Пасля пераходу грамадскага статку да зімова-стойлавага ўтрымання ў гаспадарках раёна значна паменшылася вытворчасць малака. І нічога ў гэтым не было б дзіўнага, бо пераход ад аднаго тыпу кармлення да другога ў любым выпадку суправаджаецца зніжэннем надояў, калі б гэтае падзенне вылічалася не 10, а 2–3 працэнтамі.