Абноўленыя Расоны, як сталіца абласнога свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі –2010», у час урачыстасцяў прынялі каля 1000 членаў афіцыйных дэлегацый з усіх рэгіёнаў Віцебшчыны і, як мінімум, столькі ж удзельнікаў і гасцей. Але галоўнымі дзеючымі асобамі гэтага грандыёзнага свята, як павялося яшчэ ў нашых продкаў, былі людзі, «чые рукі пахнуць хлебам» – лепшыя земляробы Прыдзвіння. Ім ад усіх нас паклон і шчырая ўдзячнасць!