ОБРАЗОВАНИЕ

З ЛЮБОЎЮ І ПЯШЧОТАЙ ДА МАЛЫХ

7 октября 2012 | 50005 | Маргарита Алексеева | 95332 | 53 | 7 | 0 | 49 | 176 | 226
Заўтра сваё прафе-сійнае свята адзначаць не толькі настаўнікі, чыё працоўнае месца знахо-дзіцца каля школьнай дошкі, але і тыя, хто вучыць вечнаму і добраму самых маленькіх жыхароў нашага раёна. Сярод іх педагогі  Бірузоўскага дзіцячага сада: загадчыца дашкольнай установы Наталля Пашкоўская, выхавацель Аляксандра Макарава і музычны кіраўнік Раіса Ціхенькая.




… У памяшканні Бірузоўскага дзіцячага сада – цішыня. Яго галоўныя гаспадары – дванаццаць хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 2 да 6 гадоў  – мірна пасапваюць у спальні ў маленькіх ложках. Таму пакуль што тут пануюць дарослыя: загадчыца займаецца вырашэннем шматлікіх гаспадарчых пытанняў, повар у харчовым блоку  рыхтуе падвячорак, памочнік выхавацеля сочыць за парадкам. І я з задавальненнем праходжуся па пакоях, што ў прамым сэнсе слова напоўнены любоўю да малых. Яркія шпалеры, дзіцячая мэбля, цацкі, кніжкі, спартыўны інвентар. Хай без асаблівага шыку, але неабходнае для выхавання і ўсебаковага развіцця дзяцей тут ёсць.

Усе наведвальнікі дзіцячага сада аб’яднаны ў адну рознаўзроставую групу, што, безумоўна, з’яўляецца дадатковай складанасцю для выхавацеля. Бо працаваць з групай дзяцей-аднагодак – адна справа, а з малымі трох узроставых катэгорый – зусім іншая. Выхавацелю першай катэгорыі Аляксандры Міхайлаўне Макаравай прыходзіцца скрупулёзна, да дробязяў, прадумваць ход кожнага занятка, каб адначасова развіваць і даваць новыя веды па розных праграмах: дзецям, якія рыхтуюцца пайсці ў школу, раскрываць тэму больш паглыблена, чамучкам 3-х або 4-х гадоў даваць першыя ўяўленні пра з’явы і прадметы,  а з самымі маленькімі спасцігаць навакольны свет пры дапамозе гульні.  Праўда, некаторыя заняткі, такія, як развіццё зносін і маўлення, перадматэматычнае развіццё, грамата, выхавацель праводзіць толькі з дзецьмі  старэйшай і сярэдняй узроставых груп. А ў гэты час двухгадовых малых забаўляе памочнік выхавацеля.   Асаблівых складанасцяў з навучаннем дзяцей няма ( калі не лічыць траіх малых, якія маюць патрэбу ў занятках з лагапедам) . Пры неабходнасці Аляксандра Міхайлаўна звяртаецца за дапамогай да бацькоў, якія, як правіла, адгукаюцца на кожную просьбу выхавацеля, з задавальненнем наведваюць шматлікія мерапрыемствы, што рыхтуюць для іх дзеці і работнікі дзіцячага сада, прымаюць удзел у анкетаваннях.

Аляксандра Міхайлаўна працуе выхавацелем другі год, дагэтуль на працягу дзесяцігоддзя вучыла дзяцей у пачатковых класах Альбрэхтаўскай школы. Па спецыяльнасці «пачатковае навучанне»  жанчына закончыла і завочнае аддзяленне Смаленскага педагагічнага ўніверсітэта. Для работы выхавацелем базы ў педагога хапае. Канешне, ёсць некаторыя нюансы, асабліва  тыя што датычуцца развіцця дзяцей малодшага ўзросту, але і з імі з дапамогай спецыяльнай літаратуры, перыядычных выданняў і падказак метадыста аддзела адукацыі райвыканкама Таісіі Васільеўны Булавай  Аляксандра Міхайлаўна выдатна спраўляецца.

Змяніла пачатковую школу на дашкольную ўстанову адукацыі і загадчыца дзіцячага сада  Наталля Міхайлаўна Пашкоўская. У 1993 годзе яна закончыла тады яшчэ Віцебскі педагагічны інстытут імя Кірава, потым працавала настаўніцай пачатковых класаў у Клясціцкай, Янкавіцкай і Альбрэхтаўскай школах. Мае першую кваліфікацыйную  катэгорыю. Аднак, як прызнаецца Наталля Міхайлаўна, менавіта на пасадзе загадчыка дзіцячага сада яна адчувае сябе найбольш камфортна. “ Мне падабаецца займацца рознымі відамі дзейнасці: вырашаць гаспадарчыя пытанні, працаваць з дакументамі, аказваць метадычную дапамогу выхавацелю, калі ёсць час, гуляць з дзецьмі, – расказвае жанчына. – Я пастаянна вучуся чамусьці новаму, імкнуся набыць новыя веды. І гэта захоплівае”. 

… Прыйшоў час,  і малыя сталі падымацца з ложкаў. Яны яшчэ соннымі позіркамі з цікавасцю глядзелі на незнаёмага чалавека і нацягвалі калготкі. Адна з дзяўчынак з гонарам дэманстравала прысутным новую спадніцу. А потым хлопчыкі і дзяўчынкі, нібы гарошынкі, высыпаліся ў вялікі пакой, дзе з задавальненнем забіраліся на калені да загадчыцы і памочніка выхавацеля Святланы Яфрэменкі ( на здымку справа), каб сфатаграфавацца. Шчаслівыя ўсмешкі  без слоў гаварылі пра тое, што дзіцячы сад стаў для іх сапраўдным домам, што яго работнікі любяць іх, як уласных дзяцей, і клапоцяцца пра малых не горш, чым бацькі. За што ім вялікі і шчыры дзякуй!

З прафесійным святам вас, паважаныя работнікі дашкольных устаноў адукацыі раёна! Цярпення, творчасці і задавальнення ад працы.

Искать похожите статьи:

ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ
ПОГОДА В РОССОНАХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 |
МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ