Ужо каторы год кожны чацвер фармацэўт-рэцэптар першай катэгорыі Расонскай цэнтральнай аптэкі Святлана Віктараўна Ільіна (на здымку) збірае вялікую сумку лекаў, каб адправіцца на працу у аграгарадок Краснаполле. Тут яе з нецярплівасцю чакаюць патэнцыяньныя пакупнікі, якія ў сувязі з адсутнасцю пастаяннага работніка тутэйшай аптэкі толькі раз ў тыдзень маюць магчымасць набыць неабходныя лекі. 
Аўтобус да Краснаполля з аўтастанцыі адпраўляецца ў 6 газін 40 хвілін. Праз час Святлана Віктараўна на месцы і адразу адкрывае дзверы аптэкі – вяскоўцы ведаюць гэта і спяшаюцца хутчэй “на прыём” да свайго аптэкара. Неабходны мінімум асартымету заўсёды прыстутнічае ў арсенале невялічкай аптэкі, а вось лекі, якія непасрэдна выпісаў доктар, ці штучны тавар, які неабходны толькі аднаму пакупніку ў сувязі з нейкім нетыпічным захворваннем, прывязе толькі па заказу Святлана Ільіна.
Сама родам з Краснапольшчыны Святлана Віктараўна больш трыццаці гадоў таму паступіла ў Магілёўскае медыцынскае вучылішча на фарматэўтычнае аддзяленне. Пасля атрымання дыплома ўладкавалася па спецыяльнасці і вось ужо 33 гады працуе ў аптэцы райцэнтра. Таму калі сталі прапанаваць дапамагчы краснапольцам у іх бядзе, то адмаўляцца не стала – хто ж лепей яе ведае гэтыя мясціны і тутэйшэх людзей?
Усе дні тыдня фармацэўт на сувязі са сваімі землякамі – яны ёй тэлефануюць, каб параіцца ці зрабіць заказ. Вяскоўцы вельмі ўдзячны “свайму” аптэкару, які не толькі ніколі не адмовіць, дапаможа вызначыцца з выбарам, але і проста таму, што яна згадзілася раз у тыдзень мяняць сваё звыклае працоўнае месца і быць патрэбнай там, дзе яе па-сапраўднаму чакаюць. Менавіта ў гэтым, напэўна, і ёсць рэальнае праяўленне любові да сваёй высакароднай справы, галоўны прынцып якой – міласэрднасць і служэнне людзям!