І ў Краснапольскай, і ў Заборскай школах штогадова імкнуцца вырасціць на прышкольным участку ўласную прадукцыю для школьнай сталовай, каб у поўным аб’ёме пакрыць запатрабаванні гэтых устаноў адукацыі на розныя віды агародніны.
У гэтым годзе, напрыклад, у Краснапольскай школе нарыхтавалі па 480 кг буракоў і морквы, звыш 93 кг агуркоў, 680 кг капусты, 96 кг таматаў, 100 кг цыбулі, 200 кг яблыкаў і 160 кг бульбы. Гэтай колькасці садавіны-агародніны павінна хапіць да наступнага ўраджаю.
Стала добрай традыцыяй, што школьнікі на працягу летніх канікулаў наведваюць прышкольны ўчастак, каб дапамагчы педагогам у доглядзе раслін на градках, у цяп-ліцах, а таксама дрэў у маладым садзе школы. Такая практыка, па меркаванні педагогаў, – гэта не толькі рэальная дапамога сваёй роднай школе, але і добрая працоўная практыка для кожнага дзіцяці. Школьнік павінен працаваць па 3 гадзіны на працягу 5 дзён летняга адпачынку. Паліванне і праполка градак, догляд садовых дрэў – тое, што робяць дзеці.
Сярод самых актыўных, па выніках летняй практыкі, у Краснапольскай школе сталі сённяшнія 11-класніцы Ксенія Пангліш, Каця Петухова, Саша Чыкунова. Таксама ў іх кампанію трапіла і працалюбівая 8-класніца Даша Міхайлава.
Гэтыя дзяўчынкі з энтузіязмам папрацавалі на карысць роднай школе, таму могуць ганарыцца сваім укладам у сённяшняе школьнае меню.