Спецпроект

ЭЛЕГАНТНЫЙ ВОЗРАСТ

І Ў СВАЕ 80 ЯДВІГА ПЭК ПА-РАНЕЙШАМУ ЗАПАТРАБАВАНА ЎНУКАМІ І СЯБРАМІ!

23 ноября 2012 | 51606 | Татьяна Лопатина | 44148 | 184 | 1 | 0 | 8 | 81 | 138
Калі я патэлефанавала гераіні матэрыяла каб дамовіцца аб сустрэчы, то не чакала пачуць такі малады і бадзёры голас. У адказ на маё здзіўленне пажылая жанчына шчыра засмяялася і сказала, што не я адна такая. Перспектыва пагутарыць з жанчынай у гадах, пры гэтым захаваўшай аптымізм і душэўную маладосць – гэта заўсёды цікава!



…Яшчэ толькі трапіўшы на парог дома Ядвігі Вікенцьеўны, я зразумела –  прафесія повара (а менавіта гэтай справе яна прысвяціла ўсё жыццё) не прадугледжвае заслужанага адпачынку. Справа ў тым, што ў хаце стаяў такі смачны пах свежапрыгатаванай ежы, які бывае толькі ў вельмі добрых гаспадынь, што з самай раніцы клапоцяцца, чым бы такім смачненькім накарміць сваю сям’ю. А калі ты былы повар, дык табе, як кажуць, і карты ў рукі! Тым больш, я ведаю, што ў яе доме заўсёды хапае гасцей. Па-першае, яна дапамагае  расціць 12-гадовага ўнука, якога штодзень імкнецца накарміць сытна і карысна! Па-другое, дзякуючы адкрытай душы і добразычлівай натуры, у доме Ядвігі Вікенцьеўны заўсёды дзверы адкрыты для сябровак і прыяцелек. Апошніх яна таксама  не толькі ўважліва выслухае, але і запросіць да стала на кубак гарбаты, блінчыкі з разыначкамі і тварагом!
– Адкуль столькі станоўчай энергіі і добрага настрою,– пытаюся я ў сваёй суразмоўніцы? На што яна адгукаецца шчырай, але некалькі сумнай усмешкай.
– А давайце, мы паглядзім альбом з фотаздымкамі! – прапануе Ядвіга Вікенцьеўна.
І сеўшы найбольш зручна, мы пачынаем гартаць акуратны альбомчык, напоўнены рознымі, калі яркімі, смешнымі, а часам не вельмі радаснымі для маёй суразмоўніцы ўспамінамі.

–  Вось мая мама. Яна нарадзіла і выхавала 6 дзяцей. Для таты яна была другой жонкай – ён ажаніўся з ёй пасля Першай сусветнай вайны і быў старэйшым за маму на 20 гадоў. Жылі мы на цяперашняй тэрыторыі Прыбалтыкі – ёсць такая станцыя – Індра. У мяне было 5 братоў, я нарадзілася другой і тата мяне назваў у памяць пра сваю першую каханку. Жылі мы вельмі сціпла. Па тых часах мелі зямельны надзел у 3 гектары, але гэта ў параўнанні з іншымі суседзямі было мала для такога вялікага сямейства. Мы са старэйшым братам часцяком служылі ў Даўгаўпілсе ў багатых людзей. Служылі за ежу, а яшчэ за сезон нам плацілі па пуду зерня ці якіх-небудзь круп. Я скончыла 7 класаў, гэта як сёння 9 адвучыцца, – пачала свой расказ жанчына.

У альбоме шмат фотаздымкаў з братамі, іх жонкамі, пляменнікамі, дзецьмі пляменнікаў Ядвігі Вікенцьеўны. Кожны фотаздымак яна з любоўю разглядае, на хвіліну замаўкае і зноў каментуе:
–Гэта мой малодшы брат з Варкуты з жонкай і дачкой. Ён памёр, нажаль, але з нявесткай і пляменніцай мы ў добрых зносінах. А гэта мае тры браты, якія жывуць у Літве, а гэта пляменнікі, жонкі іх. Усіх іх люблю. Пакуль ногі не балелі часта да іх наведвалася, а цяпер і віза дарагая, і здароўе падводзіць…
Ёсць тут і фота яе мужа, з якім пазнаёмілася ўжо Беларусі ў Боркавічах, дзе ён вучыўся на трактарыста, а яна працавала ў сталоўцы навучальнай установы. Усмешлівую і сімпатычную Ядзю Мікалай прывёз на Расоншчыну знаёміцца з бацькамі. Яна ім прыйшлася даспадобы – хутка згулялі вяселле, а працаваць  зноў стала ў мясцовай сталовай. Пражылі разам больш за трыццаць гадоў, нарадзілі дваіх дзяцей, дачакаліся ўнукаў. У канцы 90-х муж памёр.

– Паглядзіце, а гэта я ўжо працую ў мясным цэху, вось мае сяброўкі па рабоце, – Ядвіга Вікенцьеўна паказвае мне фотаздымак, на якім яна весела ўсміхаецца, абняўшыся з дзвюмя маладымі жанчынамі.

Праца ёй  на самой справе падабалася – у той час адных сярэдніх школ у раёне было аж 15 і ўсе трэба было забяспечыць мяснымі паўфабрыкатамі. Умовы працы былі складанымі, але гэта не палохала – добрую справу рабілі – хутка, зладжана, весела. Больш за 35 гадоў яна аддала працы ў грамадскім харчаванні. Як працаўнік была на добрым рахунку – часта атрымлівала граматы і падзякі ад кіраўніцтва. І па сённяшні дзень яе лепшыя сяброўкі –  былыя работніцы.

– А гэта мая свякроў. Добрым была чалавекам, таксама мнагадзетная маці. У апошнія свае гады  жыла ў нас з мужам, моцна хварэла, некалькі гадоў не ўставала з ложка. Так склалася, што і мая маці  таксама ў нас дажывала свае дні. А мне на душы спакойна, што нашых галоўных з мужам людзей мы дагледзелі самі. Хаця былі  моманты, калі вельмі цяжка прыходзілася, але справіліся, – разважае пажылая жанчына.
Шмат у альбоме фота дзяцей, унукаў. Дзве дарослыя  ўнучкі – дочкі старэйшага сына – ужо маюць свае сем’і і з праўнукамі наведваюць бабулю. У свой час дзяўчынкі часта гасцілі ў бабы Ядзі – на канікулах, у час вучобы ў ВНУ іх маці. Для іх бабуля – гэта добрая сяброўка, якой можна даверыць любы сакрэт ці абмеркаваць нейкую жыццёвую праблему – Ядвіга Вікенцьеўна мудрая жанчына, параіць ад душы і з улікам жыццёвай праўды.

Малодшыя ўнукі таксама ў бабулі любяць бываць –тут іх чакае смачны стол і бабуліна ласка. “Іл’юшка дык так мяне абдымае, цалуе, што на душы становіцца цёпла і хораша. Канешне, урокі з ім я ўжо не зраблю – зрок не той, ды і школьныя веды мае ў мінулым стагоддзі набываліся, а вось нешта падказаць жыццёвае ці прылашчыць – гэта з радасцю!” – смяецца шчаслівая бабуля.

Яшчэ ў мінулым годзе пажылая жанчына актыўна займалася агародам, але апошнім часам здароўе не дазволіла. Таму на ўсіх падаконніках у хаце цвітуць кветкі – даніна любові да зямлі, ды і прыгожа, а значыць, настрой узнімае!

P.S. У 80-ты Дзень нараджэння ў доме Ядвігі Вікенцьеўны была вялікая колькасць гасцей – дзеці, унукі, сябры. Разам прыгатавалі прыгожы стол з рознымі прысмакамі, а стрэйшыя ўнучкі  вялікі торт з горада прывезлі! Надарылі шмат падарункаў, але самае галоўнае, гучалі тут шчырыя словы ўдзячнасці – ад родных, сяброў, былых супрацоўнікаў па працы. Напэўна, гэта лепшая падзяка для пажылога чалавека – знак таго, што ты патрэбны і любімы…

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
Елена Кириллова
584

Какие купить гирлянды и как украсить дом безопасно напомнили в энергогазинспекции

Маргарита Алексеева
493

"Читая книги, мечтаю. Приходя в храм, ощущаю Божью благодать" Виктория Алексанова о том, как не потерять вкус к жизни

Елена Кириллова
315

Рыбаки тонут. Райисполком запретит выход судов на воду?

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ