У адпаведнасці з вынікамі доследаў навукоўцаў, вытворчасць высакаякаснага збожжа і насення можа дасягаць рэнтабельнасці не ніжэй 40 працэнтаў, дзякуючы якаснай ачыстцы збожжа ад прымесяў. Менавіта ачысткай насення яравых збожжавых і зернебабовых культур у лістападаўскія дні займаліся работнікі сельгаспрадпрыемстваў. На сённяшні дзень па раёне ад прымесяў ачышчана 86,2 працэнта ўсяго насеннага фонду.
З агульнай колькасці яго 229 тон насення ачысцілі працаўнікі АТТ “Клясціцы” і 150 тон працаўнікі сельгаспрадпрыемства “Сяляўшчына”. У гэтым ім, а таксама работнікам сельгаспрадпрыемстваў “Дворышча-Рас” і “Краснаполле”, дапамагае збожжаачышчальная машына “Петкус”. Давядзеннем збожжа яравых і зернебабовых культур да пасяўной кандыцыі ў падсобнай гаспадарцы ААТ “Расонскі аграсэрвіс” і сельгаспрадпрыемстве “Сокал” займаецца збожжаачышчальная сепарыруючая безрашотная машына “Алмаз” .