НЕВЫПАДКОВАЕ ШЧАСЦЕ ЗАЛАТОГА КОЛЕРУНе так даўно Марыя Фёдараўна і Віктар Міхайлавіч Куляшовы ( на здымку) з Уклеенкі адсвяткавалі залатое вяселле. А “маладажонам” здаецца, што за плячыма не 50, а ад сілы ўсяго год дзесяць сумеснага жыцця. Не паспелі азірнуцца – выраслі сын і дачка, цешаць душу трое ўнукаў. А гісторыя іх кахання пачалася ў 1958 годзе… « Было гэта летам – самы разгар кірамашоў і танцаў, – успамінае Віктар Міхайлавіч. – Я з сябрамі хадзіў за 5 кіламетраў ад Уклеенкі ў Расію, вёску Савіно. Пасля кірмашу, праходзячы па вясковай вуліцы, папрасілі ў прыгожай дзяўчыны вады напіцца. Я як глянуў на яе, так у сэрцы нешта і зашчаміла. Дачакаўся танцаў у клубе і стаў яе выглядаць. Пачуццё не падманула – дзяўчына прыйшла. Так я даведаўся, што і імя ў яе прыгожае – Марыя. Узяўся праводзіць, раззнаёміліся. Вось з таго дня ў Савіно я зачасціў. З кожным разам усё больш упэўніваўся – гэта маё сапраўднае каханне на ўсё жыццё, мой лёс…»
«Я ж не разгубілася ад такой увагі, – працягвае Марыя Фёдараўна. – Ад кавалераў на той момант адбою не было. Крыху збіла з панталыку настойлівасць і ўпартасць віднага беларускага хлопца, таму спачатку з дапытлівасцю, а потым – з інтарэсам і сімпатыяй стала адносіцца да Віктара. Ад спаткання да спаткання пачуцці мацнелі, і калі ён зрабіў прапанову рукі і сэрца – згадзілася…»
6 месяцаў бегаў штодзённа праз мяжу Віктар, пакуль не згулялі вяселле і ён не перавёз маладую жонку – перадавіка савінскога калгаса – ва Уклеенку. Хлопец у вайну страціў бацькоў, таму, пакуль не пабудавалі асабістае жыллё, Куляшовы туліліся ў Віктаравай бабулі. Працавітай Марыі, якая не цуралася ніякай справы, уладкавацца на работу не саставіла клопату. У той час на тэрыторыі вёскі размяшчаўся Полацкі хімлясгас. Віктар Міхайлавіч яшчэ да службы ў арміі працаваў там бондарам – вырабляў драўляныя кадкі для жывіцы і смалы, а Марыю Фёдараўну прынялі рабочай. Імкненне сесці за “баранку”, як калісьці на ўборцы ўраджаю ў Казахстане, прывяло ўладальніка звання “Лепшы шафёр Казахскай ССР” у Полацкі аўтапарк. Там яму быў выдаткаваны «ПАЗ-652» і акрэслены маршрут: Уклеенка – Полацк.
У той час маладажоны ўжо будавалі сваю сядзібу і зведалі шчасце бацькоўства – праз 9 месяцаў пасля стварэння сям’і нарадзіўся першынец, сын Рыгор. Прайшло яшчэ 3 гады, перш чым Куляшовы адсвяткавалі наваселле. Ужо ў новай сядзібе дачакаліся і дачушку Наталлю.
Цяжка прыходзілася Марыі Фёдараўне спраўляцца і з дзяцьмі, і з гаспадаркай, бо муж працаваў без выхадных і святаў. Але падтрымку яго і клопат адчувала нават на вялікай адлегласці, як кажуць, душой і сэрцам. Яшчэ праз некалькі год Віктару Міхайлавічу прысвоілі 1 вадзіцельскую кваліфікацыю, яго прозвішча і фотаздымак красаваліся на Дошцы гонару прадпрыемства. Марыя Фёдараўна ганарыцца мужам і цяпер, ні разу не пашкадаваўшы пра тое, што выйшла замуж не на сваёй радзіме, – Уклеенку палюбіла ўсёй душой, як і калісьці свайго Віктара.
Залаты юбіляр, на рахунку якога медаль “Ветэран працы”, нагрудны знак “Ударнік 12 пяцігодкі”, званне “Лепшы вадзіцель аўтобуса”, больш за 20 падзяк ад кіраўніцтва, – і цяпер ставіцца да Марыі Фёдараўны з непрыкрытай пяшчотай, клопатам. Ён удзячны ёй за тыя гады, што правялі разам, за дзяцей, якія выраслі годнымі людзьмі, за ўсё тое добрае, з чаго складалася сумеснае жыццё.
«Відная пара, прыгожая ва ўсіх сэнсах,» – гавораць пра Куляшовых у вёсцы і па сённяшні дзень. Няхай такой яна і застаецца яшчэ на доўгія-доўгія гады, бо сапраўднаму каханню мяжы невядомыя.
Февраль-март – самое удобное время, чтобы посетить торговые точки с целью пополнения запаса семян для нового сезона. Что важно знать при покупке и где на сегодняшний день россонцам можно приобрести семена? Об этом и о многом другом рассказывает начальник районной государственной инспекции по карантину, семеноводству и защите растений Виктор Михайлович Янчулов.
– К сожалению, из-за несоответствия санитарным и противопожарным нормам семенной ларёк райцентра закрыли. Нужно время, чтобы определиться с новым. Поэтому в этом сезоне семена (они в обязательном порядке проходят сертификацию в Минске) можно приобрести либо в коммерческих точках района, либо в киосках «Союзпечать».
Изобилие предлагаемых сортов на рынке и в магазинах сейчас таково, что сделать правильный выбор нелегко. Фирм, выпускающих цветные пакетики с кричащими надписями о суперурожаях, – десятки. Новые сорта и культуры, а теперь и новомодные геномодифицированные растения, часто сбивает с толку. А ведь главное – качество. Осмотрев пакетик, найдите на нём информацию о годе урожая семян, срок хранения, срок сохранения всхожести. Если пакет фольгированный с красочным рисунком, эта информация обычно располагается в верхней или нижней части оборотной стороны после слов «срок годн.» или «годен до» с указанием месяца и года. При приобретении бумажного пакетика с семенами обратите внимание, что срок годности на них проставляется рядом с наименованием сорта или на бумажной кромке. Полностью доверять этим цифрам и штемпелям, конечно, не стоит, но часть неблагонадёжных производителей они позволяют «отсеять»: наличие на пакетике замазанных или затёртых мест, скорее всего, указывает на то, что дату изготовления изменили на более подходящую. Доводилось видеть такие приёмы на семенах, расфасованных зарубежными производителями. Купив эти «чудо-семена» и посеяв их, можно так и не дождаться не то что урожая, но и каких-либо всходов. Поэтому в первую очередь можно поинтересоваться у соседей и знакомых садоводов, овощеводов, семена каких фирм у них не взошли, а какие, наоборот, дали превосходные результаты, составить список и не попадаться на удочку «липовых» фирм.
Постарайтесь держаться подальше от всевозможных «новинок», особенно тех, которые «высылают после предоплаты и при наличии конверта с обратным адресом». Вымышленные гибриды вроде смородинного дерева или блюкропа (гибрид голубики и укропа) рассчитаны на неопытных садоводов- огородников. А вообще, часто задают вопрос: что выбрать, сорт или гибрид? Благодаря скрещиванию двух специально созданных и хорошо отселекционированных исходных родительских линий растения гибридов более однородны по своим биологическим признакам, чем обычные сорта. Их отличительные, выиграшные свойства – скороспелость, более высокая урожайность, приспособляемость к неблагоприятной среде, устойчивасть к вредителям и болезням. Но, покупая гибридные семена на рынке или по почте, вы рискуете деньгами и урожаем. Поэтому лучше заглянуть в городе в специализированные магазины. Успехом пользуются как старые, хорошо известные сорта овощных культур, так и совсем новые, недавно поступившие на белорусский рынок. Сейчас активно закупают томаты, перцы, огурцы. Из сортов помидоров отметил бы «Взрыв», а также новинки «Иришка», «Супергигант розовый». Популярны такие сладкие перцы, как «Атлант F1», «Едино F1». Высоко ценятся культуры из серии «Русский размер». Под этой маркой выпускаются семена гороха, томата, пастернака, лука, капусты, сельдерея. Из огурцов можно выделить сорта «Маша», «Мурашка», «Примадонна», «Муравский корнишон», «Кураж», «Журавлёнок F1» и белорусский «Родничок», который вот уже много лет пользуется высоким спросом. Размер грядок тоже влияет на выбор сорта. Например, кабачки могут быть плетистыми и кустовыми. Первые стелятся по земле и занимают достаточно большую площадь, а кустовые, такие, как «Цукеша» или «Чёрный красавец», будут расти вверх. Очень удобны в использовании гранулированные семена моркови. Их не надо тщательно перебирать и прореживать всходы на очень ранней стадии, так как одна гранула чётко соответствует одной моркови. Так, «Самсон» является среднеспелым сортом и лучше подойдёт для хранения, «Наполи» – ранний, который позволит полакомиться морковью в разгар лета.
Позволю дать ещё один дельный совет: при покупке семян кооперируйтесь с друзьями, соседями. Это поможет иметь большее количество различных сортов одного и того же вида, разных сроков созревания, с разными качествами. Разнообразие сортов позволит получить стабильные урожаи, несмотря на погодные сюрпризы.
Полезно знать Закон «О защите прав потребителя», если вы столкнулись с недобросовестными продавцами. Пока не истёк срок годности, указанный на пакете, можете потребовать возвратить деньги за невсхожие, некачественные семена или заменить их на кондиционные. Важно сохранить кассовый и товарный чеки и упаковку от семян. В нашу госинспекцию можно обратиться, чтобы произвести бесплатную проверку качества посадочного материала.
НЯМА КАЛІ ХАНДРЫЦЬ Некаторыя людзі перадпенсіённага ўзросту, разважаючы пра той блізкі час, калі не трэба будзе хадзіць на працу, упадаюць у лёгкую дэпрэсію. «Чым тады займацца? Што рабіць?» – міжволі ўзнікаюць падобныя пытанні. «Знайсці сябе», – напрошваецца адказ. А як гэта зрабіць на практыцы, дасканала ведаюць героі нашага апытання.
Ніна Сцяпанаўна Бабіч, 7 год на пенсіі:
– Першае, на што трэба звярнуць пільную ўвагу, – лад жыцця. «Пастаянна рухацца і быць аптымістам» – вось мой дэвіз. Тады ніякая хандра і дэпрэсія не страшныя. Кожны дзень здзяйсняю пешыя прагулкі па 2-3 гадзіны, прычым у любое надвор’е. Не адна, а з сяброўкамі-аднадумцамі. З імі ж наведваю практычна ўсе раённыя мерапрыемствы. Вялікая справа – зносіны. За імі таксама час пралятае непрыкметна. Асабліва, калі кампанія збіраецца прыемная. Як ніколі раней, «праглынаю» мастацкую літаратуру. З асалодай прачытваю 3–4 раманы за тыдзень.
Аляксей Іванавіч Герасімаў, 8 год на пенсіі:
– На пенсіі з’яўляецца магчымасць рабіць у сваё задавальненне тое, што не паспяваў раней. Пачынаючы з вясны, люблю корпацца ў зямлі – ёсць свой матаблок. Раздзяляю захапленне жонкі садаводствам-гародніцтвам. І, безумоўна, мой канёк – рыбная лоўля. Толькі на пенсіі магу па-сапраўднаму, як кажуць, адвесці душу – час дазваляе, нікуды спяшацца не трэба. Таксама з’яўляюся пастаянным чытачом раённай бібліятэкі. Цікаўлюся гістарычнай літаратурай і часопісамі. Якая тут можа быць дэпрэсія, калі робіш уволю тое, што падабаецца!
Надзея Іванаўна Задроўская, 2 гады на пенсіі:
– Я не толькі не баялася дня выхаду на пенсію, нават тыдні, гадзіны лічыла, калі змагу цалкам акунуцца ў любімыя справы. У першую чаргу знайшла сябе ў веры, якая дапамае мне больш глыбей разумець сябе і людзей. Наведваю Храм, падарожнічаю па святых месцах не толькі Беларусі, а і блізкага замежжа. Далучыла да гэтага і свайго сына.
Несці дабро людзям – галоўная каштоўнасць, сэнс майго жыцця. Дапамагаю каму справай, каму парадай, каму ўчынкамі. Гэта тычыцца як блізкіх мне людзей, так і нават зусім чужых.
Больш увагі надаю спорту. Калі раней у мяне хапала на гэта часу пастолькі-паколькі, то цяпер прабежкам, прагулкам, гімнастыцы адводзіцца столькі гадзін, колькі трэба.
На пенсіі ў поўнай меры насалоджваюся кветкаводствам. Калі раней шмат чаго ведала, а не было часу рэалізоўваць задумкі, то цяпер аддаюся справе цалкам, з душой і навуковымі падыходамі.
Хачу параіць: не бойцеся пенсіі – гэта рэальны шанец рэалізаваць усе свае задаткі і магчымасці, ператварыць мары ў рэальнасць.
ВОЛЬГА ЛЕБЕДЗЕВА.