Спецпроект

СПЕЦПРОЕКТ "ДЕРЕВЕНЬКА МОЯ"

У КУПЕЛІШЧЫ АДПАЧЫВАЕ ДУША

28 января 2013 | 48613 | Татьяна Лопатина | 40085 | 154 | 0 | 0 | 11 | 81 | 124
Зімняя дарога да маленькай вёсачкі Купелішча, што знаходзіцца на тэрыторыі  Сакалішчанскага Савета, была проста цудоўнай. Маляўнічы пейзаж зімовага лесу: белае покрыва лёгкага снегу на вялікіх галінках елак і… векавая цішыня. Рэдакцыйная машына павольна прабіралася скрозь невялікія сумёты – выехалі мы з самага ранку, таму рухаліся прама па слядах коннай павозкі. І вось перад намі тая самая вёсачка, дзе жылыя толькі два дамы.

Нас сустракаюць адразу амаль усе жыхары Купелішча – Віктар Мікалаевіч Урублеўскі і яго сусед Міхаіл Міхайлавіч Марозаў. Праходзім у хату сямейства Урублеўскіх, дзе насустрач выходзіць гаспадыня – Ганна Альбінаўна.

Агледзеўшыся навокал, разумею, што дзеду Віцю, відавочна, пашчасціла з жонкай – усюды ідэальны парадак, – бачна, што гаспадыня Ганна Альбінаўна выдатная!

–Ну што, пагутарым? – пытаюся я ў новых знаёмых.

Бліжэй
да прыроды


З размовы стала зразумела, што радзіма Віктара Мікалаевіча – вёсачка Зазежжа Вернядзінскага раёна. У пачатку 1970-х гадоў сям’я Урублеўскіх пераехала ў Наваполацк, дзе пражыла да 1990 года. І вось у пачатку 90-х вырашылі набыць дом у Купелішчы. Чаму тут? Справа ў тым, што паблізу  жыла сястра галавы сям’і, у якой Урублеўскія часта бывалі, таму ведалі – мясціны на Расоншчыне маляўнічыя, прыгожыя. І як толькі з жонкай выйшлі на заслужаны адпачынак, адразу пераехалі на прыроду. Абодва працавалі на «шкодных» прадпрыемствах: муж - на нафтаперапрацоўчым заводзе, а жонка на заводзе «Шкловалакно». Таму, каб паправіць здароўе, лепш было жыць на свежым паветры.

–Як абжываліся на новым месцы?

–Спачатку адрамантавалі ўвесь дом, нават лазню ў хаце зрабілі, уцяплілі сцены, пабудавалі гаспадарчыя памяшканні. Некалькі гадоў галава сям’і працаваў у фермерскай гаспадарцы Сямёна Пакатава. Займаліся жывёлагадоўляй – муж дапамагаў гаспадару расціць коней і свінней, – распавядае гаспадыня.

А калі фермерская гаспадарка перастала існаваць, то Віктар Мікалаевіч  заняўся жывёлагадоўляй на сваім  падворку. Раней была і карова, трымалі свінаматак, а цяпер толькі конь, козы ды трусы. Канешне, было б добра і курэй трымаць, але лес вельмі блізка, таму птушак не ўгледзець! А яшчэ, канешне, у хаце жыве каток Мурзік, а на двары  “адказвае” за тэрыторыю вялікі сабака Рэкс.

У любы час
ёсць чым
сябе заняць

Выглядаюць старыя вельмі актыўнымі і бадзёрымі, хаця жонцы 76 гадоў,  мужу 77. Яны па-ранейшаму імкнуцца многа варушыцца і бываць на свежым паветры.

–Чым займаецеся на прыродзе?

–Летам па грыбы і ягады ходзім. Агародзік добры, на якім расце ўсё: бульба, морква, бурачкі, таматы, агуркі, перац і многа чаго яшчэ. Нарыхтоўваем сена. Вось толькі клубніцы нешта не вядуцца, – кажа гаспадыня

Ёсць ва Урублеўскіх і сад, але растуць у ім толькі яблыкі. “Колькі ні прывозілі дрэўцы сліў, яны не прыжываюцца: верагодна, глеба не падыходзіць тутэйшая, – разважае Віктар Мікалаевіч, – роўна, як  штогод імкнуся прывіць грушы – нічога не атрымліваецца”.
У горадзе у старых жывуць дачка і сын, а таксама два ўнукі. Нават праўнучка ў іх ёсць. Пра маці і бацьку, бабулю з дзядулем не забываюцца – часцяком наведваюцца да іх у госці. Прычым не толькі дапамагчы па гаспадарцы ці ва ўборцы ўраджаю, а яшчэ проста так: праведаць любімых людзей, напоўніцца гармоніяй і  камфортам знаходжання на прыродзе. На Калядныя святы, да прыкладу, унук прыязджаў на некалькі дзён.
А карціна за акном і сапраўды выдатная – сыпле дробны сняжок, дрэвы ўсе прыбраныя ў белую далікатную вопратку – падарунак матухны-зімы…

Зімнімі вечарамі Ганна Альбінаўна дарма час не марнуе – вяжа шкарпэткі дзеду, дзецям і ўнукам і вынікам сваёй працы з задавальненнем пахвалілася. А Віктар Мікалаевіч таксама без справы сядзець не любіць – зімой з самага ранку снег расчышчае і нават ежу жонцы гатаваць дапамагае. А летам мужчына не толькі нарыхтоўвае сена для каня, але і робіць нарыхтоўкі на зіму. Па словах гаспадыні, смачней яго агуркоў і салатаў з перцам і таматамі яна нічога не спрабавала!

Сябры  чалавека
падымаюць
настрой


Сусед Урублеўскіх Міхаіл Міхайлавіч Марозаў жыве ў хаце насупраць. Усё жыццё ён адпрацаваў механізатарам у розных сельгасгаспадарках  раёна. Некаторы час перад самай пенсіяй разам з суседам дапамагаў фермеру Пакатаву даглядаць жывёлу.
Сёння Міхаіл Міхайлавіч ужо на пенсіі. Некалькі год таму памерла яго жонка, і цяпер мужчына жыве адзін, але мае ў кампаніі 5 сабак.

– Сябры чалавека падымаюць  настрой – пакорміш жывёліну, а яна табе ў адказ абліжа руку ці хвастом павіляе, і на душы адразу пасвятлее, – усміхаецца стары.
Калі-нікалі да яго, каб праведаць, прыязджае падчарыца з Клясціц.

А што яшчэ трэба? Аўталаўка ходзіць два разы на тыдзень, дарогу чысцяць рэгулярна. Калі трэба, і «скорая дапамога» прыйдзе.
Вось так і жыве вёсачка: ціха, мірна, павольна…

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ
Ирина Гореликова
251

" Дым в котельной стеной стоял, от него кожа на руках слезала" Вячеслав Самодахов о работе на котельной.

Ирина Гореликова
211

Послушные дети и забывчивые взрослые. Милиционеры проверяют и напоминают Правила дорожного движения

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ