КУЛЬТУРА

КРЫНІЦА

12 марта 2010 | 34623 | Пётр Чимковский | 15251 | 42 | 0 | 0 | 7 | 105 | 136
Калі зазірнуць у тлумачальны слоўнік, то насупраць слова “крыніца”  прачытаеш як мінімум тры значэнні. Гэта і вадаём, які ўтвараецца на месцы выхаду падземных натуральных вод, і  тое, што дае пачатак чаму-небудзь новаму, служыць яго асновай. А яшчэ крыніца – пісьмовыя помнікі, дакументы, на аснове якіх пішуцца навуковыя даследванні.
Невыпадкова калектыў з аднайменнай назвай з Янкавіч, які днямі адсвяткуе 10-гадовы юбілей існавання ў званні народнага фальклорнага, мае цікавы і неадназначны лёс, і назву сваю па мнагазначнасці апраўдывае на 100 працэнтаў! Мяркуйце самі. Сёння  “Крыніцау без перабольшвання можна назваць культурным брэндам раёна: яго ўдзельнікі не толькі звычайныя госці  мясцовых святаў, але яны яшчэ з’яўляюцца і шматразовымі лаўрэатамі самых разнастайных конкурсаў і фестываляў па-за межамі Расоншчыны. Яны сабралі такую ўнікальную калекцыю народных абрадаў і святаў, прымавак, легенд і паданняў, што праз некаторы час самі стануць носьбітамі гэтага самага фальклору. (Згадзіцеся, пераклікаецца з тлумачэннем слоўніка: чаму ж народную песню не параўнаць з “натуральнымі водамі”, а запісаны ў форме сцэнарыя абрад калядак не зрабіць прадметам навуковага даследвання?)
Упэўнена, сустрэча з нязменным кіраўніком народнага фальклорнага калектыву “Крыніца” Надзеяй Канстанцінаўнай Кавалёвай (на здымку ўнізе)  зацікавіць нашых чытачоў.
– У чым сакрэт поспеху Вашага калектыву?
– Па-першае, гэта самаадданыя і захопленыя ўдзельнікі “Крыніцы”. Сярод іх Таццяна Кузьмінічна Шурыгіна, Іна Мікалаеўна Лебедзева, Лія Мяфодзьеўна Кардзюкова, Галіна Раманаўна Самойленка,Таццяна Пятроўна Самуйлава, Алена Сяргееўна Хамчаноўская, а таксама саліст калектыву Станіслаў Фёдаравіч Казлоў, наш акампаніятар Уладзімір Фёдаравіч Гаўрыловіч і балетмайстар Таццяна Анатольеўна Свярдлова.  Не было такога выпадку, каб па нейкіх прычынах не адбыўся канцэрт «Крыніцы». У любым складзе і па першаму запрашэнню мы гатовы ехаць, ісці і нават бегчы да сваіх гледачоў! Хай не ўсе 14, але 5-6 чалавек заўсёды адгукнуцца на прапанову выступіць. Па-другое, у нас штодзённыя рэпетыцыі, таму мы заўсёды падрыхтаваныя, “распетыя” і гатовыя да сустрэчы з глядацкай залай.
– Як фарміраваўся рэпертуар “Крыніцы” і што параіце іншым самадзейным калектывам у плане распрацоўкі народнай тэмы?
– Параіць можна толькі адно – збірайце матэрыял у носьбітаў фальклору, вучыцеся і запісвайце ў бабулек усё, што яны вам могуць расказаць, напець, станчыць. Мы рабілі менавіта так: некалькі купальскіх песняў, калядныя, песні да зажынак, абрад нараджэння, вяселля, а потым самі не заўважылі, як назбіраўся цэлы архіў. Галоўнымі памочнікамі для нас сталі Ганна Іванаўна Яшэнка, Марыя Мікалаеўна Саўчанка з Янкавіч, Ала Рыгораўна Аляксеева з Мурагоў і Мікалай Сямёнавіч Васільеў з Дудчына. Гэтыя сталыя і мудрыя людзі падзяліліся з намі сваімі ўспамінамі, песнямі, танцамі, за што ім вялікі дзякуй! Дадам, што іх прыклад натхняе нас і надалей займацца фальклорам, бо большасці нашым носьбітам нацыянальных традыдый  за 80 год, а яны жвавыя, усмешлівыя, актыўныя!.
– Вядома, што любая традыцыя будзе жыць, калі ёсць каму яе перадаць: скажыце, якім чынам  моладзь зацікавілі фальклорам?
– Са старадаўніх часоў маладыя людзі любілі актыўны адпачынак, у дачыненні да фальклору такім з’яўляюцца танцы. Нават у першай праграме, якую мы ставілі дзесяць гадоў таму, каб абараніць званне “народны”, у нас былі хлопцы і дзяўчаты, якія шпарка і весела танчылі лявоніху, барыню, цыганачку, “пад іспань” і джанджоху (усміхаецца). Гэтыя танцы я сама ведаю з самага дзяцінства, бо навучылася ім у родным Дудчыне. Сярод моладзі хацелася б назваць Дзяніса і Алега Самуйлавых, якія сталі ўдзельнікамі  калектыву са школы і вось, адслужыўшы ў арміі, зноў вярнуліся да нас.
– Скажыце, што для Вас народная песня?
– Песня са мною з маленства: з сяброўкай мы без усялякай навукі спявалі на два галасы. І хаця на працу я не адразу трапіла ў культуру, але ў клуб хадзіла заўсёды і ў выніку атрымала вышэйшую адукацыю ў Ленінградскім інстытуце культуры. Лёс нібы адмыслова накіроўваў мяне па гэтаму шляху. Прынамсі менавіта песня народная мяне вылячыла ад цяжкай хваробы! Не магчыма думаць пра балячкі, калі спявае душа...
– Як ствараліся канцэртныя касцюмы калектыву?
– Гэта цяпер мы шылі касцюмы на заказ у Лепелі – майстры зрабілі для нас вопратку ўзору полацкага строю. Першы ж варыянт адзення выраблялі самі, як кажуць, з таго што было: у ход ішлі старыя карункі, вышывалі, рушнікі ператваралі  ў прыгожыя фартухі.
– “Крыніцу” можна запрасіць для правядзення народнага абраду вяселля, зажынак, народзінаў. Што для ўдзельнікаў самае складанае ў гэтай справе?
– Цікава адпраўляць абрад, калі ёсць сапраўдная падзея: нарадзіўся чалавек, людзі бяруць шлюб. А абрад зажынак у полі для нашых хлебаробаў – таксама свята са святаў! Мы з задавальненнм прынясём людзям радасць сваім абрадам і паміж іншым пазнаёмім з мясцовай традыцыяй святкавання!
– Турыстам з замежжа так спадабаўся абрад “Талака”, што Вас асабіста запрасілі ў Галандыю. Паездка неяк змяніла Вашыя погляды, планы калектыву?
– “Крыніца” неаднаразова выступала перад замежнымі гасцямі – гэта вельмі адказна. Да паездкі ў Галандыю было больш неяўпэўненасці, нярвовасці, а цяпер я магу сказаць, што нам ёсць чым ганарыцца, што мы, беларусы, не горшыя за іншых! А нашая культура самабытная, непаўторная, яе трэба прапагандаваць, а не саромецца! Вось таму “Крыніца” вырашыла паўдзельнічаць з народным абрадам “Талака” ў праекце ў межах праграмы “Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні”.
– Чым парадуеце аматараў народнай творчасці у бліжэйшы час?
– Акрамя традыцыйных святочных канцэртаў  у гэтым годзе мы плануем правесці ў Янкавічах сапраўднае Купалле накшталт таго, якое адбываецца штогод  пад час абласных фестываляў “Купалле Паазер’я”. Гэта будзе прадстаўленне з усімі адметнасцямі абраду, які рабіўся нашымі продкамі ў купальскую ноч. Тут будуць і спевы, і гульні, і вянкі і кастрышчы давідна. Вельмі хочацца, каб нашыя людзі таксама пабачылі як падобнае свята адзначалі нашыя продкі. Абяцаю, што яно па сцэнарыю вельмі набліжанае да народных традыцый, і таму пацверджанне – наш удзел і званне лаўрэатаў фестываляў “Купалле Паазер’я” напрацягу некалькіх апошніх гадоў.  
– Што пажадаеце свайму калектыву напярэдадні юбілейнай даты?
– Моцнага здароўя, радасці і даўгалецця ўсім удзельнікам. Хочацца, каб людзі верылі ў лепшае, і я спадзяюся, што нашыя песні ў гэтым дапамагаюць.
– Хай у гісторыі Вашага калектыву будзе яшчэ многа юбілееў, і кожны год прыносіць усё новыя здабыткі, падштурхоўвае да новых творчых гарызонтаў.                        
 Таццяна ЛАПАЦІНА.
Фота з архіва народнага фальклёрнага калектыву “Крыніца”.

Видео выступления на Дне Зимы 2010 (смотреть)

Искать похожите статьи:

Читатели данную статью не комментировали...

Оставить комментарий


ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ
Елена Кириллова
479

В РОССОНСКОМ РАЙОНЕ В ЧЕСТЬ 100-ЛЕТИЯ ПЕТРА МАШЕРОВА ВЫСАДИЛИ ЛЕСНЫЕ КУЛЬТУРЫ

Ирина Гореликова
422

ПРАВООХРАНИТЕЛИ СПАСЛИ НА ПОЖАРЕ ДВОИХ ЧЕЛОВЕК

Елена Кириллова
251

"ЭТО НАДО НЕ МЁРТВЫМ, ЭТО НАДО ЖИВЫМ!" РУКОВОДСТВО ОБЛАСТИ ВО ВРЕМЯ СУББОТНИКА ЗАНИМАЛОСЬ БЛАГОУСТРОЙСТВОМ МЕМОРИАЛА В РОССОНАХ

ПОГОДА В РОССОНАХ
КОММЕНТАРИИ
Лазаренко Нина писал(а):Праздник был отличный! Здорово, прекрасно!!! Мы так старались. И 2-е место у нас всё-таки неплохо! Спасибо всем организаторам этого праздника! Всё было организовано просто блестяще!!!...
Виктория писал(а):Очень интересная статья. Мой дедушка родился в 1901 году в деревне Петраково Россонского района. Он был внебрачным сыном польского князя и белорусской крестьянки. Я пытаюсь найти любую информацию о том, кто проживал на территории Петраково в это врем...
Анна писал(а):СЕРДЕЧНО ПОЗДРАВЛЯЕМ ЗАМЕЧАТЕЛЬНОГО ЧЕЛОВЕКА ВЕРУ ИВАНОВНУ СТАСКЕВИЧ С ДНЕМ РОЖДЕНИЯ!!! ВСЕХ БЛАГ ВЕРЕ ИВАНОВНЕ ЖЕЛАЮТ УЧАСТНИКИ ГРУППЫ "РОССОНЫ - РОДИНА МОЯ!"...
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 |
МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ