У апошнія дні 2012 года зноў адкрыўся піўны бар «Ветразь», што размяшчаецца ў падвальным памяшканні Гандлёвага цэнтра. Першыя
яго наведвальнікі ў прамым сэнсе слова не пазналі аб’ект грамадскага
харчавання.
І гэта не дзіўна, бо калі адчыняеш дзверы «Ветразя»,
трапляеш у даволі прасторнае памяшканне, з сучасным гандлёвым і музычным
абсталяваннем, з вялікім ЖК-тэлевізарам, па якім можна паглядзець матч любімай
спартыўнай каманды, прадуманым светавым афармленнем і іншымі атрыбутамі
падобных аб’ектаў. Тут жа гардэроб і туалетны пакой.
На правядзенне
рэканструкцыі і набыццё новага абсталявання райпа патраціла каля 90 мільёнаў
рублёў уласных сродкаў. І ўжо цяпер з упэўненасцю можна сказаць, што недарэмна, бо тавараабарот
бара павялічыўся ў чатыры разы.
– Да нас прыходзяць
людзі рознага ўзросту: ад моладзі да сталых, – расказвае бармэн Святлана Лысенка. –
Для іх мы прапануем у асартыменце
піва, лікёра-гарэлачныя вырабы, напіткі, садавіну, цукеркі, чабурэкі, шурму, піцу і іншыя стравы. У
хуткім часе пачнём прадаваць марожанае і піва на разліў.
Акрамя таго, у бары «Ветразь» усё больш з’яўляецца
прыхільнікаў, якія адзначаюць тут дні нараджэння, юбілеі і нават вяселлі. А
чаму і не, калі таму спрыяюць прыемная абстаноўка і новая музычная апаратура.
Застаецца дадаць, што бар «Ветразь» у аўторак, сераду,
чацвер і нядзелю працуе з 6.00 да 8.00 і з 20.00 да 24.00, у пятніцу і суботу –
да 2 гадзін ночы. Выхадны– панядзелак.