СЕЛЬСКОЕ ХОЗЯЙСТВО

ЯКІЯ ЗАЖЫНКІ, ТАКІЯ І ДАЖЫНКІ

22 июля 2013 | 35469 | Маргарита Алексеева | 37265 | 119 | 0 | 0 | 29 | 39 | 98
Раніца 17 ліпеня выдалася сонечнай і лагоднай, нібы сама прырода бласлаўляла працаўнікоў сяла на правядзенне старажытнага вясковага абраду – Зажынак. Як і стагоддзі назад, у ім адлюстроўваецца глыбокая павага да поля і хлеба, да цяжкай сялянскай працы.



“Якія зажынкі, такія і дажынкі”, — кажуць у народзе. І калі верыць гэтай формуле, — спадзявацца нам ёсць на што. Зажынкі ў гаспадарках нашага раёна прайшлі прыгожа і ў адпаведнасці з даўнім сялянскім “рэцэптам”. Пасля падзей мінулай серады можна з упэўненасцю гаварыць, што Расоншчына ўступіла ў жніво 2013 года.

… Зажынкі ў сельгаспрадпрыемстве “Сяляўшчына” распачаў ужо “штатны” мясцовы зажынальнік – фальклорны калектыў “Спадчына” Сяляўшчынскага сельскага Дома культуры. Жанчыны ў нацыянальных касцюмах добрымі словамі, што гучалі ў адрас хлебаробаў, ды звонкай песняй падарылі ўсім прысутным святочны настрой. Безумоўна, не абышлося і без сімвалічнага караваю, які на ручніку ўдзельніцы калектыву ўручылі дырэктару гаспадаркі Івану Іванавічу Стрыжнёву  ( на здымку).

Потым прыйшоў час афіцыйнай часткі. Перад механізатарамі акрамя кіраўніка сельгаспрадпрыемства выступілі галоўны аграном Барыс Генадзьевіч Іваноў, галоўны інжынер Міхаіл Анатольевіч Голубеў і галоўны эканаміст Наталля Анатольеўна Папова. Кожны па сваім накірунку  расказаў пра падрыхтоўку і правядзенне жніва 2013 года. Так, сёлета сяляўшчынскім хлебаробам з мінімальнымі стратамі і ў аптымальныя тэрміны неабходна ўбраць 1510 гектараў збожжавых і зернебабовых культур. Уборачная кампанія распачнецца на плошчах, засеяных шматгадовымі травамі і азімым рапсам. За гэты час падыйдуць азімыя збожжавыя культуры. Пакуль што ў гаспадарцы яшчэ працягваецца рамонт збожжаўборачнай тэхнікі, на завяршэнне якога ў гэтыя дні будуць накіраваны сілы інжынернай службы і механізатараў. Ёсць пэўныя праблемы і па ўкамплектаванні камбайнаў хлебаробамі, але яны будуць вырашаны. Акрамя таго, механізатары  даведаліся пра сістэму аплаты іх працы, пры якіх умовах яны змогуць павысіць свой заробак, а пры якіх – панізіць.

Сабраўшыхся павіншавалі са святам Зажынак, а таксама пажадалі выдатнага надвор’я і баявога настрою, першы намеснік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама па раслінаводстве Ларыса Міхайлаўна Мацкевіч і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Яўгенаўна Лузгінова.
… Днямі з мехдвара сельгаспрадпрыемства выйдуць камбайны, тым самым распачаўшы на сяляўшчынскіх палетках чарговую ўборачную кампанію.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ
Маргарита Алексеева
625

Надгробную плиту Яна Барщевского доставили на Россонщину

Елена Кириллова
593

Больше товаров – больше скидка ! В Россонах открылся магазин формата «ProЗапас»

Голос Россонщины
436

В Витебской области будет временно отсутствовать эфирное теле- и радиовещание

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ