СЕЛЬСКОЕ ХОЗЯЙСТВО

ТАК ТРЫМАЦЬ І НАДАЛЕЙ!

25 октября 2013 | 43689 | Маргарита Алексеева | 24110 | 139 | 0 | 0 | 3 | 76 | 114
Як толькі аператар машыннага даення з ААТ “Клясціцы” Анжэла Мікалаеўна Сапега ( на здымку) адчыняе дзверы ў жывёлагадоўчае памяшканне, дзе стаяць 52 яе любіміцы, большасць кароў паварочваюць галовы і, не адрываюць погляд, як быццам бы нешта чакаюць ад жанчыны. “Гэта мой Калабок. А вось прыгажуня Луна. Паглядзіце, якія яны ў мяне незвычайныя!”. Анжэла Мікалаеўна па чарзе падыходзіць да кароў і пяшчотна гладзіць іх пысы. Буронкі пры гэтым ад задавальнення нават прыжмурваюць вочы.



– Я люблю жывёлу, не магу адносіцца да яе спусціўшы рукавы, – расказвае жанчына. – У час дойкі перад тым як падключыць даільны апарат, абавязкова пагавару з каровай, супакою, асцярожна памыю вымя цёплай вадой, выцеру чыстым ручніком, зраблю масаж. Мае прыгажуні любяць пяшчоту і без яе яны ўжо нікуды.

Сама таго няведаючы, Анжэла Мікалаеўна, на мой погляд, падзялілася  галоўным сакрэтам самых вялікіх па сваёй гаспадарцы надояў. За дзевяць месяцаў 2013 года аператар машыннага даення атрымала ад сваёй групы 174 тоны малака або на 36 тон больш да адпаведнага ўзроўню мінулага года. Ды і надой на адну карову дасягнуў 3 400 кілаграмаў, што на 407 кілаграмаў больш, чым за студзень – верасень 2012 года.

Адказныя адносіны Анжэлы  Мікалаеўны да выканання працоўных абавязкаў і любоў да жывёлы сталі вырашальнымі для кіраўніцтва ААТ “Клясціцы”, калі паўстала пытанне якую групу кароў ставіць у жывёлагадоўчае памяшканне яшчэ недабудаванай новай малочнатаварнай фермы, бо ўвесь дойны статак ужо не ўмяшчаецца на цэнтральнай ферме. Адразу было зразумела, што аператару машыннага даення, які згадзіцца тут працаваць, будзе даволі складана. І гэта, перш за ўсё, датычыцца працэсу даення.

Справа ў тым, што ў новым памяшканні няма малакаправода (тут плануецца пабудаваць даільную залу), таму даводзіцца даіць, як летам на пашы, пры дапамозе перасоўнай даільнай устаноўкі. Для аператара машыннага даення – гэта дадатковыя фізічныя нагрузкі. Але Анжэла Мікалаеўна не спужалася цяжкасцяў і згадзілася паставіць сваю групу ў новае памяшканне. Акрамя таго, жанчына вельмі ўдзячна за падтрымку ў складаны для яе час дырэктару гаспадаркі Уладзіміру Казіміравічу Бандарэнку і бухгалтару-ка-сіру Надзеі Міхайлаўне Івановай. Адмовіць гэтым людзям у просьбе, або ў нечым падвесці яна проста не можа.

Таму некалькі разоў у дзень Анжэла Мікалаеўна спяшаецца з добраўпарадкаванага дома, якім жанчыну забяспечыла ААТ “Клясціцы”, да сваіх выхаванак, каб пагаварыць з імі, падаіць, раздаць камбікорм, на працягу дваццаці дзён пасля ацёлу падаіць рукамі навацельных кароў, дагледзець цялят і г.д. У штодзённых клопатах аператару машыннага даення дапамагаюць жывёлаводы– мужчыны, якія займаюцца кармленнем жывёлы, уборкай гною, спарадкаваннем малака.

У многім дзякуючы стараннай і эфектыўнай працы Анжэлы Мікалаеўны Сапега, ААТ “Клясціцы” на сённяшні дзень у жывёлагадоўчай галіне працуе па нарастаючай. Дастаткова сказаць, што па стане на 25 кастрычніка па вытворчасці малака да адпаведнага перыяду мінулага года гаспадарка плюсуе 3 працэнты. За дзень тут атрымліваюць звыш пяці тон малака. Клясціцкія жывёлаводы ў сярэднім ад кожнай каровы надойваюць яго па 9,9 кілаграма пры сярэднераённым паказчыку 7,5 кілаграма. Застаецца пажадаць ім, у тым ліку і Анжэле Мікалаеўне, так трымаць і надалей!         

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ
Маргарита Алексеева
625

Надгробную плиту Яна Барщевского доставили на Россонщину

Елена Кириллова
593

Больше товаров – больше скидка ! В Россонах открылся магазин формата «ProЗапас»

Голос Россонщины
436

В Витебской области будет временно отсутствовать эфирное теле- и радиовещание

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ