24 красавіка ў нашай краіне адбыўся рэспубліканскі суботнік, ад якога не засталіся ў баку і расонцы. У сувязі з тым, што сёлета мы святкуем 65-годдзе Вялікай Перамогі, а 2010 год аб’яўлены Годам якасці, асаблівая ўвага жыхароў раёна была накіравана на добраўпарадкаванне населеных пунктаў і воінскіх пахаванняў. Акрамя таго, людзі былі задзейнічаны на працоўных месцах.У выніку грашовыя паступленні ў фонд суботніка складуць каля 16 мільёнаў.