Спецпроект

ТЕМА НОМЕРА

ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОЗЕ

11 мая 2010 | 57329 | Маргарита Алексеева | 42714 | 153 | 0 | 0 | 11 | 54 | 146
Гэты дзень быў напоўнены яркім  сонечным светам, водарам веснавых кветак, якія трымалі ў руках расонцы рознага ўзросту,  мелодыямі ваенных песень. Нягледзячы на прагноз сіноптыкаў, нябёсы нібы ўзялі пад сваю ахову запланаваныя святочныя мерапрыемствы, даруючы нашаму пасёлку і яго жыхарам выдатнае надвор’е.
І арганізатары ўрачыстасцяў, прысвечаных 65-ай гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, у поўнай меры скарысталіся гэтай магчымасцю, падрыхтаваўшы не проста святочную праграму, а цэлыя міні-спектаклі і дзействы, якія зрабілі 9 Мая 2010 года  незабыўным.
Першы сюрпрыз, які выклікаў непадроблены інтарэс расонцаў і быў зроблены ўпершыню, – праезд аўтамабіляў. Спачатку госці свята ўбачылі веласіпедыстаў, што рухаліся ад Расонскай школы па вуліцы Савецкая да Мемарыяльнага сквера, з яркімі вялікімі сцягамі,  потым адкрытыя УАЗы з паважанымі ветэранамі Вялікай Айчыннай і некалькі грузавых машын. На адной з іх  застылі ў нерухомасці параненыя байцы і медыцынскія сёстры, на другой – святочная кампазіцыя, з трэцяй  даносіліся знаёмыя мелодыі, якія  па-заліхвацку граў мясцовы гарманіст.
Калі калона спынілася і ветэраны накіраваліся да Вечнага агню, прыйшоў час святочнаму шэсцю прадстаўнікоў працоўных калектываў райцэнтра, школьнікаў, членаў мастацкай самадзейнасці, дзяцей дашкольнага ўзросту ў нацыянальных касцюмах. А ўзначалілі шэсце намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага  камітэта А. У. Дзівулін  і  старшыня Расонскага  раённага выканаўчага камітэта А. М. Шубскі.
... Мітынг  у Мемарыяльным скверы адкрыў  ваенны камісар раёна В. Ю. Целяжэнка, які прадаставіў слова Аляксандру Мікалаевічу Шубскаму. У сваёй прамове кіраўнік раённай выканаўчай улады  яшчэ раз падкрэсліў значнасць Вялікай Перамогі над фашызмам, уклад, які ўнеслі ў яе жыхары Расоншчыны, падзякаваў прысутным ветэранам за іх ратны подзвіг і прапанаваў ушанаваць памяць загінуўшых  хвілінай маўчання. Пра  свой ваенны шлях, пра тое, што прыйшлося перажыць пакаленню 40-ых, расказаў франтавік, удзельнік абароны Масквы П. М. Суліменка. У адказ выступіў вучань 10 класа Расонскай школы Іван Бабкоў, пасля чаго да помніка былі ўскладзены жывыя кветкі і вянкі, у тым ліку і ад ГА «Белая Русь».
Потым святочнае дзейства перанеслася на адкрытую пляцоўку каля раённага Дома культуры. Менавіта тут адбылося ўрачыстае ўручэнне Расонскаму раёну вымпела «За мужнасць і стойкасць у  гады Вялікай Айчыннай вайны». Адпаведны Указ у сувязі са святкаваннем 65-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама ў мэтах увекавечвання подзвіга воінаў Чырвонай Арміі, працоўных, партызан і падпольшчыкаў, здзейсненага імі пры абароне і вызваленні беларускіх гарадоў і іншых населеных пунктаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, напярэдадні 65-годзя Вялікай Перамогі быў падпісаны Прэ-зідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам. Чырвонае палотнішча  пад гукі марша на сцэну вынеслі салдаты роты ганаровай варты. З прывітальным словам да расонцаў звярнуўся намеснік старшыні аблвыканкама А. У. Дзівулін, які падрэсліў значнасць гэтай узнагароды, як даніны павагі сапраўднаму патрыятызму і гераізму расонцаў, што, не шкадуючы ўласных жыццяў, абаранялі свабоду сваёй малой радзімы і ўсёй краіны. Пад апладысменты жыхароў райцэнтра Анатоль Уладзіміравіч уручыў Аляксандру Мікалаевічу вымпел і Ганаровую грамату. Са свайго боку старшыня райвыканкама падзякаваў  за ўзнагароду і ўпэўніў, што і сённяшнія пакаленні расонцаў зробяць усё магчымае, каб быць годнымі сваіх дзядоў і прадзедаў, каб наш край з кожным годам станавіўся больш багатым і прыгожым.
Заняўшы пачэсныя месцы сярод ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў глядзельнай зале, АнатольУладзіміравіч  і Аляксандр Мікалаевіч разам з гасцямі свята сталі назіраць за тэатралізаваным канцэртам пад назвай «Вялікая Айчынная – нашы памяць і боль», што падрыхтавалі лепшыя самадзейныя калектывы і артысты райцэнтра. Інсцэніроўкі, пранікнёныя вершы, усімі любімыя песні ваенных часоў трымалі залу ў напружанні і нават іншы раз  вык-лікалі ў гледачоў, асабліва стала ўзросту, слёзы.
У гэты ж дзень у рэстаране «Расінка» адбыўся ўрачысты прыём удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны з усяго раёна, які прайшоў па ініцыятыве  Аляксандра Мікалаевіча Шубскага.  Для паважаных ветэранаў самадзейнымі артыстамі  была падрыхтавана праграма «У гасцях у Кацюшы».
Шмат знайшлося жадаючых і паназіраць за легкаатлетычнай эстафетай на прызы раённай газеты «Голас Расоншчыны». Падобная добрая традыцыя па ініцыятыве супрацоўнікаў аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама і ФСК «Старт» была ўзноўлена тры гады назад, і цяпер аматары бегу з прадпрыемстваў і школ раёна чакаюць святкаванне Дня Перамогі, каб між іншым прыняць у ёй удзел. Сёлета вырашылі паспрачацца ў хуткасці 7 каманд. Балельшчыкі на працягу  амаль трох-кіламетровай  дыстанцыі дружна падтрымлівалі бегуноў. Магчыма, лепш  гэта атрымлівалася рабіць балельшчыкам Расонскай школы і ПВУП «Уладзімір і Даніла», якія перамаглі адпаведна сярод школ і арганізацый. Сярод навучальных устаноў другое месца заняла Клясціцкая, а трэцяе – Янкавіцкая школы. Сярод арганізацый другімі сталі бегуны – настаўнікі Расонскай школы, трэцімі – лясгас.  Пераможцы легкаатлетычнай эстафеты атрымалі кубкі і Ганаровыя граматы. Таксама ў гэты дзень адбылася таварыская сустрэча па футболу паміж камандамі  «Экстрым» і зборнай раёна. З лікам 6:0 перамаглі госці.
Але ж на гэтым святкаванне  не закончылася. У дзесяць гадзін вечара  жыхары райцэнтра, сярод якіх было шмат моладзі і дзяцей, зноў сабраліся каля Мемарыяльнага сквера, каб прыняць удзел у рэквіеме памяці. Дзейства атрымалася не толькі  ўрачыстым, але і вельмі прыгожым. Сярод цемры ў пачатку вуліцы Савецкая спачатку ўзніклі агеньчыкі свечак,  што трапяталі на вятры, а за імі больш буйныя агні факелаў. Яны павольна «рухаліся» пад гукі ўрачыстай мелодыі да Мемарыяльнага сквера. Успышкі шматлікіх фотакамер яшчэ больш асвятлялі дарогу  ўдзельніцам  узорнага самадзейнага клуба «Ветэран», супрацоўнікам раённага аддзела па надзвычайным сітуацыях і школьнікам, якія неслі свечкі і факелы.
Сам рэквіем адбыўся каля Вечнага агня. Галасы дэкламатараў  гучалі звонка і натхнёна, вершаваным радком яшчэ раз напамінаючы нашчадкам пераможцаў, якой цаной заваявана Перамога.
І апошнім акордам юбілейных урачыстасцяў стаў святочны салют, ужо  першыя залпы якога выклікалі ў сабраўшыхся выкрыкі захаплення і апладысменты. Адзін за другім начное неба райцэнтра  «разразалі» залпы  сотнямі агеньчыкаў. Маленькія і вялікія, блакітныя і чырвоныя, з гукавымі эфектамі і без – іх чулі ўсе жыхары Расон, а назіралі за імі сотні.
Каля пяці хвілін райцэнтр салютаваў Вялікай Перамозе і Пераможцам. Падобнага дзейства яшчэ не бачыў наш невялікі пасёлак!
                      

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ
Елена Кириллова
488

Невнимательность и незнание - основные причины пожаров. Спасатели проводят акцию

Ирина Гореликова
487

Госавтоинспекторы контролируют ситуацию на дорогах района

Ирина Гореликова
463

Виктора Бодунова наградили юбилейной медалью "20 лет органам и подразделениям по чрезвычайным ситуациям".

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ