ОБЩЕСТВО

СВЯТА НАДЗЕІ І РАДАСЦІ, ПЕРАМОГІ ЖЫЦЦЯ НАД СМЕРЦЮ

7 апреля 2015 | 39943 | Татьяна Лопатина | 60165 | 224 | 0 | 0 | 28 | 36 | 88

Напярэдадні Вялікадня святар рымска-каталіцкай парафіі святога Язафата Кунцэвіча у Расонах вікарый Яўген Міхайлаў завітаў у рэдакцыю, каб павіншаваць з надыходзячым святам вернікаў-католікаў. З ім мы размаўлялі пра асноўныя аспекты гэтага вялікага свята ў жыцці вернікаў.

​–Ксёндз Яўген, раскажыце, калі ласка, пра Літургію галоўнага хрысціянскага свята.
–Вялікдзень – гэта найбольш распаўсюджаная ў Беларусі назва асноўнага і самага старажытнага хрысціянскага свята Уваскрасення Пана, якое адзначалася ўжо першымі хрысціянамі. Святкаванне гэтага дня пачынаецца ад пасхальнай вігіліі.
У ноч з суботы на нядзелю паводле традыцыі адбываецца чуванне (лац. «вігілія») на ўшанаванне Пана. Вігілія гэтай ночы ўключае шмат прыгожых старадаўніх абрадаў. Пачынаецца яна з Літургіі Святла па-за касцёлам, падчас якой адбываецца благаслаўленне агню і пасхала — вялікай свечкі, што з’яўляецца сімвалам Хрыста і важным элементам богаслужэння. Затым усе пераходзяць у касцёл, дзе запальваюць свечкі. Пасля выконваецца старадаўні грыгарыянскі спеў Exsultet, у якім абвяшчаецца радасная вестка пра ўваскрасенне Пана.У Літургіі Слова, значна больш працяглай, чым звычайна, Касцёл разважае пра цуды, ад стварэння свету ўчыненыя Богам дзеля збаўлення чалавецтва. Трэцяя частка вігіліі – гэта Літургія Хросту, падчас якой асвячаецца вада і адбываецца хрост тых, хто рыхтаваўся прыняць гэты сакрамант, а ўсе астатнія вернікі аднаўляюць свае хросныя абяцанні. Нарэшце адбываецца Эўхарыстычная Літургія, у якой ідзе ўспамін смерці і ўваскрасення Пана праз складанне ў постацях хлеба і віна ахвяры Яго Цела і Крыві.
Першая ўрачыстая святая Імша ў нядзелю традыцыйна распачынаецца працэсіяй, у якой нясуць Найсвяцейшы Сакрамант і фігуру ўваскрослага Хрыста. Гэта так званая рэзурэкцыя (ад лац. «уваскрасенне»).
–Нагадайце асноўныя велікодныя традыцыі, якія прыняты ў католікаў.
–Каталіцкая традыцыя святкавання Вялікадня ў Беларусі пранізана народнымі традыцыямі. Звычайна напярэдадні Вялікадня гатуецца мноства розных страў. Пякуцца пірагі, фарбуюцца ў розныя колеры і распісваюцца ўзорамі курыныя яйкі (пісанкі). На Вялікдзень існуе звычай благаслаўлення гэтых страў: хлеба (печыва), мяса, вяндліны, солі і яек, якія з’яўляюцца неад’емным атрыбутам святочнага стала.
Увечары гэтага ж дня католікі апранаюцца ў святочную вопратку і ўсёй сям’ёй ідуць у касцёл на пасхальную службу.
Пасля Літургіі святкаванне працягваецца дома. Вернікі разгаўляюцца асвячоным яйкам і іншай асвячонай ежай. Галоўнай пасхальнай гульнёй, вядома, з’яўляюцца біткі. Правілы ўсім знаёмыя: трэба стукацца велікоднымі яйкамі. Пераможцам аказваецца той, у каго яно застаецца цэлае.
Таксама традыцыйна на Беларусі адбываюцца на Пасху валачобныя абыходы, падчас якіх групы вернікаў ходзяць па хатах і спяваюць велікодныя песні з пажаданнямі гаспадарам Божага благаслаўлення, добрай гаспадаркі і добрага здароўя.
–Як правільна падрыхтавацца да сустрэчы светлага свята духоўна і фізічна?
–Святкаванню Вялікадня папярэднічае саракадзённы пост. Перыяд вялікага посту мае дапамагчы хрысціяніну, адпаведна падрыхтаваўшы сваё сэрца, увайсці ў таямніцу Пасхі. Той, хто выкарыстаў гэты час устрымання для працы над сваімі слабасцямі, аднаўлення малітвы, практыкі любові да бліжняга, з ўпэўненасцю зможа больш плённа перажыць сустрэчу з уваскрослым Хрыстом.
–Што пажадаеце вернікам напярэдадні вялікага свята?
–Дарагія браты і сёстры! Таямніца ўваскрасення – гэта аснова хрысціянства, а Вялікдзень – свята надзеі, радасці, трыумфу жыцця над смерцю, дабра над злом. Віншую ўсіх вас з радасным і збаўчым святам Хрыстовай Пасхі! Віншую католікаў і іншых хрысціян, якія сёння адзначаюць гэтае свята святаў! Няхай  велікодная радасць напоўніць нашыя сэрцы надзеяй і ласкамі ўваскрослага Езуса!
На надыходзячыя святы жадаю усім жыхарам нашага раёна, каб вера ва ўваскрасенне Езуса Хрыста была няспыннай сілай і святлом на дарогах штодзённасці, а ласка Хрыста дапамагала перамагаць усе цяжкасці. Няхай з нашых вуснаў усе навокал пачуюць вокліч радасці і надзеі: “Хрыстос уваскрос! – Сапраўды ўваскрос!Аллелюя!”
Запрашаю ўсіх жадаючых на пасхальныя набажэнствы ў Велікодую суботу (4 красавіка): Пасхальная вігілія і пасвячэнне страў на велікодны стол адбудзецца а 21 гадзіне.  Таксама запрашаю вернікаў у касцёл у Велікодную нядзелю (5 красавіка): Уваскрасенне Хрыста і пасвячэнне страў на велікодны стол адбудзецца а 9 гадзіне.
–Дзякуй за размову. З надыходзячым Вас святам!

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ
Чимковский Пётр
605

ГАИ проводит республиканскую профилактическую акцию «Трезвый водитель».

Елена Кириллова
164

«Когда уйдём со школьного двора...» Выпускники района собрались на слёте, обсудили будущее и вместе с руководством района, гостями посадили деревья

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ