
Напэўна, прыкладна так думаюць некаторыя кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, што дагэтуль не могуць навесці парадак на замацаваных за імі тэрыторыях. Таму невыпадкова разам з галоўным спецыялістам інспекцыі аховы прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя А. І. Ганчаровым

пры аб’ездзе пасёлка мы ўдосталь нагледзеліся праславутага пустазелля.
Датычыцца гэта і прыдарожных палос, і тэрыторый каля некаторых будынкаў. Напрыклад, зусім неахайны выгляд мае інтэрнат па вуліцы імя Лапенкі, бо куды ні кінь вокам – пустазелле да поясу і хмызняк. А падобных тэрыторый, за якімі замацаваны работнікі УП ЖКГ, па гарадскому пасёлку шмат. Непрыемна глядзець на прыдарожную паласу насупраць шматкватэрных дамоў па вуліцы Невельская. Неахайны выгляд ёй прыдае

тое ж самае пустазелле, якое ўжо даўно павінна быць абкошаны. На скрыжаванні вуліц імя Някрасава і Талстога мала таго, што шмат травы, дак яшчэ красаваліся і перапоўненыя кантэйнеры для смецця. Гэта – таксама клопат супрацоўнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, як і закінуты аўтобусны прыпынак па вуліцы імя Лапенкі. Акрамя лузгі ад семак, фанцікаў і іншага смецця, яго «ўпрыгожвае»

неабкошаная вакол трава.
Нельга не звярнуць увагу і на тэрыторыю вакол дома №3 па вуліцы Невельская, што абслугоўваецца лясгасам. Тыя ж перапоўненыя і як след не пафарбаваныя кантэйнеры, пустазелле.
Абвінаваціць у безгаспадарчасці можна не толькі кіраўніцтва УП ЖКГ, лясгаса, а яшчэ і лінейна-дарожную дыстанцыю ДЭУ-32. Вытворчая тэрыторыя – твар прадпрыемства, але ж ён у гэтай арганізацыі зрадна сапсаваны. Першае, чым – варотамі і агароджай. Дзіравыя і перакошаныя, яны зусім не ствараюць прыгажосці, як і груда ашмёткаў драўніны, што знаходзіцца каля ўборнай.
Як мы можам патрабаваць навядзення парадку ад жыхароў раёна, калі нават арганізацыі не спраўляюцца з добраўпарадкаваннем на сваіх тэрыторыях! Чаму так сталася і калі будзе парадак? Пытанні мы адрасуем кіраўнікам вышэйпералічаных прадпрыемстваў і чакаем адказу.