Спецпроект

ИСТОРИЯ РОДНОГО КРАЯ

АД СЛОВА

2 июля 2010 | 46135 | Виталий Шиёнок | 35523 | 151 | 0 | 0 | 8 | 95 | 209
Перад 9 Мая – Днём Перамогі – і 3 ліпеня – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь– прынята ўзгадваць самаадданы подзвіг і велізарныя ахвяры нашага народа, але ў памяці і без гэтага яны проста павінны жыць заўсёды. Неацэнная роля тут, бясспрэчна, належыць разнастайным помнікам, мемарыяльным паркам і комплексам, якіх шмат раскідана па ўсёй краіне.
Увогуле “мемарыяльны” якраз і азначае “памятны”. І каб ніколі не забываўся ўвесь трагізм і жах мінулай вайны, у Расонах таксама ёсць месца, куды можна прыйсці і пакланіцца абаронцам гэтай зямлі, якія склалі галовы ў баях з ворагам.
Давайце прачытаем скупыя радкі энцыклапедычнага выдання – “Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі (Віцебская вобласць)”, дзе расказваецца пра яго: “Мемарыяльны комплекс знаходзіцца ў мемарыяльным парку. Тут пахаваны больш за 2 тысячы савецкіх воінаў і партызан [гэтую ўдакладненую лічбу назвала дырэктар музея баявой садружнасці Н. М. Свяжынская, бо ў кнізе фігуравала меней за 1, 3 тысячы чалавек – Аўт.], якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, і 8 падпольшчыкаў, расстраляных гітлераўцамі 16 верасня 1942 года.
У 1965 годзе на месцы пахавання савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў узведзены мемарыяльны комплекс (архітэктары В. Занковіч і Л. Левін). Кампазіцыйны цэнтр комплексу – светлая гарызантальная пліта (5Х5 м) і чорны квадратны ў плане пілон (бетон, граніт, вышыня 5 м), якія ўстаноўлены ў глыбіні парку па восі галоўнай алеі. Перспектыву замыкае сцяна з 21 па чарзе выступаючай і заглыбленай пліты ( 1,5 – 1,5 м) з імёнамі пахаваных. Злева да сцяны 3, справа – 2 кубы з мемарыяльнымі дошкамі. Уваход у алею з боку вуліцы Савецкай пазначаны кубам з надпісам-прысвячэннем».
Аднак за гэтым кароткім афіцыйным  апісаннем хаваецца  жывая гісторыя, якую падрабязна могуць расказаць відавочцы – на жаль, ужо зусім нешматлікія па прычыне даволі-такі значнай даўнасці падзей. Як, напрыклад, жыхарка райцэнтра Ніна Віктараўна Брусяненка, якая, між іншым, шмат гадоў аддала працы ў рэдакцыі раённай газеты:
– Перазахаванне адбывалася ў першай палове чэрвеня 1951 года – у адпаведнасці з Пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, якая выйшла за некалькі гадоў да таго. Тады яшчэ ў раёне людзі самі казалі, што запазніліся з гэтай справай.
У той час у кожнай вёсцы быў калгас, і ў гаспадарках павінны былі ведаць, дзе знаходзяцца астанкі загінуўшых байцоў: у балоце, на поле ці пры дарозе, а таксама ў парадку яны або не, з мэтай сабраць іх разам.
Дзень і ноч працавала лесапілка на прывезеных электрарухавіках – рэзалі дошкі на труны. Для перазахавання прыцягнулі і вайсковую часць з Баравухі. І неяк ці то з вечара, ці то ноччу ўсе сабраныя астанкі звезлі на месца цяперашняга мемарыяльнага сквера, дзе раней была рыначная пляцоўка, толькі па краях стаялі вялікія дрэвы.
Перазахаванне дужа не афішыравалі, як бы маглі зрабіць гэта сёння. Гатовымі трунамі заставілі ўсю плошчу, прычым у некалькі ярусаў, бо так яны не змяшчаліся. Канешне, людзі даведаліся і сабраліся паглядзець, ды толькі ўжо мала тых сведкаў у жывых засталося…
Якая там вялікая атрымалася магіла – у даўжыню і ў шырыню! Труны ў яе таксама клалі ў тры рады, а то і ў чатыры – адна на адну. А я цяпер, калі нейкі мітынг, заўсёды стараюся стаць на тое месца, пад дрэва, дзе стаяла тады.
Пасля пахавання салдат і партызан усё акуратна абграблі і зрабілі курган, які абнеслі вакол цэпам. І калі пазней на гэтым кургане быў мітынг, тагачасны старшыня райвыканкама Дз. І. Дзерабін сказаў: “Варожыя магілы зарастуць чартапалохам, сюды ж ніколі не зарасце народная сцяжына”.
Потым зрабілі помнік з цэменту, што стаіць цяпер за Расонскай школай, а комплекс тут ужо стваралі і прывозілі па частках.
Наогул гэтае месца пасля пахавання было святым. Не дай Бог, каб там ніхто не хадзіў – так гэты курганочак бераглі. Таму я і сёння моцна перажываю, што людзі свабодна ходзяць праз  парк. Раней было разумна зроблена: проста падыход да мемарыялу, а далей ходу няма, нават калі дэманстрацыя.
У некаторых расонцаў  я пыталася, няўжо ім хацелася б, каб, да прыкладу, праз магілу іх бацькі пастаянна хадзілі. Мне ж выказвалі сумненне, што як тут можа быць захаванне, усё зроблена для выгляду. Але гэта не так – я ўсё бачыла на свае вочы.


Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ
Голос Россонщины
537

Дополнительные преференции получат молодые специалисты ЖКХ

Ирина Гореликова
528

«Моё детство было босоногим и голодным». Александра Павлюченко о войне, тяжёлом детстве и годах становления

Голос Россонщины
492

Россияне получат бюджетные места в белорусских ВУЗах

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ