КАЛЕЙДОСКОП

РУСКІ БАНАН РАСЦЕ НА РАСОНСКАЙ ЗЯМЛІ

16 августа 2010 | 66802 | Виталий Шиёнок | 84457 | 147 | 1 | 0 | 18 | 161 | 300
Жыхарка райцэнтра Алена Канстанцінаўна Марозава сама патэлефанавала ў рэдакцыю раённай газеты, каб расказаць пра дзіўны і незвычайны гатунак бульбы, які, можна сказаць, выпадковымі шляхамі трапіў у яе рукі з-за мяжы, а калі канкрэтна, з сонечнай Каліфорніі, што ў ЗША, ужо больш года назад. Адпаведная ў яго і назва – “Рускі банан”, бо па форме ён сапраўды падобны да вядомага ўсім заморскага фрукта.
Чаму жанчына не падзялілася навіной пра гэта раней? Справа ў тым, што спачатку ў яе мелася толькі чатыры невялікія клубні, якія прывезла яе дачка Кацярына, а да той яны трапілі ад сяброўкі, муж яе з’яўляецца капітанам далёкага плавання. Спярша нават не ведалі, што гэта за бульба такая. Дапамог Інтэрнэт, праўда, у рускай яго версіі звестак было недастаткова: фактычна адзін фотаздымак з рынку  цаной у 2 долары 16 цэнтаў за кілаграм гэтага крухмальнага “цуда” і ўсё. Крыху больш даў амерыканскі варыянт глабальнага сеціва (пераклад наш. – Аўт.): “Бульба “Рускі банан” была выведзена ў Балтыйскім рэгіёне Еўразіі і заяўлена як выдатна падыходзячая для салатаў; гэта – фаварыт на рынку сярод шэф-повараў і гурманаў. Жоўты, у форме банана, васковы тып клубняў з цвёрдай тэкстурай, што мае цудоўны смак пры запяканні, варцы і гатаванні на пару”.
Карацей, гэтыя клубні фермеры Марозавы адразу ж пасадзілі, атрымалі невялікі ўраджай, зноў пасадзілі і вось сёлета ўжо накапалі 12 вёдраў. Аднак асноўныя разлікі ўсё роўна на наступны год, калі, нарэшце, можна будзе падумаць, каб прадаць нейкую колькасць “Рускага банана” людзям – у тым выпадку, што нехта праявіць цікавасць. Да слова, у апошнім я не сумняваюся.
І ўсё таму, што ў гэтай бульбы ёсць відавочныя вартасці, пра якія расказала Алена Канстанцінаўна. Па-першае, яна зусім не баіцца фітафторы, што пацвердзілася ўжо гэтым годам, ды і каларадскі жук яе практычна не чапае. Па-другое, высокая ўраджайнасць: з-пад аднаго куста было атрымана ў сярэднім 30 немаленькіх па памерах клубняў. Па-трэцяе, “Рускі банан” гатуецца, калі яго варыць, усяго за 5 – 7 хвілін. Гэта нават хутчэй за іншыя макароны!
Між іншым, Алена Марозава дагэтуль паспела ўжо ацаніць некаторыя айчынныя гатункі бульбы (“Журавінку”, напрыклад), але ідэальнага сярод іх для нашых умоў так і не адшукалася. Сцябло і лісце звычайнай бульбы хутка “з’ядае” фітафтора, а варыць яе ўвогуле трэба паўгадзіны. “Рускі банан” пазбаўлены падобных мінусаў і мог бы нават падысці для вырошчвання на землях сельгаспрадпрыемстваў раёна – па крайняй меры, менавіта гэтак лічыць жанчына.
                    

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ
МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ