Спецпроект

СЕЛЬСКОЕ ХОЗЯЙСТВО

ПАСТУПОВА ВЫХОДЗІМ З КРЫЗІСНАЙ СІТУАЦЫІ

18 октября 2010 | 46963 | Маргарита Алексеева | 30857 | 163 | 0 | 0 | 5 | 74 | 196

Пасля пераходу грамадскага статку да зімова-стойлавага ўтрымання ў гаспадарках раёна значна паменшылася вытворчасць малака. І нічога ў гэтым не было б дзіўнага, бо пераход  ад аднаго тыпу кармлення да другога ў любым выпадку суправаджаецца зніжэннем надояў, калі б гэтае падзенне вылічалася не 10, а 2–3 працэнтамі.
Чаму яшчэ на мінулым тыдні па вытворчасці малака раён не дасягаў нават узроўню  мінулага года, не гаворачы пра рост? Што робіцца для выхаду з крызіснага становішча? Пра гэта і іншае наша размова з начальнікам аддзела інтэнсіфікацыі  ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Раісай Мікалаеўнай Дзівульскай.
– Раіса Мікалаеўна, якія фактары, на Ваш погляд, найбольш паўплывалі на зніжэнне надояў?

– Сёлета ў буйной рагатай жывёлы, як ніколі раней, з цяжкасцю  праходзіла перастраенне з кармлення зялёнай масай на сянаж і сілас. Тым больш, што першапачаткова яны даваліся  з малай колькасцю камбікорму, а бялковая сыравіна ў выглядзе рапсавых шротаў наогул  практычна адсутнічала па прычыне дрэннага ўраджаю гэтай культуры.
Таму задача нумар адзін, якая стаяла перад кіраўніцтвам упраўлення сельскай гаспадаркі  і харчавання райвыканкама і саміх сельгаспрадпрыемстваў: забяспечыць жывёлагадоўлю неабходнай колькасцю бялку, мінеральных і вітамінных дабавак. Толькі ў гэтым выпадку можна было разлічваць на станоўчыя змены.
– І гэта было зроблена?
– Так. На сённяшні дзень ва ўсіх гаспадарках, акрамя сельгаспрадпрыемстваў «Дворышча-Рас» і «Сокал», ёсць у наяўнасці 32 тоны рапсавых шротаў (калі будзе зроблена папярэдняя аплата, яны з’явяцца і ў астатніх гаспадарках). 
Практычна ўсе сельгаспрадпрыемствы атрымалі 35 тон камбікорму з 22- працэнтным утрыманнем пратэіну. У асноўным ён выкарыстоўваецца для высокапрадукцыйных кароў.
На мінулым тыдні ў «Дворышчы-Рас» і «Сяляўшчыне» пачалі даваць і патаку. Дзякуючы клопату старшыні райвыканкама Аляксандру Мікалаевічу Шубскаму, не толькі гэтыя гаспадаркі, але і ўсе астатнія ў бліжэйшы час атрымаюць па вагону патакі. Потым яна будзе падвозіцца па меры неабходнасці. У рацыён кармлення жывёлы таксама будуць уключаць і жом з буракоў.
– Як размяркоўваюцца вышэйпералічаныя камбікармы і дабаўкі сярод статку?
– Сёлета была праведзена дастаткова сур’ёзная работа па расстаноўцы жывёл у адпаведнасці з іх фізіялагічным станам. Кожная група – навацельныя, дойныя, сухастойныя – не толькі атрымала строга вызначаныя месцы, але і свой асабісты рацыён кармлення. Так, навацельныя каровы, як правіла, штодзень атрымоўваюць 15 кг  кукурузнага сіласу, 25 кг сенажу, не менш 6 кг камбікорму ў тры прыёмы, 1 кг шротаў.
А каб кармы лягчэй засвайваліся і прыносілі большую аддачу ў выглядзе дадатковых літраў малака, выкарыстоўваем кормазмяшальнікі і кормараздатчыкі. Падобная тэхніка цяпер ёсць практычна ва ўсіх гаспадарках, сёлета  яшчэ два кормазмяшальнікі былі закуплены для сельгаскааператыва «Клясціцы» і сельгаспрадпрыемства «Сокал», і кормараздатчык для «Клясціц».
– Наколькі хутка меры, якія прымаюцца, прынясуць станоўчыя  змены?
– Ужо цяпер у цэлым па раёне мы амаль дасягнулі ўзроўню мінулага года. Найбольш паспяхова пакуль працуюць сельгаспрадпрыемства «Сяляўшчына» і падсобная гаспадарка «Аграсервісу», у якіх адпаведна 110 і 117 працэнтаў складае валавая вытворчасць у параўнанні з мінулагоднім. Найбольшыя праблемы ў сельгаспрадпрыемства «Дворышча-Рас». Тут дояць толькі 73,1 працэнта да ўзроўню кастрычніка 2009 года.
– Якое месца па вытворчасці малака Расонскі раён займае сярод іншых рэгіёнаў Віцебшчыны?
– Калі браць паказчык за 9 месяцаў 2010 года, то са 105,6 працэнта ў параўнанні з сярэднеабласным у 96 працэнтаў Расонскі раён уваходзіць у тройку лідэраў.
Што датычыцца толькі кастрычніка, то мы, на  жаль, пакуль у канцы абласной зводкі.
– Дзякуй, Раіса Мікалаеўна, за размову, і спадзяюся, што сітуацыя ў жывёлагадоўлі нашага раёна стабілізуецца. А гэта значыць, будзем чакаць высокіх надояў.

               Фота аўтара.
 

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Елена Кириллова
765

Пневмококковая инфекция,коклюш, ВПЧ... От этих серьёзных заболеваний детей защитят новые обязательные прививки

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ