ЗДРАВООХРАНЕНИЕ

ВАЖНА, КАЛІ ТАБЕ ДАВЯРАЮЦЬ ЛЮДЗІ

22 ноября 2016 | 33003 | Татьяна Лопатина | 28912 | 142 | 0 | 0 | 9 | 134 | 154

Загадчыца Дварышчанскага  ФАПа Ірына Саўчанка ўжо амаль 20 гадоў у медыцыне. Прычым большуючастку свайго працоўнага стажу яна дапамагае людзям менавіта ў вёсцы, якая даўно стала для яе роднай. У пачатку 1990-х гадоў яшчэ дзяўчынкай разам з бацькамі яна трапіла на Расоншчыну з Алтайскага краю. З той пары «прыкіпела» не толькі да мясцовых краявідаў, але і да тутэйшых людзей.

 Кожны яе дзень поўны розных абавязкаў і сустрэч. Ёй падабаецца быць патрэбнай людзям і дапамагаць ім быць здаровымі і аптымістычнымі.
– Сёння, напрыклад, з самага ранку ў мяне быў цэлы паток пацыентаў: каму трэба памерыць ціск, каго “паслухаць” – ці няма хрыпаў у лёгкіх, хто па лекі прыйшоў. На вуліцы ўстанавілася халоднае надвор’е, пачынаецца перыяд прастудных захворванняў, абвастраюцца хранічныя. Але, ведаеце, часта маім пацыентам больш патрэбны добрае слова і цёплая ўсмешка, чым спіс лекаў.
Пад апекай фельчара знаходзяцца жыхары сямі вёсак, а гэта 320 чалавек: 63 з іх – дзеці да 18 гадоў, але большасць – людзі пажылога ўзросту. Увогуле фельчар ведае гісторыю захворванняў кожнага чалавека і нават кожнай сям’і. Ірына Генадзьеўна ўжо прывыкла, што рэдка сядзіць у кабінеце і чакае людзей: часцей яна бярэ свой “цудоўны” чамаданчык і адпраўляецца з абыходам. Напрыклад, да Байдзіна трэба прайсці тры  кіламетры, да Гор – больш за два, а яшчэ ёсць аддаленыя вёскі – Казлы, Трыполле, Красты. Фельчар ведае, што яе чакаюць, бо менавіта там жывуць больш сталыя людзі, якім патрэбны пастаянная увага, медыцынскі кантроль і проста чалавечая чуласць і спачуванне, няспешная размова пра дзяцей ці ўнукаў.
–Усе мае сталыя пацыенты такія розныя. Хтосьці пунктуальна прымае таблеткі і не патрабуе кантролю, а іншыя думаюць, што могуць абысціся і без лекаў, таму садзімся з імі разам і пачынаем падлічваць, колькі таблетак выпіта. З некаторымі бабулькамі, якія купляюць занадта многа лекаў, прыходзіцца весці размову, наколькі гэта небяспечна. Зрэшты, як і пра тое,  што лепш абнаўляць аптэчку, калі міне тэрмін выкарыстання прэпаратаў.
Характэрна, што Ірына Генадзьеўна можа знайсці падыход да кожнага незалежна ад ўзросту, сацыяльнага становішча і душэўнай арганізацыі хворага. Падабаецца ёй працаваць і з маленькімі пацыентамі. Сама маці дваіх дзяцей, яна ведае, наколькі важна не прапусціць момант, своечасова паставіць дыягназ альбо  правесці прафілактычныя мерапрыемствы. Штотыднёва яна прыходзіць у дзіцячы сад і школу, каб праверыць, як сябе адчуваюць школьнікі і дзетсадаўцы.

Ірына Саўчанка  вучылася ў  Клясціцкай школе. Скончыла медыцынскае вучылішча ў Полацку, крыху працавала ў Расонскай цэнтральнай бальніцы. Потым ёй прапанавалі ўзначаліць ФАП у Дворышчы, дзе жанчына выйшла замуж, нарадзіла дзяцей і змагла рэалізавацца ў любімай справе.

–Ведаеце, я за актыўную прафілактыку. Рэкамендую бацькам  не толькі адсочваць стан здароўя дзіцяці, але і апранаць малых з улікам надвор’я, не адмаўляцца ад вакцынацыі, у тым ліку і ад грыпу. А яшчэ лічу, што не трэба спяшацца прымаць тыя ж самыя антыбіётыкі пры банальнай прастудзе, а можна пачаць з прагравання, гарчычнікаў, цёплых напояў і пасцельнага рэжыму.
…Памяшканні Дварышчанскага ФАПа былі адрамантаваны падчас будаўніцтва аграгарадка. Ірына Генадзьеўна марыць, што калі-небудзь на ФАПе з’явіцца і некалькі прыбораў для фізіяпрацэдур, каб дапамагаць дзецям і дарослым хутчэй спраўляцца з прастудай. Але і сёння, дзякуючы, ў тым ліку, намаганням адміністрацыі расонскай ЦРБ, ў вёсцы дастатковае медыцынскае абслугоўванне. Кожны дзень фельчар гатова прыняць пацыентаў, штотыднёва прыязджае ўчастковы ўрач з Расонскай ЦРБ – Андрэй Уладзіміравіч Пуртаў, штоквартальна наведваюцца з медыцынскім аглядам урачы з райцэнтра, у гэты час таксама можна здаць патрэбныя аналізы, зрабіць электракардыяграму сэрца. Калі на месцы нельга аказаць дапамогу, то хворага накіроўваюць у Расонскую ЦРБ.
– Маё шчасце сёння – гэта мая сям’я і магчымасць рэалізавацца ў прафесіі. Работу  сваю я вельмі люблю, і для мяне не праблема, што ў любы час мне могуць патэлефанаваць пацыенты, каб вызваць на дом, спытаць, якія таблеткі прыняць, ці проста пагавараць па душах. Калісьці я марыла паехаць жыць і працаваць у горад, а сёння не ўяўляю свайго жыцця без роднай вёскі і маіх пацыентаў, – сказала  мая суразмоўніца.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ
Елена Кириллова
329

В Россонах проходит вакцинация против коронавируса

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ