ОБЩЕСТВО

ИЗВЕСТНЫЙ АРХЕОЛОГ МАРАТ КЛИМОВ ВЫСТУПИЛ С ЛЕКЦИЕЙ В МУЗЕЕ БОЕВОГО СОДРУЖЕСТВА В РОССОНАХ

19 декабря 2017 | 19936 | Алёна Бородулькина | 34787 | 106 | 0 | 8 | 44 | 137 | 210

На старонках нашай газеты мы неаднаразова пісалі пра археалагічныя раскопкі, якія праводзіліся на месцы былой Сакалінскай крэпасці, або фартэцыі, як яе называюць навукоўцы.  На мінулым тыдні кіраўнік археалагічных эспедыцый, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Марат Клімаў зноў пабываў на Расоншчыне. Але не для таго, каб пачаць новае даследаванне, а каб пазнаёміць жыхароў нашага раёна, неабыякавых да гісторыі роднага краю, з вынікамі праведзенай археалагічнай працы.  Сустрэча адбылася ў музеі баявой садружнасці. На ёй таксама прысутнічалі старшыня Расонскага райвыканкама Уладзімір Быкаў і намеснік старшыні Галіна Падвіцельская.   

Перад тым як непасрэдна перайсці да тэмы запланаванай лекцыі, Марат Клімаў прыпыніўся на цікавых фактах і міфах, звязаных з функцыянаваннем і знішчэннем фартэцыі «Сокал» у гады Лівонскай вайны.  Ён прыводзіў прыклады з прац вядомых даследчыкаў.  Некаторыя факты толькі фармальна засведчаны ў манаграфіях, але, на жаль,не мелі месца ў рэаліі. Затым дакладчык пачаў свой аповед пра археалагічныя знаходкі.  Дакладна ўстаноўлена, што наша тэрыторыя была заселена ў першай палове I тысячагоддзя.

Пра гэта сведчаць фрагменты ляпнога посуду балтаў. Астатнія знаходкі адносяцца выключна да ўмацаванага абарончага збудавання (фрагменты знойдзеных рэчаў праляжалі ў зямлі болей чатырох стагоддзяў). Так, напрыклад, лыжка-чарпалка, часткі зброі, наканечнікі стрэлаў, свінцовыя кулі, фігурныя скобы, манеты рознага наміналу, цвікі, фрагменты рукамыйніка і керамічнага посуду (як вытворчасці мясцовых ганчароў, так і прывезеныя),  абутковыя і конскія падковы, замкі, спражкі, крэсіва і шмат іншага. Гэта ўсё з'яўляецца сведчаннем тагачаснай жыццядзейнасці маскоўскіх стральцоў на нашай тэрыторыі. 

Цікавы і той факт, што падчас археалагічнага даследавання былі знойдзены рэчы, якія належылі жанчынам. Такім чынам, можна з поўнай упэўненасцю засведчыць, што ў крэпасці пражывалі прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва. Шпількі для валос, так называемыя «пус епі», былі знойдзены ў той частцы ўмацаванага збудавання, дзе размяшчаліся военачальнікі.  


І яшчэ. Вакол крэпасці не было ніякіх равоў, як гэта можна ўбачыць на вядомай гравюры. Дакладна ўстаноўлена, што абарончыя вежы размяшчаліся пасярод валоў. 
Сярод мясцовых жыхароў да нашага часу існуе легенда пра тры царквы ў крэпасці. Прычым факт адной пацверджаны. Пра астатнія звестак няма.
Пасля выступлення прысутныя змаглі задаць навукоўцу пытанні і атрымаць кампетэнтныя адказы.   

У сваю чаргу кіраўнік раёна Уладзімір Быкаў ад імя ўсіх прысутных падзякаваў Марату Клімаву за адкрытыя таямніцы з гісторыі роднага краю і падараваў мясцовы сувенір. 
Дарэчы, больш змястоўную лекцыю пра крэпасць «Сокал» і  ўнікальныя археалагічныя знаходкі   плануецца правесці ў лютым наступнага года таксама ў музеі.  Аб гэтым напрыканцы сустрэчы паведаміў Марат Васільевіч. 

 

 

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ
Елена Кириллова
351

Как место захоронения превратили в горку для катания

Алёна Бородулькина
311

Диалог во имя будущего. Татьяна Мельман примет участие во Всебелорусском народном собрании

Елена Кириллова
256

Новобранцы МЧС приняли присягу. Юлия Малашенко - единственная девушка в области

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ