15 лютага ў Расонах на сцэне раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці юныя таленты вобласці ў чарговы раз вызначалі, хто з іх лепш ведае народную культурную спадчыну продкаў.
280 удзельнікаў ( 17 калектываў з 14 раёнаў) сабралася на абласным аглядзе-конкурсе фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі "Ад прашчураў да зор”.
У Расонах конкурс праходзіў у трэці раз і быў прысвечаны памяці Валянціны Ўласаўны Літвінавай.
Што только не дэманстравалі ўдзельнікі! Спаборнічалі ў побытавых танцах,прычым дзеці ад 3-ох да 16 гадоў. Змагаліся ў конкурсе музычна-інструментальных ансамбляў, дзіцячыя і маладзёжныя калектывы давалі фальклор.
На музычных інструментах лепш за ўсіх іграў дзіцячы фальклорны калектыў “ Вязынка” з Гарадоксага раёна, які і заваяваў першае месца.
"Золата" сярод фальклорных калектываў узяў калектыў “Знічка ” з Палаты.
Гран-пры – у “Сунічак” з Лепеля.