Пад такой назвай у Расонскім раёне стартаваў новы праект БРСМ, накіраваны на папулярызацыю сямейных каштоўнасцей, статуса маладой сям'і і добраўпарадкаванне тэрыторыі.
Далучыцца да сямейнага рэспубліканскага маладзёжнага праекта могуць бацькі разам з дзецьмі. Адзіная ўмова – сумесная праца па добраўпарадкаванні дзіцячых гульнёвых пляцовак.
Маладая сям'я Наталлі і Анатоля Несцяронкаў з аграгарадка Сакалішча першая далучылася да важнай справы. Аднак добраўпарадкаваць пляцоўку яны вырашылі не на ўласным двары, а на тэрыторыі дзіцячага садка. Маладыя бацькі разам з дачушкамі Аленай і Кацярынай у яркія колеры пафарбавалі арэлі. Сумесная праца прынесла задавальненнне і станоўчыя эмоцыі як дарослым, так і дзяцям.
А вось ураджэнцы Заборшчыны Сяргей і Алёна Канаховічы добраўпарадкавалі тэрыторыю ўласнага двара, каб іх сыну Кірылу было прыемна корпацца ў яркай пясочніцы.