Спецпроект

ЛЮДИ И СУДЬБЫ

УНУКІ ПРЫЗНАЮЦЦА МНЕ Ў ЛЮБВІ

26 сентября 2011 | 80495 | Татьяна Лопатина | 113221 | 166 | 1 | 0 | 10 | 257 | 465
«Унукі прызнаюцца мне  ў любві». Такое можа сказаць не кожная бабуля. А вось Зінаіда Ігнатаўна Волкава з Расон – бабуля чацвярых унукаў –з задавальненнем канстатуе, што старэйшая ўнучка і два ўнукі ўжо прызнаваліся ёй у  пяшчотных пачуццях.

Думаю, што і чацвёртае прызнанне не за гарамі – вось толькі малодшы Дзяніска навучыцца гаварыць.

А як можа быць па-іншаму, калі да кожнага ўнука ў бабулі свой падыход, свае казкі, забавы?  Хто, калі не яна, навучыць малых выразна чытаць, пакажа гульню свайго дзяцінства, дазволіць трошкі разбэсціцца і будзе цярпліва слухаць першыя няскладныя аповеды?

  Дзяцей расцілі ў строгасці

Зінаіда і Генадзь Волкавы вырасцілі дваіх дзяцей – дачку Аксану і сына Аляксея. У іх выхаванні прытрымліваліся  строгасці і адказнасці. Для бацькоў было важна, каб сын і дачка выраслі добрымі людзьмі, атрымалі вышэйшую адукацыю, стварылі моцныя сем’і.

Усё так і атрымалася: і адукацыя, і сем’і, і вось дачакаліся Зінаіда Ігнатаўна і Генадзь Аляксеевіч унукаў! І куды падзелася тая строгасць, і куды згінулі прынцыпы выхавання? Напэўна, патанулі ў бязмежнай любові, перакрэсліліся замілаваннем  пры поглядзе ў родныя вочкі…

             Першая ўнучачка  Каця

Кацярынка з’явілася ў сям’і Волкавых у трохгадовым узросце, калі сын Аляксей ажаніўся на сваёй любімай Таццяне. Зінаіда і Генадзь з інтарэсам прымерылі на сябе ролі бабулі і дзядулі, якія ім адразу спадабаліся. Шчыльнаму кантакту з дзяўчынкай паспрыяла яшчэ і тое, што Лёша і Таня накіраваліся ў Наваполацк жыць і працаваць.

А пакуль бацькі ўладкоўваліся, Кацюшка некаторы час жыла з бацькамі Аляксея, наведвала дзіцячы сад, а ў астатні час ні на хвіліну не адыходзіла ад бабулі Зіны.
“Кацярынка заўсёды была дзяўчынкай разумнай. З самага маленства любіла спяваць песні, а вершаў ведала столькі, што на кожную сітуацыю магла прачытаць адпаведны радок!” – смяецца Зінаіда Ігнатаўна.

Гэта цяпер дзяўчынцы ўжо хутка споўніцца 12 год, і яна прыязджае да бабулі толькі па святах, а былі часы, што Каця праводзіла ў бабулі ўсе канікулы. “Яна дзялілася са мной такімі сакрэтамі, якія нават бацькам не давярала.

Да прыкладу, я навучыла яе сябе абараняць. Быў перыяд, калі з  дзіцячага сада мая малая  прыходзіла са слязьмі. На маё пытанне “Што здарылася?”

Каця аднойчы сказала, што яе  крыўдзіць  хлопчык. Тады я ёй кажу: “Ты не плач, а дай здачы. Ён тады не будзе больш так рабіць!” А мая дзяўчынка мне і кажа: ”Я, бабулечка, ведаю, што такое здача – яе маме ў магазіне даюць!” Я засмяялася і растлумачыла ёй яшчэ адзін сэнс слова «здача».

Праз некаторы час Кацярынка падзякавала за навуку, абняла і ў каторы раз прызналася, як мяне любіць!” – смяецца шчаслівая бабуля.

Зінаіда Ігнатаўна вельмі ганарыцца поспехамі ўнучкі – дзяўчынка не толькі выдатніца, а яшчэ і мае шмат захапленняў. “У канцы навучальнага года наша Каця атрымоўвала па некалькі Падзячных лістоў  за перамогі ў алімпіядах і конкурсах па розных прадметах. Прыемна, што яна вучыцца з задавальненнем,” – кажа бабуля.

        Два любімых разбойнікі –
                Кірылка і Жэнечка

Дачка з зяцем, на еўрапейскі манер, спачатку атрымалі якасную адукацыю, потым набылі кватэру і машыну, павандравалі па свеце і толькі потым парадавалі бацькоў прыбаўленнем у сямействе.

Чатыры гады таму ў доме Волкавых быў сапраўдны радасны перапалох – Аксана нарадзіла двух хлопцаў  і ў сярэдзіне кастрычніка накіроўвалася да бацькоў. Зінаіда Ігнатаўна хутка ўспамінала навуку вырошчвання груднічкоў і хвалявалася ўдвая больш, чым калі сама стала маці.

З таго часу перапалох ужо не праходзіць. То ўнукі, якія не вельмі любяць дзіцячы сад, захварэюць – бабуля ляціць на дапамогу ў Віцебск. То Кірылка з Жэнечкаю едуць у госці, тады дзед кажа знаёмым: “Вось віцебскіх разбойнікаў чакаем, павінны прыехаць парадкі свае навесці.” Бабуля ж у гэты час хавае  каштоўныя рэчы ў антрэсолі, інакш ўсё будзе перабрана ці пойдзе ў гульню.

Асабліва любяць гарэзлівыя хлапчукі рухацца, скакаць, ездзіць на веласіпедах .Таму актыўная бабуля навучыла іх гульні свайго дзяцінства пад назвай “Продаж гаршкоў”. “Падсаджваю іх дваіх на спіну і вязу па кватэры. Шафе, люстэрку, сталу “прадаём” гаршкі. Яны весяляцца ад паездкі на спіне, смяюцца, і мне весела!” – кажа жанчына.

Па словах бабулі, нягледзячы на розніцу ва ўзросце, роўную ўсяго   10 хвілінам, хлопчыкі розныя не толькі па знешнім выглядзе, але і па характары. Старэйшы Жэня – вельмі памяркоўны, акуратны, занадта ўважлівы, любіць парадак ва ўсім і доўга прыглядаецца да чужых  людзей. Малодшы ж Кірылка адкрыты, просты, падзеліцца любой цацкай і з першай хвіліны прыме ў сваю кампанію.

 Затое Жэня заўсёды заступаецца за малодшага брата і не дае нікому пакрыўдзіць Кірыла, а вось малодшы  паводзіць сябе ў гэтым плане больш раўнадушна: крыўдзяць – значыць, заслужыў.

    У чаканні новага прызнання

Малодшаму ўнуку Волкавых Дзянісу, які нарадзіўся ў сям’і сына Аляксея і нявесткі Таццяны, 2 годзікі. Хлопчык ён спакойны, ціхі, пакуль не вельмі цікавіцца бабулінай маёмасцю, таму ад яго  нічога хаваць не прыходзіцца. Ён больш часу праводзіць з матуляю, але калі трапляе ў бабуліны рукі, то таксама не сумуе.

Выхавацельніца са стажам умее зацікавіць малога плясканнем у далонькі, гульнёй у шуканне матулі, кароценькімі казкамі і прагулкамі па вуліцы.

І па вачах бабулі, якія, нібы агеньчыкі, запальваюцца, толькі яна пачынае гаварыць пра малодшага ўнука, бачна – яны абавязкова будуць сябраваць і ў адзін з цудоўных дзён бабуля Зінаіда зноў пачуе фірменнае прызнанне: “Якая ж ты ў мяне добрая, я так цябе люблю…”

…Нездарма ўсё ж такі ў Беларусі ў былыя часы жылі нашы продкі вялікімі сем’ямі і выхаваннем унукаў у асноўным займалася сталае пакаленне. Згадзіцеся, такога адчування адначасовай любові, пяшчоты і бесклапотнага шчасця быць трошкі распешчаным дзіцём не можа падараваць ніхто, акрамя бабулі і дзядулі. А на любоў заўсёды адкажаш любоўю – вось так і асвойваюцца найлепшыя каштоўнасці, міжволі, ад роднай душы да душы...    


Фота з сямейнага архіва Волкавых.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
Елена Кириллова
584

Какие купить гирлянды и как украсить дом безопасно напомнили в энергогазинспекции

Маргарита Алексеева
492

"Читая книги, мечтаю. Приходя в храм, ощущаю Божью благодать" Виктория Алексанова о том, как не потерять вкус к жизни

Елена Кириллова
314

Рыбаки тонут. Райисполком запретит выход судов на воду?

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ