КУЛЬТУРА

НЕЖАЧКІ АДЗІНЫЯ З ВІЦЕБШЧЫНЫ ТРАПІЛІ НА ДАЖЫНКІ Ў МАЛАДЗЕЧНА

24 октября 2011 | 35227 | Алена КИРЫЛАВА | 17810 | 43 | 0 | 0 | 12 | 96 | 130
Маладзечна чакала і рыхтавалася амаль год, каб хоць і ненадоўга, усяго на тры дні, ператварыцца ў сталіцу самага маштабнага рэспубліканскага фестывалю «Дажынкі». На свята працаўнікоў вёскі, якое прайшло 30 верасня, быў запрошаны і дзіцячы фальклорны ансамбль Цэнтра пазашкольнай работы «Нежачкі», кіруе якім Валянціна Літвінава. Дарэчы, менавіта нашаму Расонскаму калектыву выпаў гонар прадстаўляць не раён, а Віцебскую вобласць.

 Рэпетыцыя, адпачынак – і ўсё зноўку ... Тыдні старанняў, каб бліскуча выступіць на галоўным свяце краіны і выступіць годна, бо  вялікі гонар быць  адзінымі з Віцебшчыны і да цябе прыкаваны тысячы вачэй.

Да  паездкі заставалася некалькі дзён, калі у бальніцу патрапіла кіраўнік калектыву. Вядома, Валянціна Уласаўна Літвінава моцна перажывала, аднак на падмогу прыйшлі калегі. Арганізацыю паездкі ўзялі на сябе   кіраўнік гуртка «Гармонік» Цэнтра пазашкольнай работы,  Алена Мірановіч, акампаніятар калектыву Алена Вашчанка, педагог школы мастацтваў Лідзія Задвінская і дырэктар Цэнтра пазашкольнай работы Валянціна Шаблінская.

Першымі расонскія песні і танцы пачулі і пабачылі не героі жніва з усей краіны, а  выхаванцы дома-інтэрната Ў Радашковічах.  Паездка ансамбля была запланавана  менавіта праз гэты горад са спыненнем на начлег.

– Каля пяці вечара мы былі на месцы, –  распавядае дырэктар Цэнтра пазашкольнай работы Валянціна Шаблінская. – У Радашковічах нас чакалі, таму сустрэлі ветліва.
У тамашнім  Цэнтры  культуры «Нежачкі» далі гадзінны канцэрт для выхаванцаў дома-інтэрната. Атмасфера ў зале панавала цёплая  і сяброўская.

 Пасля канцэртнай праграмы дзеці яшчэ доўга размаўлялі паміж сабой, а  раніцай мы адправіліся ў Маладзечна. Адлегласць паміж гарадамі невялікая, таму праз гадзіну былі ў Амфітэатры. Увесь гэты час  кіраўнік ансамбля  Валянціна Уласнаўна была з намі на мабільнай сувязі: дапамагала,  падказвала.

Надвор’е ў Маладзечне  ў святочныя дні дыхала холадам. У Амфітэатры ўсё распісана па секундах: кожнаму калектыву свой час для рэпетыцыі. Пасля таго, як «Нежачкі» зрабілі кантрольны прагон нумара, сталі рыхтавацца да шэсця, якое пачалося ў 11 гадзін.  Да слова, сваё яркае шэсце  арганізатары назвалі «Будучыня Беларусі», бо яно сабрала лепшую моладзь краіны. Прыемна, што ў іх ліку былі і расонцы.

Выступалі «Нежачкі» ў другі дзень «Дажынак», калі лепшым аграрыям  краіны ўручалі другія і трэція прэміі.

– Вельмі прыемна і ўцешна, калі, звяртаючыся да хлебаробаў, знакамітая тэлевядучая, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Спірыдовіч  на ўсю краіну абвясціла: «Зараз вас будзе віншаваць Віцебшчына. А менавіта ўзорны фальклорны ансамбль «Нежачкі» Расонскага Цэнтра  пазашкольнай работы», – адзначае Валянціна Анатольеўна.

«Нежачкі» распачалі сваё выступленне прыпеўкамі нашай мясцовасці, працягнулі  ігрой на музычных інструментах. Выступілі годна. Пра гэта можна было судзіць  па  бурных апладысментах гледачоў. Пасля выступлення хваляванне, натуральна, прайшло, і дзеці  адправіліся за ўражаннямі –  шпацыраваць па горадзе. Не упусцілі такую магчымасць і педагогі.

– Напэўна, кожны год у «Дажынкі» уносіцца штосьці новае і непаўторнае. Калі гаварыць пра Маладзечна – прыгожы, патанаючы ў кветках горад, цудоўнае свята, радушныя людзі. А яшчэ –  безліч  канцэртных пляцовак, гандлёвыя рады працягласцю 7 кіламетраў, якія не абысці. І самае галоўнае: свята аб’яднала  людзей  ўсіх прафесій, ўсіх гарадоў Беларусі.

 Сотні тысяч гасцей з куткоў краіны, артысты, мастакі, рамеснікі з’ехаліся сюды. І нават нашы ўдзельнікі ансамбля сустрэлі тут сваіх сяброў з іншых калектываў.
Глядзіш на гэта – і гонар перапаўняе сэрца. За тых людзей, хто ўсё гэта прыдумаў: то ж трэба столькі фантазіі, столькі сіл, столькі любові ўкласці. А яшчэ за наш раён,  нашы таленты...

Засталіся задаволенымі і дзеці :яны змаглі атрымаць асалоду ад атмасферы, што панавала ў Маладзечне, набыць розныя прысмакі, сувеніры і многа што пабачыць.
А атмасфера свята насамрэч  была пышная. На «Дажынках» можна было ўбачыць многа цікавага, пазнавальнага і карыснага.

Пераканацца, што тут усім знойдзецца месца і нікому не цесна. Пазнаёміцца з самабытнай  творчасцю і незвычайнымі людзьмі, нарэшце, забыць на ўсе праблемы  і проста адпачыць, паслабіцца. Маладзечна гасцінна сустрэла ўсіх і годна праводзіла.Таму вярнуліся «Нежачкі» дадому бліжэй да поўначы...

Искать похожите статьи:

Читатели данную статью не комментировали...

Оставить комментарий


ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ
Елена Кириллова
479

В РОССОНСКОМ РАЙОНЕ В ЧЕСТЬ 100-ЛЕТИЯ ПЕТРА МАШЕРОВА ВЫСАДИЛИ ЛЕСНЫЕ КУЛЬТУРЫ

Ирина Гореликова
422

ПРАВООХРАНИТЕЛИ СПАСЛИ НА ПОЖАРЕ ДВОИХ ЧЕЛОВЕК

Елена Кириллова
252

"ЭТО НАДО НЕ МЁРТВЫМ, ЭТО НАДО ЖИВЫМ!" РУКОВОДСТВО ОБЛАСТИ ВО ВРЕМЯ СУББОТНИКА ЗАНИМАЛОСЬ БЛАГОУСТРОЙСТВОМ МЕМОРИАЛА В РОССОНАХ

ПОГОДА В РОССОНАХ
КОММЕНТАРИИ
Лазаренко Нина писал(а):Праздник был отличный! Здорово, прекрасно!!! Мы так старались. И 2-е место у нас всё-таки неплохо! Спасибо всем организаторам этого праздника! Всё было организовано просто блестяще!!!...
Виктория писал(а):Очень интересная статья. Мой дедушка родился в 1901 году в деревне Петраково Россонского района. Он был внебрачным сыном польского князя и белорусской крестьянки. Я пытаюсь найти любую информацию о том, кто проживал на территории Петраково в это врем...
Анна писал(а):СЕРДЕЧНО ПОЗДРАВЛЯЕМ ЗАМЕЧАТЕЛЬНОГО ЧЕЛОВЕКА ВЕРУ ИВАНОВНУ СТАСКЕВИЧ С ДНЕМ РОЖДЕНИЯ!!! ВСЕХ БЛАГ ВЕРЕ ИВАНОВНЕ ЖЕЛАЮТ УЧАСТНИКИ ГРУППЫ "РОССОНЫ - РОДИНА МОЯ!"...
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 |
МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ