ОБЩЕСТВО

ПРОТЯНУТЬ РУКУ ПОМОЩИ. КАК ЛЮДИ В ПОГОНАХ ПОМОГАЮТ РОССОНСКИМ ДЕТЯМ

16 января 2012 | 38921 | Маргарита Алексеева | 23382 | 147 | 0 | 0 | 4 | 78 | 153
Кіраўніцтва Наваполацкага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь працягнулі руку дапамогі выхаванцам сацыяльнага прытулку.

Да пачатку сустрэчы супрацоўнікі аддзела заносілі ў музычна-спартыўную залу ўстановы каробку за каробкамі. У іх дзве пары дзіцячага абутку, мыла, пральныя парашкі і іншыя мыйныя сродкі на агульную суму 1 мільён 682 тысячы рублёў. Аднак большасць ёмістасцяў з паперы былі запоўнены цацкамі і дзіцячым адзеннем, якія калектыў аддзела (а гэта 436 чалавек) сабраў для выхаванцаў прытулку ў Расонах. Не забылі госці пра вялікі торт і мандарыны – атрыбуты навагодніх святаў.

А калі прыйшоў час і дзеці з падлеткамі зайшлі ў залу, начальнік аддзела Аляксандр Вярбенка, выконваючы абавязкі першага намесніка начальніка Дзмітрый Паўленка і намеснік начальніка Ігар Русак  шчыра віталі іх. Аляксандр Валерыевіч за некалькі хвілін пазнаёміў са структурай, якую ён узначальвае, і асноўнымі задачамі, што стаяць перад супрацоўнікамі аддзела. Потым паказаў падарункі, падрыхтаваныя для выхаванцаў, а напрыканцы паабяцаў у сакавіку арганізаваць экскурсію ў Наваполацк з наведваннем базы Наваполацкага ад-дзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.

– Мы вам пакажам зброю, якая ёсць у   нашых супрацоўнікаў, наведаем памяшканні з 10 службовымі сабакамі, што дапамагаюць нам несці службу, – дзяліўся планамі падпалкоўнік. – Магчыма, пасля гэтага некаторыя з вас вырашаць звязаць свой лёс з прафесіяй міліцыянера. Мы толькі будзем рады.

Дзеці і падлеткі падзяквалі за падарункі і магчымасць пабываць з экскурсіяй у Наваполацку і ў сваю чаргу  падаравалі гасцямі дамавічка, зробленага ўласнымі рукамі, і каляндарыкі на 2012 год з выявай дзіцячага сацыяльнага прытулку.

– Для нашага аддзела – гэта першы вопыт удзелу ў рэспубліканскай навагодняй добраахвотнай акцыі “Нашы дзеці”, – ужо пасля сустрэчы сказаў Аляксандр Валерыевіч. – Мы практычна адразу вызначыліся з установай, куды б хацелі накіраваць  дапамогу. Кіраўніцтва дзіцячага сацыяльнага прытулку  ў Расонах з гатоўнасцю адгукнулася на нашу прапанову, і менавіта па яго просьбе былі набыты мыйныя сродкі і абутак.

А што датычыцца цацак і дзіцячага адзення, то мы нават і не думалі, што супрацоўнікі аддзела так хутка і актыўна адгукнуцца на заклік сабраць іх. Спадзяюся, што наша супрацоўніцтва з прытулкам стане пастаянным і цікавым, а падарункі спадабаюцца хлопчыкам і дзяўчынкам.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ
Маргарита Алексеева
269

На Россонщине прошли праздничные мероприятия, посвящённые Дню защитников Отечества и Вооружённых Сил Республики Беларусь

Елена Кириллова
200

В Россонах проходит вакцинация против коронавируса

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ