Спецпроект

ОБЩЕСТВО

В РОССОНАХ ВОРУЮТ ТО, ЧТО "ПЛОХО ЛЕЖИТ"

28 апреля 2012 | 46122 | Маргарита Алексеева | 28991 | 103 | 0 | 0 | 8 | 98 | 211
Абыякавыя адносіны да ўласнай маёмасці ў большасці з нас перайшлі ў звычку. Падумаеш, не зачынілі дзверы ў хлеў і гараж – вакол людзі добра знаёмыя, свае.

Ды і наогул, каму спатрэбіцца трус або рыдлёўка? Па гэтай жа прычыне мы пакідаем веласіпеды каля магазінаў і пад’ездаў, грошы і мабільныя тэлефоны на самых бачных месцах у хаце, сельгасінвентар на прыдамавой тэрыторыі. А потым здзіўляемся і разводзім рукамі, у значнай колькасці выпадкаў па ўласным жаданні запрашаючы ў хату злодзея ды яшчэ выпіваючы з ім чарку– другую.

Па стане на 11 красавіка 2012 года на тэрыторыі Расонскага раёна па лініі крымінальнага вышуку ўжо зарэгістравана дваццаць злачынстваў, тры з якіх крадзяжы дзяржаўнай маёмасці і чатырнаццаць– уласнай. Праглядваючы па іх зводную інфармацыю, больш за ўсё здзіўляешся апошняй калонцы “Спосаб учынення”. У дванаццаці выпадках з чатырнаццаці  злачынцы трапілі ў прыватны дом, гаспадарчую пабудову або на двор, гаворачы юрыдычнай мовай, дзякуючы свабоднаму доступу.
Вось толькі некалькі фактаў нашай бесталковасці. Ноччу ў пачатку сакавіка невядомая асоба зайшла ў  двор прыватнага дома па вуліцы імя Някрасава ў райцэнтры і выцягнула труса з клеткі, кошт якога ацэнены ў 150 тысяч рублёў.

У лютым жыхар гарадскога пасёлка, асоба якога ўжо вы-светлена, блізка да поўначы прыйшоў у  двор шматкватэрнага дома №2 па вуліцы Кастрычніцкая, каб зняць з аўтама-біля колы. Гэта ён зрабіў лёгка і без перашкод, тым самым прычыніўшы ўрон гаспадару транспартнага сродку на суму ў 2 мільёны рублёў.

Пасля  распіцця спіртных напояў жыхар Альбрэхтава ішоў  ад аднавяскоўца. На выхадзе з хаты вырашыў заглянуць у кладоўку, дзе ўбачыў бензапілу “Шціль”. Узяў яе  ды  пайшоў сваёй дарогай.

Без усялякіх перашкод раней асуджаны жыхар райцэнтра трапіў у прыватны дом па вуліцы імя Лапенкі і адтуль украў прадукты харчавання і маёмасць  на суму 845 800 рублёў.    
Як расказаў начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Аляксандр Ліленка, толькі дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў міліцыі з 17 крадзяжоў усіх відаў па 12 выяўлены падазроныя асобы, а гэта каля 71 працэнта. Дзевяць крымінальных спраў накіраваны або разгледжаны ў судзе раёна.

 Па пяці злачынствах  працягваецца работа.
Аляксандр Мікалаевіч у чарговы раз звяртаецца да жыхароў раёна з просьбай больш уважліва і беражліва адносіцца да ўласнай маёмасці. Бо  як сто ці пяцьдзесят гадоў таму, так і ў пачатку 21 стагоддзя перш за ўсё бяруць тое, што «дрэнна ляжыць». А ляжыць у нас без нагляду ой як шмат чаго.

Таму начальнік РАУС перш за ўсё раіць звярнуць увагу на недапушчэнне свабоднага доступу ў прыватныя пабудовы. Для гэтага існуюць замкі і іншыя больш сучасныя прыстасаванні. Яны каштуюць куды менш, чым тое, што зачыняюць. Таму, калі на дзвярах вашага хлява, лазні або гаража не вісіць замок, спяшайцеся ў магазін! Наогул,  ідэальны варыянт – пастаноўка пабудоў на сігналізацыю Наваполацкага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.

Яшчэ адна парада – больш прыдзірліва выбірайце людзей, з якімі ў сябе дома праводзіце вольны час. Не трэба выпіваць з любым, хто жадае выпіць, тым больш, калі вы ведаеце, што ён або яна нячыстыя  на руку. Пасля падобных візітаў часцей за ўсё знікаюць грошы і мабільныя тэлефоны. 

Асабліва Аляксандр Мікалаевіч хоча папярэдзіць гаспадароў веласіпедаў. Менавіта гэты транспартны сродак  становіцца ахвярай злодзеяў каля магазінаў, у пад’ездах і нават у лесе. Каб не пазбавіцца любімага веласіпеда, паклапаціцеся пра элементарныя прыстасаванні, якія, пакуль вы адсутнічаеце,  прымацуюць транспартны сродак да дрэва, поручняў і іншых прадметаў. Гэтага бу-дзе дастаткова, каб больш-менш упэўнена пакідаць веласіпед у адзіноцтве і займацца ўласнымі справамі, бо лік      крадзяжоў транспартнага сродку ў 2012 годзе ўжо адкрыты.

Напрыканцы начальнік РАУС нагадаў, што пры неабходнасці ў межах сваёй кампетэнцыі ён заўсёды выслухае любога расонца і паспрабуе дапамагчы. Патэлефанаваць і расказаць пра сваю праблему можна ў час “прамых ліній”, якія праходзяць кожны трэці аўторак месяца з 9.00 да 11.00 па тэлефоне 4-13-62, а таксама ў любы іншы час. Аляксандр Мікалаевіч заўсёды гатовы да адкрытай і змястоўнай гутаркі.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ
Ирина Гореликова
449

Пусть шумят деревья. В Россонах заложили новый парк в честь 80 -летия освобождения

Алёна Бородулькина
426

Всё включено. Корреспондент «ГР» заглянул на кухню и узнал, чем кормят механизаторов

Алёна Бородулькина
389

Бережно храним память. Чтим историю

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ