Спецпроект

ТЕМА НОМЕРА

7 МАЯ ДЕНЬ РАБОТНИКОВ РАДИО, ТЕЛЕВИДЕНИЯ И СВЯЗИ

7 мая 2012 | 56453 | Елена Кириллова | 37699 | 140 | 0 | 0 | 12 | 29 | 118
7 мая працаўнікі  ўсіх галін сувязі і інфармацыйных тэхналогій адзначаюць сваё прафесійнае свята. Лічыцца, што менавіта 7 мая 1895 года рускі фізік Аляксандр Папоў сканструяваў першы радыё-прыёмнік і ажыццявіў першы ў гісторыі чалавецтва сеанс сувязі. З 1945 года Дзень сувязі адзначаецца штогод.

Гэта адкрыццё змяніла свет, паклала аснову для далейшага развіцця самых прагрэсіўных тэхналогій. Сёння мы ўжо не ўяўляем наша існаванне  без радыё, тэлебачання, Інтэрнэту, якія робяць жыццё больш камфортным, дазваляюць заўсёды быць у курсе падзей. Людзі сталі  больш мабільнымі, інфармаванымі. Аднак наш камфорт залежыць менавіта ад людзей, якія працуюць у гэтай сферы дзейнасці, ад іх прафесіяналізму, вопыту і добрасумленнасці.


Тамара Пашкова –  інструктар аддзела падпіскі. Прыйшла ў раённы вузел паштовай сувязі ў 1979 годзе. Пачынала  ў якасці тэлеграфісткі і прайшла ўсе этапы  ад вывучэння тэлефоннай станцыі да аператара паштовай сувязі. Была магчымасць у Тамары Фёдараўны папрацаваць на полацкай зямлі, але там яна не прыжылася і ў 1992 годзе прыехала ў родны  край. Ўладкавалася на пошту апрацоўшчыкам друку, а праз некалькі месяцаў яе назначылі інструктарам аддзела падпіскі. На гэтай пасадзе Тамара Фёдараўна працуе і цяпер.
 Па сутнасці, праца інструктара непрыкметная, але затое жанчына – адна з ня-многіх, хто ведае, як і што чытаюць у нашым раёне. Тамара Фёдараўна трымае падпіску на кантролі, вядзе яе ўлік.
– Наш раён адзін з лепшых у вобласці па чытанні, –  кажа жанчына. – Уявіце, на насельніцтва ў 10 тысяч 520 чалавек у нас прыходзіцца 10 тысяч 576 прыхільнікаў літаратуры. Прыкметна павысіўся  тыраж  раённай газеты. Яна, мабыць, адна з самых чытальных. Вяскоўцы любяць  і «Беларускую Ніву» – газету аграрыяў.
Прыемна, што цяпер падпісацца на любімае  выданне можна ў любым паштовым аддзяленні Беларусі. Дарэчы, «раёнку» выпісваюць ў Мінску, Віцебску, Полацку.Праводзіць пошта падпіску і па безнаяўным разліку. Такую паслугу апрабавалі на сабе такія буйныя арганізацыі, як РАА, ЦРБ, ДРБУ.
Сама Тамара Фёдараўна без чытання не ўяўляе свайго жыцця. Яна з задавальненнем адсочвае навіны раёна, вобласці.  Яшчэ –  жаночыя газеты, часопісы па псіхалогіі.
Любіць атрымліваць і паштоўкі, асабліва з віншаваннямі да прафесійнага свята.
– Добра, калі віншуюць не толькі калегі са свайго раёна, але і з іншых. Звычайна ў гэты дзень я ўспамінаю  ўсю працоўную дзейнасць, параўноўваю,  як раней было, як цяпер. Вядома, я жадаю сваім калегам, з якімі сябрую, і тым, хто працаваў у гэтай галіне, поспехаў у жыцці, працы і асабістага шчасця.

Ніколі не задаваліся пытаннем, калі ў раёне загучала радыё? Пра гэта як ніхто іншы ведае член асацыяцыі журналістаў , у прамым сэнсе слова залаты голас Расоншчыны –  Аляксей Герасімаў. Менавіта ён стаяў ля вытокаў зараджэння радыёпраграм.
– Тады галоўная праблема была матэрыяльна-тэхнічная. З абсталявання ў мяне быў толькі магнітафон “Тэмбр” (які ўдваіх ледзь падымеш) і  шнур  1, 5 метра даўжынёй. Працоўнае месца – дзе знайду,– успамінае Аляксей Іванавіч.
– Памятаю, як рэдактар раённай газеты ( у той час кіраваў Генадзь Шэршнеў) сказаў: «Так,  Лёшка, каб з раённай газеты матэрыялы ты не краў. Працуй на сваіх інфармацыях ». І я адмыслова пісаў сабе тэксты, якія потым ужо агучваў. Жывы голас гучаў у нас вельмі рэдка, калі толькі «Тэмбр» прыцягнеш  на сход райкама камсамола. Вось  тады можна было пачуць камсамольцаў ў эфіры. Іншы раз і начальнік  які-небудзь выступіць. Памятаю, як не хапала магнітных плёнак,  як цяжка на вузле сувязі ў бухгалтэрыі выбівалі грошы на іх набыццё. Запішаш на плёнку перадачу, на другі дзень сціраеш, пішаш новую – і так, пакуль рвацца не пачне, а  потым сядзіш склейваеш. Я зайздрошчу цяперашняму абсталяванню, тэхнічным магчымасцям.
 На пытанне, як жа ён  трапіў на радыё, Аляксей Іванавіч адказвае так:
– Выпадкова. Адслужыў, прыйшоў станавіцца на ўлік у ваенкамат. Бралі ў міліцыю, але я не хацеў. Адзін знаёмы парэкамендаваў мяне намесніку рэдактара. Ён і папрасіў паспрабаваць што-небудзь напісаць для газеты. Я прыехаў дадому ў Краснаполле, напісаў замалёўку пра чалавека і адправіў на адрас рэдакцыі. Так мяне і залічылі ў штат літаратурных  работнікаў  раённай газеты. Гэта быў 1965 год, а ўжо ў 66-м перавялі на радыё. Вопыт я пераймаў ў полацкага журналіста Анатоля Камлёва, які на працягу года прыязджаў і рабіў перадачы.
–Тады мы выходзілі ў эфір 2 разы ў тыдзень  па 15 хвілін. І калі б у той час я па раённым  радыё перадаў бы прагноз надвор’я, мяне б з трэскам выгналі на другі ж дзень. А цяпер што хочаш :  і віншаванні, і песні, і надвор’е.У наш час на радыё чыталіся ў асноўным навіны, але я любіў расказваць і пра людзей. Дарэчы, раённае радыё выходзіла ў два галасы – жаночы і  мужчынскі. Дыктарам са мной працавала Таісія Пракоф’ева. Плацілі нам па 40 рублёў. Аклад быў 90, так што і дваццатка лішняй не была. У журналісцкім соку я і варыўся, пакуль не забралі ў райкам партыі інструктарам у 1970 годзе. Але ў душы я і сёння  журналіст. Часам нават сны сняцца, што матэрыял не падрыхтаваў да часу.  І прафесійнае свята –  гэта выдатная  нагода павіншаваць адзін аднаго, патэлефанаваць і  даведацца навіны з жыцця сваіх калег.


Ад прафесійных ведаў і уменняў гэтага спецыяліста залежыць якасць і своечасовае прадастаўленне паслуг электрасувязі: гарадской (сельскай), міжгародняй, тэлефоннай, электроннай пошты, апрацоўкі паведамленняў, доступу да баз дадзеных . Марына Папова, як і яе калегі, актыўна ўдзельнічае ў развіцці камунікацыйных сістэм і сетак, уносіць свой уклад у стварэнне інфармацыйнай інфраструктуры. Яе паважае кіраўніцтва, за добрыя  практычныя ўрокі цэняць маладыя спецыялісты. Марына Якаўлеўна –  электрамеханік  раённага вузла электрычнай сувязі. Прафесія, з аднаго боку,  не жаночая, з другога – чаму не? Амаль палова работнікаў арганізацыіі – мужчыны, таму і  абавязкі дзеляцца пароўну.
    У 1984 годзе цяперашні электраманцёр, а тады старшакласніца, скончыла школу, паступіла ў Віцебскі каледж сувязі.
–  Вызначанага выбару пасля школы ў мяне не было: дзядзька, які жыў у Віцебску і быў знаёмы з гэтай прафесіяй, параіў паспрабаваць свае сілы ў электроніцы, –  успа-мінае Марына Якаўлеўна. – Атрымалася.  Праўда, з Дыпломам я  з’ехала не дадому, а ў Ніжнявартаўск. Маладая была, хацелася сябе рэалізаваць,  але воляй лёсу пасля шасці гадоў жыцця ў іншым горадзе прыйшлося вярнуцца ў Расоны.
Напэўна, гэта і было правільным рашэннем: тут Марына выйшла замуж, нарадзіла сына, а ў 1995 годзе ўладкавалася ў РВЭС на працу. З тых часоў і забяспечвае сувяззю ўсіх людзей раёна.
– Я вучылася працаваць на каардынатнай станцыі, а з 2005 года нам ўсталявалі больш удасканаленую і надзейную –  лічбавую, –  кажа электрамеханік. –  Нічога, перавучылася, спраўляюся. А ўсё таму, што гэта мая прафесія і дзесьці яшчэ я сябе не ўяўляю. У працы з тэхнікай ёсць свае плюсы: раззлаваўся, а яна ў адказ табе нічога. З людзьмі – складаней: усе хочуць хуткай сувязі, камфорту. 
Што для мяне свята? Пачуццё радасці. Адчуванне, што не дарма вучылася, што наша праца важная і патрэбная людзям. Я віншую ўсіх работнікаў гэтай  сферы! У наш час самае галоўнае –  здароўе, якога я жадаю ўсім сваім калегам, а яшчэ – прафесійных дасягненняў і сямейнага шчасця.


Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ
Ирина Гореликова
277

" Дым в котельной стеной стоял, от него кожа на руках слезала" Вячеслав Самодахов о работе на котельной.

Ирина Гореликова
260

Послушные дети и забывчивые взрослые. Милиционеры проверяют и напоминают Правила дорожного движения

Голос Россонщины
80

Кто представит профсоюзы Витебщины в ВНС

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ