ТЕМА НОМЕРА

ШАНУЙ РОДНАЕ СЛОВА, ЯК ХЛЕБ

1 сентября 2012 | 38265 | Пётр Чимковский | 135538 | 136 | 0 | 0 | 109 | 155 | 331


Гiсторыя і сучаснасць

Сёння свята ўсіх, хто неабыякавы да роднага слова, да роднай культуры. Кожны народ стварыў хаця б адзін твор геніяльны, і гэтым геніяльным творам з’яўляецца мова. Як геніяльным з’яўляецца слова, пачынаючы ад Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага ці Францыска Скарыны, лірыкі Багдановіча, класікі Купалы і Коласа, гістарычнай праўды Караткевіча і Быкава. Зразумела, што да гэтага выключнага слова належыць і творчасць вельмі важнай асобы для нашай краіны Івана Мележа.
Пачынаючы з 1994 года Дзень пiсьменнасці традыцыйна праводзiўся ў гарадах, якiя з’яўляюцца гiстарычнымі цэнтрамі культуры, навукi, лiтаратуры i кнiгадрукавання. У iх лiку — Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвiж, Орша, Пiнск, Заслаўе, Мсцiслаў, Мiр, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы.
Ушанаваць старажытных майстроў слова і волатаў духу збіраецца сённяшняя культурная эліта. А рэдкія кніжныя рарытэты, якія звычайнаму чытачу былі б недаступны, выходзяць ў масавы тыраж.
Дзевятнаццаты День беларускай пісьменнасці праходзіць у абноўленай канцэпцыі. Ён напоўнены шэрагам тэматычных мерапрыемстваў, у першую чаргу, прыўрочаных да юбілеяў класікаў беларускай літаратуры — Янкі Купалы і Якуба Коласа.
У цэлым жа мерапрыемствы аб’ядноўваюцца пад знакам Года кнігі ў Беларусі.
 
Ганцавічы перадалi эстафету свята Глыбокаму…

Арганізатарам i ўдзельнiкам яно запомнiцца сваёй напружанасцю i шалёным рытмам падчас падрыхтоўкi да мерапрыемства, калi на ўлiку кожная хвiлiнка.
Ужо сёння, 1 верасня, расчыніць свае дзверы бібліятэка сямейнага чытання, дзе пройдуць выстава-прэзентацыя “Паэтычная гасцёўня”, узнагароджанне пераможцаў 20 Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. Міжнародны круглы стол “Пісьменнік. Кніга. Час.” працуе з 12.00.
  Разнастайныя тэматычныя  выставы і канцэрты парадуюць наведвальнікаў у Доме культуры, па цэнтральных вуліцах  Глыбокага.
У другой палове дня ў райвыканкаме адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя “Глыбоцкія чытанні”, арганізатарамі якіх выступілі  Нацыянальная акадэмія навук, Міністэрства інфарамцыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Глыбоцкі райвыканкам.
 Юныя чытальнікі прадэманструюць свае навыкі ў конкурсе “Жывая класіка” у зале гісторыка-этнаграфічнага музея. А завершыцца святочны дзень этнадыскатэкай “старадаўнія рытмы”у вёсцы Празарокі.  
Святочная нядзеля распачнецца Божай Літургіяй у кафедральным саборы Нараджэння.  Працягнецца ў скверы на плошчы і распачнецца ўрачыстым шэсцем. Цырымонія ж адкрыцця адбудзецца ў палудзень на галоўнай эстрадзе горада. Парадуюць глыбачан і гасцей раёна   Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча, выступленні беларускіх і замежных артыстаў, паэтаў, пісьменнікаў. У рамках свята арганізаваны выставы, фестываль кнігі і прэсы, цікавыя сустрэчы з вядомымі літаратарамі, конкурсы,майстар-класы, плэнэры, прэзентацыі.  Уражанняў хопіць усім – і дзецям, і дарослым. Таксама па традыцыі на Дні беларускага пісьменства праходзіць ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшыя літаратурныя творы года, навукова-практычная канферэнцыя і шэраг іншых мерапрыемстваў. Будзе працаваць спартыўны панадворак, тракт нацыянальных культур.
Увогуле, Дзень пiсьменнасцi аб’ядноўвае старонкi багатай гiсторыi i намаганнi пакаленняў суайчыннiкаў, якiя шанавалi i неслi свету беларускую мову, збераглi культурную спадчыну, стварылi асветнiцкiя цэнтры, залажылi фундамент далейшага духоўнага развiцця радзiмы.
Самая ж галоўная адметнасць Дня беларускай пiсьменнасці заключаецца ў тым, што шануецца i не забываецца родная мова. І гэта — узор дзяржаўнага клопату аб развiццi нацыянальнай культуры i духоўнасцi, наглядны прыклад любовi не толькi да роднага слова, але i да сваёй культуры, да Бацькаўшчыны

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ
Елена Кириллова
294

В Россонах проходит вакцинация против коронавируса

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ