Спецпроект

СЕЛЬСКОЕ ХОЗЯЙСТВО

СЯЎБА АЗІМЫХ НЕ БЕЗ ЗАЎВАГ

7 сентября 2012 | 38090 | Маргарита Алексеева | 26766 | 146 | 0 | 0 | 11 | 46 | 174
Вёска Шалашнікі з усіх бакоў акружана сельгасугоддзямі, таму з гулам сельскагаспадарчай тэхнікі мясцовыя жыхары даўно звыкліся. Вось і некалькі дзён назад, калі рэдакцыйная машына спынілася на ўскрайку населенага пункта, тут ва ўсю працавалі трактары, якія займаліся сяўбой азімых збожжавых культур на плошчы каля 112 гектараў.

На адным полі адразу можна было назіраць амаль увесь працэс апрацоўкі і падрыхтоўкі глебы, а таксама і саму сяўбу. Толькі трактар з плугамі, якім кіруе Анатоль Валер’евіч Сакалоўскі, ужо выканаў вызначаны аб’ём работы і  араў глебу каля вёскі Кавалі. Усе астатнія этапы былі, як на далоні. Вось па ўзараным полі ходзіць трактар з раскідвальнікам мінеральных угнаенняў. Гэтым відам работ займаецца вопытны механізатар Уладзімір Васільевіч Зуеў. Праз некалькі соцень метраў ад яго ў розных напрамках дыскуе глебу Анатоль Уладзіміравіч Марозаў. А  непасрэдна сяўба азімай пшаніцы на энерганасычаным трактары МТЗ-15.23 з трохмятровым пасяўным агрэгатам даручана шэфу з Клясціцкага ўчастка УП ЖКГ Уладзіміру Лявонцьевічу Глушыну (на здымку).

– У гаспадарцы працую ўжо некалькі месяцаў. Як прыйшоў у сакавіку, так і не злажу з трактара, – расказвае механізатар. – Спачатку займаўся рамонтам тэхнікі, потым пад веснавую сяўбу ўносіў угнаенні, сеяў, нарыхтоўваў кармы з першага і другога ўкосаў, а вось цяпер займаюся восеньскай сяўбой.

– Колькі паспяваеце зрабіць за дзень?

– Гектараў 15 -18 выходзіць. Канешне, гэта не так шмат. Таму кіраўніцтва клапоціцца, каб  мой трохмятровы пасяўны агрэгат замяніць на шасцімятровы. Толькі рыхтаваць глебу паспявалі б, а за мной справа не затрымаецца.

– Не думаецца перайсці на працу ў гаспадарку?

– Напэўна  так і зраблю. Калісьці па маладосці я ўжо працаваў у мясцовым калгасе, потым шмат гадоў аддаў Кавалёўскаму лесаўчастку, а калі той спыніў сваю дзейнасць, перайшоў у Клясціцкі ўчастак ЖКГ. Але, калі гаварыць шчыра, не па душы мне праца камунальшчыка. Не маё гэта. Вось тут, на полі, я сябе адчуваю ў сваёй талерцы. Ды і заробак  значна большы, чым на пастаянным месцы працы. Напрыклад, за мінулы месяц атрымаў  пяць мільёнаў. За такія грошы можна садзіцца за руль трактара кожны дзень.

Пра неабходнасць паскарэння тэмпаў сяўбы азімых збожжавых культур у ААТ «Клясціцы» гаварылі і ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Па стане на 7 верасня клясціцкія хлебаробы засеялі азімай пшаніцай «Капылянка» першай рэпрадукцыі 202 гектары з 710 запланаваных пад азімыя пшаніцу і жыта, што складае 28,5 працэнта. У той час у сярэднім па раёне засеяна 30,7 працэнта.
На некаторых участках ёсць пэўныя прэтэнзіі і да якасці сяўбы, на што трэба звярнуць асаблівую ўвагу мясцовай агранамічнай службе.

Фота аўтара

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ
Ирина Гореликова
286

" Дым в котельной стеной стоял, от него кожа на руках слезала" Вячеслав Самодахов о работе на котельной.

Ирина Гореликова
269

Послушные дети и забывчивые взрослые. Милиционеры проверяют и напоминают Правила дорожного движения

Голос Россонщины
106

Кто представит профсоюзы Витебщины в ВНС

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ