У аўторак, 18 верасня, па ўсёй краіне пачынаецца датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.
Практыка датэрміновага галасавання распаўсюджана ў многіх краінах свету: калі чалавек у асноўны дзень выбараў будзе знаходзіцца за межамі свайго округа, то ён атрымлівае шанец актыўна паўдзельнічаць у выбарчай кампаніі датэрмінова. Пры гэтым афіцыйнага падцвярджэння прычын немагчымасці выбаршчыка прыйсці ў асноўны дзень галасавання не патрэбна. Датэрміновае галасаванне працягнецца 5 дзён. Грамадзяне змогуць наведаць свае выбарчыя ўчасткі з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.