Спецпроект

ТЕМА НОМЕРА

КРЫНІЧНАЯ ВАДА І ЯБЛЫКІ З РАСОНШЧЫНЫ САМЫЯ СМАЧНЫЯ НА ВІЦЕБШЧЫНЕ

20 сентября 2012 | 48266 | Маргарита Алексеева | 49111 | 110 | 0 | 0 | 29 | 44 | 161
У мінулую суботу ў Докшыцах адбыліся адразу дзве падзеі. Мясцовыя жыхары і шматлікія госці адзначылі свята горада «Мой горад, зноў табе я прысвячаю» да 605-годдзя райцэнтра і сталі сведкамі мерапрыемстваў у межах абласнога экалагічнага свята-конкурсу «Квітней, мая зямля!». Расоншчыну на ім прадставілі  Расонскі аўтаклуб і аматарскае аб’яднанне Янкавіцкага сельскага Дома культуры «Рабінушка». 

І свята горада, і абласное экалагічнае свята-конкурс выдатна дапоўнілі адзін другога, ператварыўшыся ў адзінае, грандыёзнае відовішча.  На цэнтральнай плошчы райцэнтра, адкрываючы культурны экалагічны форум, намеснік начальніка ўпраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Сідарэнка сказаў, што для  яго правядзення Докшыцы былі абраны не выпадкова. З 21 раёна вобласці Докшыцкі назваў асаблівым, бо ён з’яўляецца водападзелам Чорнага і Балтыйскага мораў. Тут бяруць пачатак рэкі Вілія і Бярэзіна і знаходзіцца сапраўдная жамчужына прыроднай спадчыны Еўропы – Бярэзінскі біясферны запаведнік.

Галоўнай падзеяй конкурсу было выступленне аўтаклубаў вобласці на лепшае прадстаўленне праграмы-візіткі экалагічнага напрамку, у якім прынялі ўдзел 14 аўтаклубаў Віцебшчыны. На працягу чатырох гадзін на сцэне ля гарадскога Цэнтра культуры спявалі тэматычныя песні, расказвалі вершы, паказвалі інсцэніроўкі, праводзілі віктарыны і гульні. Кожная каманда заклікала да беражлівых адносінаў да прыроды, навядзення чысціні на зямлі. Каманда Расонскага аўтаклуба па задуме кіраўніка Вольгі Заваротнай, якая ўзялася за новую для сябе справу толькі месяц назад, зрабіла акцэнт на прадстаўленні славутых мясцін нашага раёна, гістарычнай спадчыны і турыстычнай прывабнасці Расоншчыны. Значны кавалак свайго выступлення Вольга Стэфанаўна і Леанід Антонавіч Заваротныя прысвяцілі маёнтку пана Гласкі.




– Падобнае мерапрыемства для мяне як загадчыка аўтаклуба стала пробным, – дзеліцца Вольга Стэфанаўна. – Магчыма таму, не ўсё атрымалася. На наступны год, паназіраўшы за выступленнямі сваіх калег, мы па іншым прынцыпе будзем рыхтаваць праграму, дапаўняючы яе сцэнкамі, выставамі вырабаў.

Акрамя таго, плануем стварыць агітбрыгаду, з якой можна было б і ў конкурсах рознага кшталту ўдзель-нічаць, і ў аддаленыя вёскі наведвацца.  

На працягу святочнага дня на дзвюх плошчах каля гарадскога Цэнтра культуры працавалі тэматычныя пляцоўкі. На адной аматарскія аб’яднанні садаводаў, кветкаводаў, фларыстыкі прадстаўлялі выставы візіткі-абароны свайго клуба. Выставы здзіўлялі эстэтычным арыгінальным афармленнем, разнапланавасцю захапленняў, разнастайнасцю прэзентаванай экалагічна чыстай прадукцыі. Адны імкнуліся паказаць прыгажосць кветак, другія – разнастайнасць карысных раслін, трэція заманьвалі кампазіцыямі з садавіны і агародніны. Прапаноўвалі паспытаць гарбату з лекавых траў, саленні, варэнне, выпечку, дзяліліся рэцэптамі і тэхнічнымі сакрэтамі. Тут можна было купіць тавар, які асабліва спадабаўся: карціны і кампазіцыі з прыроднага матэрыялу, кветкі і нават падушку з лекавых траў.




На высокім узроўні прадставілі сваё аматарскае аб’яднанне члены жаночага клуба «Рабінушка» на чале з мастацкім кіраўніком Янкавіцкага сельскага Дома культуры Таццянай Фядосавай, якія падрыхтавалі візітку-абарону пад назвай «Рамонкавы водар». Здаецца,  на стале  перад гасцямі свята янкавіцкія жанчыны здолелі ўмясціць  усё, чым славіцца Расоншчына: яркія кветкі, вырабы з дрэва, сушаныя грыбы, свежыя брусніцы і журавіны, варэнне, нарыхтоўкі і многае іншае ( на здымку ўверсе). Усё вышэйпералічанае яны аздобілі гасціннасцю і вясёлымі прыпеўкамі. Ды так, што гледачы ў час іх выступлення дружна пляскалі ў далоні, а членам журы абласнога конкурсу нічога не заставалася, як адзначыць «Рабінушку» ў ліку лепшых аматарскіх аб’яднанняў Віцебшчыны. За гэта члены клуба ад арганізатараў конкурсу – упраўлення культуры Віцебскай вобласці і дзяржаўнай установы «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці» –атрымалі Дыплом лаўрэата трэцяй ступені ў намінацыі «Лепшая візітка-абарона». З чым мы «Рабінушку» віншуем ад чыстага сэрца. 




На другой пляцоўцы ля фантана працаваў «Экалагічны вернісаж», які быў расквечаны ўсімі фарбамі, уласцівымі беларускай прыродзе. Тут  прадстаўляліся прадукты харчавання з раёнаў вобласці. Іх можна было паспрабаваць і прагаласаваць на карысць таго, які найбольш спадабаўся ( галасуючыя не ведалі за прадукт з якога раёна вобласці яны галасуюць, бо тыя знаходзіліся пад нумарамі) . «Яблычны форум» прэзентаваў яблыкі. «Восеньскі нацюрморт» прадстаўляў кампазіцыі з садавіны і агародніны. На пляцоўцы «Вада – жыцця аснова» былі прадстаўлены мінеральныя воды ўсіх вытворцаў вобласці. Тут можна было паспытаць як газіраваныя воды, так і крынічныя, даведацца пра карысць вады і самыя чыстыя крыніцы вобласці, а потым паўдзельнічаць у прызавым атракцыёне «Белы гарлачык». На суд дэгустатараў былі яшчэ прапанаваны хлеб, мёд, варэнне з разнастайных ягад і траў. Яшчэ да афіцыйнага адкрыцця свята каля дэгустацыйных сталоў народу было шмат. Дзеці з задавальненнем спрабавалі мёд, людзі больш  сталыя дзяліліся рэцэптамі нарыхтовак. Рады жадаючых прадэгуставаць прадукцыю не радзелі на працягу ўсяго свята, таксама, як і жадаючых аддаць свой голас  за той ці іншы экалагічны прадукт.

У кожнай намінацыі за званне лепшага спрачаліся  і  экалагічныя прадукты з Расонскага раёна. Калі падлічылі галасы, то вада з  Лазаравай крыніцы, на думку гасцей свята, аказалася самай чыстай і смачнай. Перамога на «Яблычным форуме» таксама дасталася чырвонабокім духмяным яблыкам з Расоншчыны. «Смаката, ды толькі. А водар на ўсё наваколле», – у адзін голас гаварылі дэгустатары, калі падыходзілі да нашага кошыка. У тройку лепшых экалагічных прадуктаў таксама ўвайшлі расонскі хлеб, мёд з пчальніка  Аляксандра Фёдаравіча Лебедзева. Ды і варэнне са сліў з какавай  і прыгожы каравай былі ацэнены годна. За ваду з Лазаравай крыніцы і яблыкі расонская дэлегацыя атрымала падарункі.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ
Ирина Гореликова
490

Пусть шумят деревья. В Россонах заложили новый парк в честь 80 -летия освобождения

Алёна Бородулькина
445

Всё включено. Корреспондент «ГР» заглянул на кухню и узнал, чем кормят механизаторов

Алёна Бородулькина
392

Бережно храним память. Чтим историю

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ