ТЕМА НОМЕРА

ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ ВІНШАВАЛІ Ў КРАСНАПОЛЛІ

28 сентября 2012 | 45474 | Елена Кириллова | 30128 | 133 | 0 | 0 | 10 | 54 | 137
25 верасня, напярэдадні Дня пажылых людзей, у Краснапольскім  ад-дзяленні кругласутачнага знаходжання  прадстаўнікі раённай выканаўчай улады, РК БРСМ, ТЦ САН  ладзілі свята для  тутэйшых  пастаяльцаў.




Распачала мерапрыемства  дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Ганна Ясінская, якая адзначыла важнасць такіх сустрэч. Яны  даюць магчымасць  даведацца пра жыццё пенсіянераў, пра іх праблемы. Слова трымала  і  намеснік старшыні райвыканкама Галіна Падвіцельская: “Паважаныя жыхары аддзялення кругласутачнага знаходжання, – звярнулася да  прысутных Галіна Аляксееўна. –  Вы ведаеце, што сёння наша грамадства  сацыяльна-арыентаванае  і мы  імкнёмся да таго, каб усім  жылося ўтульна і камфортна. Вядома, што ў раёне трэцяя частка насельніцтва  –  гэта людзі сталага ўзросту. І яны больш чым іншыя вартыя свайго свята. Нам  прыемна пагаварыць з вамі, выслухаць, калі трэба,  звярнуць увагу ўсіх служб, арганізацый да  вашых праблем. Паверце, зыходзячы з фінансавых магчымасцяў, мы спрабуем  рабіць усё, каб на самой справе вам,  людзям, якія калісьці  працавалі на блага раёна, а цяпер  знаходзяцца на заслужаным адпачынку, жылося добра.

…Каму як у жыцці атрымалася, у каго які лёс: хто жыве ў сем’ях, хто ў сваіх дамах. Так здарылася, што  вам складана стала  ўтрымліваць  свае дамы, жыць у вёсках. Ды хіба  гэта дрэнна, што ў раёне створаны аддзяленні, дзе вы можаце сёння быць разам? Думаў не.  Хачу сказаць, што не ва ўсіх раёнах ёсць такія аддзяленні.




Вы, як ніхто, маеце патрэбу у медыцынскай дапамозе. І мы працуем у гэтым накірунку: ўдасканальваецца матэрыяльная база раёна, ў стадыі капітальнага рамонту знаходзіцца цэнтральная бальніца, вырашаецца і кадравая  праблема. Мы павінны падоўжыць ваша жыццё, захаваць здароўе. Я лічу,  калі грамадства падтрымлівае нашых ветэранаў, аддае належнае іх працы, паважае, стварае ўмовы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, то  такому  грамадству быць,  развівацца  і рухацца наперад.

Дзякуй вам за тое, што вы ёсць, што зрабілі ў жыцці, каб сёння нам вось так жылося. Жадаю вам моцнага здароўя, каб  ваш дом заўсёды быў цёплым і ўтульным!
Як і патрабуецца, у святы прынята дарыць падарункі.  У гэты дзень  ушаноўвалі   імяніннікаў і доўгажыхароў. Памятныя падарункі ад райвыканкама атрымалі Кацярына Яўхімаўна Землякова, якой споўнілася 92 гады, Еўдакія Якаўлеўна Кузьміна  – у  гэтым годзе будзе адзначаць 91 юбілей,  з мужчын падарунак дастаўся Фаме Фамічу Сямёнаву,  які  будзе святкаваць Дзень нараджэння. Павіншавалі і тых, хто ў сілу ўзросту не змог прыйсці на свята.


 
Выступіла і першы сакратар РК БРСМ Вольга Шэлехава:
– Ад моладзі раёна віншую вас са святам, з Днём пажылых людзей. Гэта свята незвычайнае і служыць нам, моладзі, як напамін пра неабходнасць клапаціцца, любіць і паважаць нашых блізкіх і проста знаёмых людзей сталага ўзросту, дарыць ім сваё цяпло і дабрыню. Мы  выраслі, вы пастарэлі. І цяпер гэта наш святы абавязак дапамагаць вам  усім, як у свой час вы дапамагалі нам. У  РК БРСМ ёсць валанцёрскія атрады «Добрае сэрца”, удзельнікі  якіх па магчымасці круглы год клапоцяцца пра адзінокіх  і пажылых людзей. Усімі сіламі  яны стараюцца, каб бабулі і дзядулі  не адчувалі сябе самотнымі. Сёння са мной прыехалі вучаніцы Расонскай школы  –  Юля Малашэнка  і Насця Рудэнка. Яны сваімі песнямі павіншуюць вас.




Ад імя ўсіх супрацоўнікаў і наведвальнікаў  ТЦ САН  віншавала людзей элегантнага ўзросту  і Аліна Семярня. Яна пажадала здароўя, аптымізму і ўсіх выгод.  На памяць  падарыла  аддзяленню кругласутачнага знаходжання  памятны сувенір – Дамавёнка.
Урачыстая частка праграммы змянілася канцэртнай, якую падрыхтавалі работнікі і наведвальнікі  аддзялення  дзённага знаходжання для маладых інвалідаў. На працягу гадзіны  свае песні і добры настрой гледачам дарылі Людміла Ціхенькая, Вольга Прашковіч, Пётр Гаўрылаў. 




Не абыйшлася цёплая сустрэча і без кубка гарачай гарбаты і ўсялікіх смачнасцяў да яе.  Аднак гэта пазней, па-за межамі канцэрта, калі  ў зале ўсталявалася цішыня і атмасфера у якой можна было пасядзець, пагаварыць, успомніць…

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ
Елена Кириллова
338

Новобранцы МЧС приняли присягу. Юлия Малашенко - единственная девушка в области

Алёна Бородулькина
295

В эпицентре тревожных событий. Спасатели отмечают профессиональный праздник

Елена Кириллова
239

Открывать предприятия, развивать производство и сферу услуг. Анатолий Линевич посетил Россонский район

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ