Спецпроект

ЭКОНОМИКА

ХАРЧАВАННЕ Ў ШКОЛЬНАЙ СТАЛОЎЦЫ: БАЦЬКОЎСКАЯ АПЛАТА ПАВЯЛІЧЫЦЦА

16 ноября 2012 | 44823 | Ольга Лебедева | 57259 | 176 | 0 | 0 | 25 | 65 | 135
І гэта зразумела, бо ўкласціся ў суму 6 тысяч на дзень і пры гэтым атрымаць паўнацэнны абед, згадзіцеся, цяжка. У бліжэйшы час па просьбах бацькоў дзяцей, якія наведваюць групы прадоўжанага дня, рацыён харчавання малодшых школьнікаў стане больш разнастайным і, адпаведна, павялічыцца кошт абедаў. Рашэннем бацькоўскага камітэта цяпер у рацыён дзяцей групы прадоўжанага дня штодзённа будуць уключацца, акрамя другой стравы, суп, салата. Дагэтуль, у залежнасці ад кошту прадуктаў, чаргаваўся склад абеду – іншы раз выключалася першая страва ці салата.

Увогуле, як паведаміла тэхнолаг аддзела адукацыі Ларыса Варатынская, харчаванне навучэнцаў школ раёна здзяйсняецца па адпаведных нормах і зацверджаных Урадам Рэспублікі Беларусь грашовых нормах расходаў на харчаванне.  Школьнікі атрымліваюць сняданкі і абеды за лік бюджэтных сродкаў і з улікам бацькоўскай аплаты. Вучням пачатковых класаў, а таксама ўсім школьнікам, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, прадастаўляецца аднаразовае гарачае харчаванне за кошт бюджэтных сродкаў. Яны прадугледжаны на дзяржаўную падтрымку  па зніжэнні  кошту харчавання.  Спіс школьнікаў, якія атрымліваюць бясплатнае аднаразовае і двухразовае харчаванне ў сельскіх і ў Расонскай школе, вызначаецца рашэннем камісіі. Яна ствараецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі на навучальны год. Калі вучань адносіцца да ільготнай катэгорыі, то незалежна, у 5-ым класе ён навучаецца, ці ў 11-ым, яго харчаванне аплочвае дзяржава.

На сённяшні дзень гарачае харчаванне ў школах атрымліваюць 679 дзяцей (589 за бюджэтныя сродкі, 90 – за бацькоўскую аплату).

Усе школьнікі пачатковых класаў ахоплены бясплатным гарачым харчаваннем: вучні сельскіх школ – 6084  рублёў  у дзень, Расонскай школы – 7909 рублёў  у дзень). Малыя, якія наведваюць групу прадоўжанага дня, харчуюцца за кошт бацькоўскай аплаты на суму 6000 рублёў. Школьнікі 5-11-ых  класаў атрымліваюць абеды на суму 5000 рублёў у дзень, зноў  жа, за кошт бацькоў.
За якасцю харчавання пастаянна сочыць камісія з членаў школьнай адміністрацыі. Абавязковым удзельнікам арганізацыі школьнага харчавання з’яўляецца бацькоўскі камітэт. Ён кантралюе работу школьнай сталовай  і праводзіць мерапрыемствы па паляпшэнні арга-нізацыі харчавання.

Рацыён жа ўключае: сняданак – салата, гарачая страва, напой; абед – салата, суп, гарачая страва, салодкае ці сок. Па дамоўленасці з бацькоўскім камітэтам установы адукацыі дазваляецца выключэнне з меню абеду (цалкам ці ў асобныя дні) супоў, а таксама ўзгадняецца сума ў дзень бацькоўскай аплаты. Са штодзённым меню можна азнаёміцца асабіста – на стэндзе ў сталовай.

Калі падрабязней спыніцца на кошце страў, то, напрыклад, у  Расонскай школе ён наступны:
салата з  агародніны – 1100 рублёў;
суп – 1200 рублёў;
пюрэ бульбяное – 650 рублёў;
катлета – 3500 – 4700 рублёў;
кампот – 1000 рублёў;
хлеб – 300 рублёў.


Цэны на прадукты  растуць бясспынна. Як ні карэкціруй меню, у 6 000 рублёў укласціся цяжка. Таму на абедах у групах прадоўжанага дня  не заўсёды прысутнічае першая  страва, а салата замяняецца агуркамі ці памідорамі.

Старшаклакласнікі ж Расонскай школы ў асноўным аддаюць перавагу прадукцыі буфета замест гарачых абедаў. Таму  ў асартыменце  тавараў, якія рэалізуюцца ў школьным буфеце, прысутнічае не толькі выпечка, а і салата, прыгатаваныя рыба і птушка, сокі, фрукты, малочныя і  кісламалочныя прадукты.

Дадам, што з мэтай патаннення харчавання, школамі раёна нарыхтавана 16,3 тоны бульбы, 8,6 тоны агародніны, 113 кілаграмаў  журавін, 189 кілаграмаў  варэння, 460 кілаграмаў яблыкаў.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ