За шматгадовую добрасумленную працу, высокія паказчыкі ў развіцці
сельскагаспадарчай вытворчасці Расоншчыны Валянціна Іванаўна Лукашэнка
(на здымку) напярэдадні Дня жанчын атрымала з рук старшыні Віцебскага
аблвыканкама А. М. Косінца Ганаровую грамату абласнога выканаўчага
камітэта і памятны падарунак.
Да таго, як стаць паспяховым кіраўніком свінагадоўчага комплексу
сельгаспрадпрыемства «Дворышча-Рас», жанчына папрацавала тэхнікам па
племянной справе, брыгадзірам паляводчай брыгады, рабочай па штучнаму
асемяненню свіней. І толькі ў 2005 годзе ўзначаліла свінакомплекс, на
якім амаль адразу сталі бачны зрухі ў лепшы бок. Справа ў тым, што
ўласнымі энергічнасцю, працалюбствам і мэтанакіраванасцю Валянціна
Іванаўна змагла «заразіць» людзей плённай працай, таму і вынікі не
прымусілі чакаць: усяго за некалькі гадоў пагалоўе вырасла з 885 да
3500, паказчыкі пайшлі ўверх.
Толькі летась атрымана валавой прадукцыі ў супастаўных цэнах на 160
мільёнаў рублёў, альбо 135 працэнтаў да ўзроўню 2008 года.
Сярэднясутачны прывагі на дарошчванні і адкорме склалі 460 грамаў, што
на 26 грамаў больш, чым у 2008 годзе. Рэалізавана свініны 364 тоны, у
тым ліку ... тоны дзяржаве.
– За пяць гадоў працы мы ўпарта дасягалі вынікаў, якія маем сёння,–
гаворыць Валянціна Іванаўна. – Натуральна, не без дапамогі кіраўніка
гаспадаркі М. А. Муравейкі. Разам з дырэктарам і спецыялістамі
ўводзілі дадатковыя памяшканні для жывёлы, займаліся селекцыяй,
закупалі свінак, тым самым павялічваючы матачнае пагалоўе. Шмат
працавалі і па захаванню маладняку, якога гінула раней да 50 працэнтаў.
А сёння мы маем адладжаную і адпрацаваную сістэму.
Тое, што парасяткі дагледжаны і сытыя, я ўпэўнілася сама. У
свінакомплексе чыста і цёпла. Апетытны абед суправаджаецца
задаволеным хруканнем і цмоканнем. А Валянціна Іванаўна адзначае: «
Адзін з элементаў паспяховага і прабытковага вырошчвання свіней –
якаснае харчаванне. Самым маленькім мы набываем корм, астатнім –
гатуем з уласнага збожжа. Вось нараджаецца, да прыкладу, кілаграмовы
парася, а ў 60 дзён яно ўжо важыць 18–19 кілаграмаў. Паралельна з
селекцыйным асемяненнем займаемся штучным. Дзякуючы гэтаму,
нарадзіліся першыя парасяткі новых замежных мясных парод. А як яны сябе
пакажуць пабачым у хуткасці.
Хай вашы планы заўсёды рэалізуюцца, паважаная Валянціна Іванаўна! І з
узнагародай