Спецпроект

СЕЛЬСКОЕ ХОЗЯЙСТВО

ВЫРАСЦІЦЬ ЦЯЛЯ – ТОЕ Ж САМАЕ, ШТО ВЫРАСЦІЦЬ ДЗІЦЯ

28 декабря 2012 | 55811 | Маргарита Алексеева | 58659 | 178 | 0 | 0 | 12 | 119 | 161
У цялятніцы сельгаспрадпрыемства “Сяляўшчына” Наталлі Міхайлаўны Карнеевай (на здымку) пераднавагоднія дні, як і ў любой іншай сучаснай жанчыны, запоўнены шматлікімі клопатамі: прыбраць у хаце, закупіць прадукты да святочнага стала, набыць падарункі для самых блізкіх людзей і яшчэ з дзясятак дробных і не вельмі спраў. І гэта трэба паспець зрабіць у прамежках паміж работай на ферме, куда жанчына спяшаецца тры разы на дзень на працягу тыдня, без выхадных і святаў. Бо чакаюць там яе сімпатычныя гадаванцы, якія, як малыя дзеці, патрабуюць увагі і пяшчоты.

Колькасць цялят у групе Наталлі Міхайлаўны вагаецца ад 70 галоў і больш. Да яе яны трапляюць ва ўзросце 21-го дня, а праз два месяцы, ужо падросшыя і падужэлыя,  пераводзяцца ў групу дарошчвання да другой цялятніцы. Іншымі словамі, жанчына працуе ў “ясельнай групе” з усімі вынікаючымі з гэтага абавязкамі. А іх, па словах Наталлі Міхайлаўны, хапае, бо вырасціць цяля практычна тое ж самае, што вырасціць дзіця.
– Яны прыходзяць да мяне малымі і кволымі. Любая інфекцыя, няправільнае харчаванне могуць нанесці цяляці шкоду, – расказвае жанчына. – Таму за імі патрэбна глядзець ды глядзець.

Працоўная раніца Наталлі Міхайлаўны пачынаецца з уборкі клетак, падсыпкі іх пілавіннем, напаўненнем чыстай вадой паілак, а таксама раздачы сена. Акрамя таго, цялятніца разводзіць у цёплай вадзе замяняльнік цэльнага малака і дае ў вядры персанальна кожнаму цяляці тры разы на дзень. У абед жывёла атрымлівае сянаж і па кілаграму канцэнтратаў. Увечары рацыён цялят складаецца з  мюслі, сенажу і сена. А яшчэ цялятніца  ўважліва сочыць за станам здароўя кожнага цяляці.

Калі нешта не так, адразу звяртаецца да галоўнага заатэхніка гаспадаркі Таццяны Лагодзіч, якая безадкладна прымае меры. Агульнымі намаганнямі з пачатку 2012 года ў групе Наталлі Міхайлаўны падзяжу  не было, а штодзённыя прывагі дасягаюць 650-675 грамаў.  Цялятніца ўпэўнена, што яны могуць быць яшчэ большымі, асабліва ўлетку. Але для гэтага патрэбны свежае паветра і свабода перамяшчэння, што магчыма толькі пры наяўнасці выгаражні.

На пытанне: “Адкуль у Вас любоў да жывёлы?” – жанчына адказала:
– Напэўна, ад маці, якая ўсё жыццё адпрацавала даяркай у Купелінскім раёне Пскоўскай вобласці. Нас, дзяцей, у яе было пяцёра – трое братоў, я і малодшая сястра. Мы часта бывалі ў мамы на працы, дапамагалі ёй уручную даіць кароў. Таму, як  упраўляцца з жывёлай я ведала з дзяцінства, і на ферму  ў якасці аператара машыннага даення я прыйшла, як да сябе дадому.

Гэта здарылася ў 1997 годзе, калі Наталля, якая пятнаццаць гадоў адпрацавала поварам пасля заканчэння ПТВ № 13 у горадзе Дзямідаў, выйшла замуж за жыхара Полацкага раёна. Жанчына адразу пераехала на малую радзіму мужа ў маленькую вёску Багародзіцкая, дзе немагчыма было ўладкавацца па спецыяльнасці. Таму і вырашыла пайсці  даяркай у мясцовы саўгас “Чырвоны партызан”. Яе муж Уладзімір працаваў там жа трактарыстам.

Праз восем гадоў сям’я  Карнеевых і сям’я малодшай сястры Наталлі Таццяны пераехалі на Расоншчыну. Спачатку ўладкаваліся ў сельгаспрадпрыемства “Краснаполле”, а потым – у КУП “Сяляўшчына”. Некалькі гадоў Таццяна і Наталля даглядалі па групе кароў на цэнтральнай ферме гаспадаркі, а ў пачатку 2012 года сёстрам прапанавалі перакваліфікавацца ў цялятніцы, што яны і зрабілі. Цяпер у распараджэнні Таццяны Міхайлаўны і Наталлі Міхайлаўны дастаткова вялікае жывёлагадоўчае памяшканне, дзе яны з’яўляюцца паўнапраўнымі гаспадынямі і нянькамі для малых цялятак.

– Апошнія дванаццаць месяцаў былі для мяне дастаткова напружанымі, – дзеліцца Наталля Міхайлаўна. – Аднак, я ўдзячна гэтаму году за тое, што мае блізкія людзі былі здаровымі. З нецярпеннем чакаю навагодняй ночы, калі за святочным сталом збярэцца ўся  вялікая сям’я. Бо са мной і мужам жывуць дачка, зяць і ўнучка Паліна, з Полацкага раёна павінны прыехаць сын, нявестка і ўнукі Дзіма і Насця. Маці толькі тады шчаслівая, калі шчаслівыя яе дзеці. Дай Божа ім і ўсім жыхарам Расонскага раёна ў наступаючым годзе дабра, кахання і здароўя. 

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ