25 студзеня адбылося пасяджэнне камісіі па прысуджэнні прэмій Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў 2012 годзе. Сярод атрымальнікаў прэміі была вылучана і адна з устаноў культуры Расоншчыны.
У намінацыі «Лепшы раённы (гарадскі) Дом культуры» прэмія и Дыплом прысуджаны Расонскаму раённаму Дому культуры пад кіраўніцтвам Ларысы Власавай ( на здымку).
Заслужаную ўзнагароду Ларыса Міхайлаўна атрымала ў час выніковай калегіі ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама. З чым рэдакцыя раённай газеты віншуе яе, а таксама ўсіх членаў згуртаванага, творчага і, безумоўна, таленавітага калектыву раённага Дома культуры!
Акрамя таго, па выніках мінулага года аддзел культуры Расонскага райвыканкама стаў першым сярод 18 аддзелаў культуры вобласці. Падобны вынік дасягнуты, дзякуючы зладжанай рабоце ўсіх устаноў культуры раёна.