Спецпроект

ЛЮДИ И СУДЬБЫ

У СВАЮ 90-Ю ВЯСНУ ПАЛІНА ПЯТРОЎНА АДЧУВАЕ СЯБЕ ШЧАСЛІВАЙ

29 апреля 2013 | 66332 | Ольга Лебедева | 92699 | 196 | 0 | 0 | 19 | 132 | 221
У Рылях яе называюць проста  – Пятроўна. А па пашпарту – Паліна Пятроўна Дубкова. Завітаўшы да жанчыны, каб павіншаваць з юбілеем,  адкрываю ў ёй яшчэ столькі цікавых момантаў, якія і без статусу працаўніцы заслугоўваюць таго, каб пісаць і пісаць пра яе. Прыемна, што маёй новай знаёмай пашчасцiла iсцi насустрач 90-й гадавiне жыцця не ў адзiноце, а ў дружнай сям’i. Cакрэтаў даўгалецця, па вялiкім рахунку, няма. Дажыць да такога паважанага ўзросту жанчыне, думаю,  паспрыялi моцная сiла духу, дабрыня, памяркоўны, лагодны характар, а яшчэ — самаадданая праца i песні, якія суправаджалі яе на працягу ўсяго жыцця, суцяшалі ў горы i акрылялі ў радасцi...



 Настаўніца
 па прызванні
 і па жыцці


Жыццё Паліны Пятроўны, як і многіх вясковых беларускіх жанчын, і простае, і адначасова мудрае. Нарадзілася яна ў шматдзетнай сям’і на гэтай жа зямлі, дзе ўсё ёй міла, знаёма, зраслося  з ваколіцамі вёсак Куры, Паўлава.
Навукі даваліся дзяўчынцы лёгка.  Да 3 класа вучылася ў Прахораве, у 4 клас пайшла ў школу ў Веллі. Потым адна з вёскі прадоўжыла вучобу ў Клясціцах, штодзённа праходзіла адлегласць у 7 кіламетраў туды і назад. Закончыла васьмігодку і цяжка захварэла менінгітам. Напэўна, у той час мала хто выжываў пасля такой хваробы. А яна выжыла і стала працаваць.

– Я з маленства ў клопатах была, – успамінае Паліна Пятроўна.                                – Арыштавалі тату, трэба было ісці працаваць, каб дапамагаць сям’і матэрыяльна. У Паўлаве тады арганізавалася школа дапрызыўнікаў і туды патрэбны быў настаўнік. Мне, як самай адукаванай з бліжэйшых вёсак, прапанавалі гэтую пасаду. Я, безумоўна, хвалявалася, бо ў пятнаццаць год выкладаць навукі васямнаццацігадовым хлопцам не кожны бы адважыўся.

Але ў   Паліны Пятроўны ўсё атрымалася. І юнакі настолькі добра здалі іспыты, што загадчык аддзела адукацыі прапанаваў дзяўчыне пайсці на курсы настаўнікаў. Туды яе залічылі без іспытаў, і два месяцы наваяўленая настаўніца спасцігала  методыкі. 
Першае працоўнае месца – Мілавіды, пачатковыя класы. Менавіта там, на настаўніцкай канферэнцыі, пазнаёмілася з Пятром Міронавічам Машэравым. Потым давялося сутыкнуцца з гэтым неардынарным чалавекам праз 2 гады…
Заканчэння першага ў сваёй педагагічнай дзейнасці вучэбнага года маладая настаўніца чакала з асаблівым гонарам, будуючы ўжо грандыёзныя планы на наступны год. Яна была шчаслівая, таму што знайшла справу па душы, змагла дапамагаць сваёй сям’і.  Але ўсе планы парушыла вайна… 

 Партызанскі хлеб
 і «калатушка» –
 самыя смачныя


 Сям’я толькі пачала зажывацца ў Паўлаве, як загрымелі выбухі, часцей і часцей да вёскі далятала рэха стрэлаў. У хаце, дзе жыла Паліна з сям’ёй, размясціўся партызанскі штаб. Дзяўчына хацела далучыцца да народных барацьбітоў, але яе не ўзялі, бо ведалі, якую хваробу перанесла. У тыле дапамога руплівай дзячыны аказалася не меней карыснай – выпякала хлеб для партызан, нарыхтоўвала бульбу, вырабляла масла, сушыла грыбы. Нават самую лепшую цёплую вопратку члены яе сям’і падарылі партызанам.  

Масла Паліна спачатку вазіла параненым у Даўгабор’е, потым хадзіла да атрада Пятра Машэрава, мяняла сметанковае масла на лекі для паўлаўскіх партызан.
Як цяпер памятае Паліна Пятроўна лістапад 1943 года. Немцы падыходзілі да Паўлава. Прыйшлося адыходзіць у лес, у зямлянкі. Было страшна. Разгараліся кровапралітныя баі, якія не спыняліся ні днём, ні ноччу. Асноўны ўдар прыйшоўся на атрады калінінскіх брыгад Бойдзіна і Гаўрылава. Асабліва цяжка  давялося тады атраду Ботава, які абараняў вёску Паўлава ля бальшака Себеж–Полацк, апошняй лініі абароны партызан. Пасля некалькіх паветраных налётаў на вёску карнікі ўвялі ў бой тры танкі і штурмавыя групы аўтаматчыкаў. У партызан жа на гэтым участку знаходзілася адна толькі супрацьтанкавая гармата. У апошнім населеным пункце за вёскай Паўлава, Прохараве, партызан ужо не было. Рады байцоў радзелі. А ўсё, што засталося пасля немцаў ад вёскі – чорнае жудаснае папялішча… Калі ж карнікі адступалі, сваіх параненых яны сабралі ў адной лазні і спалілі.

   – Па лесе таксама перыядычна праходзілі аблавы, – расказвае Паліна Пятроўна. –   Тата іх нібы адчуваў, нават у снах бачыў. І мы пастаянна пераходзілі з месца на месца – змянілі 6 зямлянак. І нездарма: усе з сям’і засталіся жывыя.  Урэзаўся ў памяць і такі выпадак. Ва ўрочышчы Слепіты да вайны была каплічка – там усе хворыя на зрок лячылі вочы. А мы іншы раз з сястрой выходзілі з зямлянкі і бегалі праз вялізную канаву туды збіраць кісліцу.  Перапрыгнем – і пабеглі. А вось адна з такіх вылазак магла стаць апошняй. Толькі мы прыбеглі назад у лес, праз гэтую канаву вяртаўся наш сусед-партызан з задання. А тут па дарозе едзе конны атрад немцаў. Пачулі нешта, спыніліся. Адзін з іх прышпорыў каня, каб пераскочыць праз канаву – а той ні ў якую. І так і гэтак – стаіць жывёліна, як укапаная. А потым павалілася на калені і немец праз галаву   перакуліўся. Яго таварышы гучна зарагаталі. Тады ён павярнуў назад і не заўважыў схаваўшагася ў хмызняку суседа. А пяццю мінутамі раней нас бы схапілі, не задумваючыся, на тым урочышчы і патрабавалі б весці да зямлянкі…

На месцы спаленага Паўлава пачалі патроху адбудоўваць новыя сядзібы. У тым ліку і сям’я Паліны Пятроўны. Сталі даваць харчовы паёк жытам. Людзі варылі «калатушку» і гэта здавалася ім смачным  у параўнанні з травой і ягадамі, якія даводзілася ўжываць у зямлянках. А маладая настаўніца, не дачакаўшыся канца вайны, падала дакументы ў Полацкі педагагічны тэхнікум.   Хадзіла пешшу, спыняючыся на начлег у Лісунах. А праз Дрысу перапраўлялася на пароме. Як усе, са слязамі на вачах, сустрэла Вялікую Перамогу.

«Я самая
 шчаслівая
 жанчына ў свеце!»


Дзе толькі не давялося папрацаваць Паліне Пятроўне ў пасляваенны час! У Кавалёўскай пачатковай школе, у Прахораве, Галубове, Валатоўках, Сакалішчы, Лапешчыне, Сінску, Галоўчыцах, Расонах – загадчыцай і настаўніцай. Мяняць працоўныя месцы прыходзілася  па той прычыне, што тады адны школы адкрываліся, іншыя закрываліся. Вось з’едзе адна сям’я з вёскі – усё, не камплект у школе, яе закрываюць.
–    Мне весела жылося, і тады здавалася, што зусім няцяжка, – гаворыць Паліна Пятроўна. – Гэта цяпер я думаю: як я спраўлялася? Як вытрымлівала бясконцыя пераезды, нагрузкі ў дзве змены? Пераадольваць немалыя адлегласці прыходзілася і калі ў Валатоўках выйшла замуж, нарадзіла сыночка…

Што тычыцца асабістага жыцця, то яно задалося ў жанчыны не адразу. З мужам кахання не атрымалася, і Паліна з маленькім Сярожам вымушана была пераехаць у Расоны. Пазычыла грошай і набыла хацінку. Упраўлялася і з работай загадчыцы дзіцячага сада, і з хворай матуляй, і з гарэзам-сынам. І адкуль толькі сілы браліся? На пенсію пайшла па выслузе год. А іх за плячыма жанчыны нямала – цэлых 40, настаўніцкага стажу.  А потым і каханне завітала.  Праўда, яно спалохала Паліну Пятроўну, бо кавалер трапіўся значна маладзейшы за яе. Але з “залатымі” рукамі і шчырым сэрцам. Таму заляцанні Васіля Міхайлавіча не засталіся без увагі і ў 1979 годзе зарэгістравалі шлюб. Майстру на ўсе рукі, які мог працаваць за  печніка, электрыка, цесляра і сталяра, прапанавалі работу і кватэру ў Полацку. Пажыўшы ў цесных гарадскіх пакоях, Паліна Пятроўна і Васіль Міхайлавіч засумавалі па родных мясцінах. Якраз у той час жадаючым прапанавалі зямлю. Шчаслівая пара аблюбавала Рылі – там і будавалі новую сядзібу. Усё рабілі самі, сваімі рукамі. Дапамагаў сын Сяргей і нявестка Люба. Безумоўна, абжыліся і гаспадаркай – трымалі казу, карову, курэй. Разам працавалі, разам адпачывалі. Любімы занятак у вольны час – рыбалка. Бралі вуды ў рукі і ішлі на возера. Дзіўна, што закінулі гэтую справу толькі два гады назад. Кажуць, цяжка ўжо і рыбачыць. Але градкі спраўна садзяць і дагэтуль – агарод  у Рылях 25 сотак!    

– Тут я зажыла так шчасліва, як ніколі, – кажа Паліна Пятроўна. – Як у казцы гавораць: “Сталі яны жыць-пажываць, дабра нажываць”. Гэта пра нас з мужам. Мы сапраўды шчаслівыя на сваёй зямельцы, не нарадуемся на сына з нявесткай, унука.
 Апошні, дарэчы, спецыяльна прыехаў разам з жонкай з Кітая, дзе зараз працуе, каб павіншаваць любую бабулю. У старых моладзь душы не чуе – паважаюць, цэняць,песцяць, як малых. Чаго ж не жыць і не радавацца?
Іншы раз, завітаюць да настаўніцы былыя вучні. Перабіраюць старыя фотакарткі, расказваюць адзін аднаму ўсё вядомае пра лёсы настаўнікаў і былых вучняў. Згадваюць важныя падзеі і, здавалася б, дробязі з былога жыцця. Вучні і настаўніца гавораць пра лёс кожнага са старога фотаздымка. Ніводнае імя не выпала з памяці педагога.
 У планах Паліны Пятроўны – дажыць, як мінімум, да 100 год, бо трэба яшчэ шмат чаго паспець зрабіць. А галоўнае – дачакацца праўнукаў. Вось толькі б здароўе не падкачала.
Прыемна было ўбачыць на стале ў рылёўскай хаце – падшыўку раённай газеты “Голас Расоншчыны”.

– А мы цяпер, – гаворыць Паліна Пятроўна, – іншую прэсу і не чытаем. Усе галоўныя навіны – у любімай газеце. Дзякуй, зрок не падводзіць яшчэ.
 …Зацягнулася сёлета каляндарная вясна. Хочацца старым скінуць цёплую вопратку, дыхнуць цёплым паветрам... А мы жадаем юбілярцы доўгага веку ў такім жа добрым стане, далейшага шчасця.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ