Вянчанне ў касцёле – гэта дастаткова рэдкая з’ява для нашага раёна, але на мінулым тыдні такое дзейсва адбылося. С нагоды гэтага наша размова з пробашчам Рымска-каталіцкай парафіі святога Юзэфата Кунцэвіча ў Расонах, ксяндзом Вячаславам. Пра каханне, вянчанне, шчасце ў венчаным саюзе.–У чым прыгажость абраду? Чаму не так часта звяртаюцца людзі з такім запытам у касцёл?– Трэба адзначыць, што гэта была прыгожая маладая пара. Прыгажосць назіралася не толькі знешняя, хараство заключалася яшчэ і ў тым, што маладыя людзі, якія распісваліся ў пятніцу, 26 ліпеня, акрамя афіцыйнага заключэння суджанскага саюза, вырашылі ўзяць благаславення Божага і перад алтаром Хрыстовым выказалі словы суджанскай прысягі. Гэта значыць, паабяцалі, што той дар любові, дар зямнога кахання, якім адарыў іх Бог, яны намераны не толькі захаваць да канца сваіх дзён, але і павялічваць. Галоўная прыгажосць у тым, што маладыя людзі адкрываюць дар любові. Ведаючы свае намеры, яны гэты саюз не толькі заключылі для свайго дабра, а вырашылі адкрыцца на любоў Божую і абяцалі, што прымуць патомства, якім адорыць іх Бог. Гэта вельмі важна.
Пра абрад вянчання хлопцы і дзяўчаты часта гавораць, але калі глыбей кранаюць тэму, то даведваюцца, што вянчацца можна толькі адзін раз. Тады насцярожваюцца і калі адыходзяць, то гавораць, што, напэўна, гэта не для іх. Вядома, што каталіцкая канфесія не прадугледжвае разводу: яна верна наслядоўвае словы Божыя,якія ёсць у Святым Пісанні, і гучаць яны так: тое, што злучыў Бог, чалавек няхай не разлучае. Касцёл настойвае, што ўзаемнае каханне дае Бог, і праз каханне можна звязаць суджанскі саюз, а паколькі Бог ніколі не памыляецца, то і дар любові не можа змарнавацца з цягам часу!
Менавіта такі аспект некаторых насцярожвае, і многія баяцца адказнасці, – гэта, увогуле, хвароба сучаснага грамадства – чалавекасцерагаецца ўзяць адказнасць за ўласнае жыццё, працу, свайго суджанага, за свае пачуцці. Ён чакае нейкага загаду. Сучасны чалавек не можа сказаць упэўнена, што гэты шлюб назаўсёды, што ён не вычарпаецца за гады сумеснага жыцця.
– Скажыце, за час Вашай службы ці многа пар захацела здзейсніць абрад?–На жаль, па вышэйназваных прычынах масавага жадання з боку сямейных пар няма, і ў выніку можна пералічыць па пальцах людзей, якія прынялі гэтае адказнае і такое значнае рашэнне. Тым не менш я маю асалоду некалькі разоў у год здзяйсняць такі абрад.
–Сярод тых, хто прымае рашэнне стаць мужам і жонкай па Божай міласці, больш людзей маладых ці наадварот?– Ёсць розныя выпадкі: хтосці адразу пасля ЗАГСа трапляе ў касцёл, а нехта праз некалькі гадоў сумеснага жыцця. Былі на маім вопыце і вянчанні, калі словы суджанскай прысягі гаварылі людзі, якія пражылі разам і 25, і 50 гадоў, і гэта таксама прыгожа. Такія выпадкі зусім не азначаюць, што трэба чакаць гады, каб абвянчацца. Але гэтыя прыклады паказваюць, што магчыма пражыць разам з адным чалавекам у любові і згодзе шмат гадоў.
–Чаму так адбываецца, на Вашую думку?–Трэба памятаць – усё, што дае Бог, – для дабра чалавека, нельга думаць, што вянчаннем Бог абмяжоўвае ўсе правы чалавека на далейшае жыццё. Я гэта кажу к таму, што сучасныя людзі, на жаль, мяркуюць – яны знайшлі сябе ў шлюбе, калі некалькі разоў у яго ўступалі. А гэта не ёсць так – Бог дае наказ, каб чалавек жыў ва ўнутранай гармоніі і свабодзе, а сувязь праз вянчанне дае чалавеку магчымасць рэалізавацца ў поўнай меры.
– Якія ўмовы ёсць для здзяйснення абраду? Ці павінны быць маладажоны ўдваіх католікамі?–Прынамсі, адзін з гэтай сямейнай пары павінен быць католікам: быць ахрышчаным, утаямнічоным у жыццё касцёла, быць практыкуючым католікам. Калі католік здяйсняе гэты абрад на карысць жонкі (мужа) і будучага дзіцяці, то ў такім выпадку другі суджаны можа быць праваслаўным, пратэстантам, нават з дазволу вышэйшай касцельнай улады можна вянчаць католіка з няверуючым чалавекам ці вызнаўцам іншай рэлігіі. Такое магчыма, калі гэтыя людзі гатовы заключыць суджанскі саюз як адзіны і неразарвальны. Тады можна вянчаць нават і з мусульманінам.
–Грамадзянская працэдура прадугледжае такі момант – пары даюць тэрмін падумаць перад тым, як узяць шлюб. Што скажаце пра вянчанне: нешта падобнае ёсць у касцёле? Ці праводзяцца размовы з маладымі напярэдадні вянчання?–Добрае пытанне. Ёсць абавязкова, і скажу Вам, што традыцыя адтэрміноўкі пярвейшая для касцёла – ЗАГСы акуратна яе перанялі. Перад вянчаннем абавязкова павінны адбывацца заручыны – гэта робіцца за палову года да вянчання. А пасля ідзе непасрэдная падрыхтоўка – маладыя, якія вянчаюцца, праходзяць курс заняткаў, такіх некалькіх спатканняў з ксяндзом, калі вядзём гаворку пра сэнс веры і самаго абраду. Тэрмін падрыхтоўкі працягваецца ад месяца да трох. Тры месяцы ідзе падрыхтоўка, калі адзін з пары праваслаўны – мы гаворым пра тое, што аб’ядноўвае канфесіі і што іх адрознівае.
– Напрыканцы практычнае пытанне: ці патрэбна прадаставіць перад вянчаннем пасведчанне аб узяцці шлюбу у ЗАГСе?–Абавязкова – роспіс у ЗАГСе толькі замацовае дабро для будучых малых. Касцёл не ідзе супраць закону свецкага – пасведчанне гарантуе абарону правоў і інтарэсаў дзяцей з кропкі гледжання свецкіх законаў у дзяржаве.
– Што Вам хацелася б пажадаць напрыканцы нашай размовы людзям, якія мараць вянчацца?– Верце ў каханне, яно існуе. Перад шлюбам падумайце, што вы можаце даць свайму любаму, а не што ўзяць. І калі вы захочаце ашчаслівіць іншага чалавека, то і самі абавязкова будзеце шчаслівыя. Памятайце, каханне дае Бог, і не трэба баяцца кахаць, а значыць, вянчацца.
–Дзякуй за размову.