Спецпроект

КАЛЕЙДОСКОП

ВЫШЭЙ ЗА ЎСЯЛЯКІЯ ПАХВАЛЫ

15 октября 2013 | 47572 | Татьяна Лопатина | 37494 | 156 | 0 | 0 | 11 | 66 | 92


Быць сапраўднай гаспадыняй не толькі асабістай сядзібы, а яшчэ і Дома паляўнічага – справа не з лёгкіх. Гэта трэба любіць, і тады вынік атрымаецца вышэйшы за ўсялякія пахвалы. Менавіта так адгукаюцца блізкія і госці Тофеляў пра Галіну Пастарэ, якая 23 гады таму пераехала на Расоншчыну з Літвы.


Тут “пусцілі карані” і 5 сясцёр, 2 браты Галіны Тадэушаўны. Спачатку яна абаснавалася ў дзядзькі ў Янкавічах. Працавала аператарам машыннага даення на ферме. А потым, пазнаёміўшыся з хлопцам з Тофеляў, пераехала туды.  Пабудавалі дом, абзавяліся гаспадаркай – 2 каровы, бык, конь, свінаматкі – якой толькі жывёліны не было на падвор’і руплівых гападароў!

У Тофелях Галіна сумяшчала работу на цялятніку з хатнімі абавязкамі і гадавала дачку, якая ўжо выйшла замуж і жыве ў Верхнядзвінску. Таццяна з  мужам амаль кожныя выхадныя наведвае матулю. А яна, у сваю чаргу, балуе родных смачнай выпечкай, хатнімі нарыхтоўкамі.

Асаблівы смак беларускіх нацыянальных  страў, якія на “выдатна” навучылася гатаваць Галіна на Расоншчыне, адзначаюць турысты з далёкага і блізкага замежжа, што прыязджаюць у Дом паляўнічага круглы год. Тут жанчына таксама паўнапраўная гаспадыня – загадчыца і кулінар у адной асобе. Галубцы, дранікі, запечаная бульба з грыбамі, боршч, клёцкі, хатнія пельмені – усё гэта са стараннем самай гасціннай гаспадыні прапануе Галіна Тадэушаўна турыстам з Польшчы, Італіі, Францыі, Германіі. Жанчына жартуе, што палякі заўсёды дзівяцца селядцу пад шубай, не разумеючы, як спалучэнне настолькі розных складаючых прыводзіць да такога смачнага выніку.

А яшчэ Галіна – вялікі эксперыментатар. Гэта прасочваецца як у адносінах да прыгатавання ежы, дамашніх кансерваванняў, так і ў аздабленні сядзібы, прысядзібнага ўчастка. Асноўнае месца на немалым агародзе займаюць не цыбуля з морквай, а кветнікі. Хаця муж іншы раз і паскардзіцца, што лепей бы больш агародніны садзіць, Галіна ласкава пераводзіць тэму на прыгажосць вакол дома і прыемны настрой, які стварае гэта самая прыгажосць. А градак, парнікоў і без таго хапае – дамашнія нарыхтоўкі па ўласных рэцэптах і з часопісаў таму пацвярджэнне. Іншы раз балуе спаржай у тамаце, аджыкамі, леча, балгарскімі агурочкамі і мочанымі яблыкамі не толькі сям’ю, а і паляўнічых. Спрытная, працавітая, Га-ліна знаходзіць час і на грыбы з ягадамі. Лес і яго дары – агульнае яе з мужам, працаўніком Янка-віцкага лясніцтва, захапленне.  А яшчэ – усведамленне важнасці надзейнага сямейнага ачага, дзе ёсць і ўтульнасць, і ўзаемаразуменне.   

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ