У раёне за студзень-кастрычнік бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася нараджальнасць. Пра гэта расказала начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Ала Бійчук.
За 9 месяцаў у раёне на свет з’явіліся 89 дзяцей, што на 16 больш, чым у 2012 годзе. Павелічэнне колькасці народжаных адзначана як сярод гарадскога, так і сельскага насельніцтва. Так, у аддзеле ЗАГС зарэгістравана 61 дзіця, у сельскай мясцовасці 28. Найбольшы рост нараджальнасці зафіксаваны ў Клясціцкім сельскім Савеце. Там на свет з’явілася 13 дзяцей. Па адным дзіцяці зарэгістравана ў Сакалішчы і Янкавічах. У мінулым годзе ў лідэрах знаходзіўся Краснапольскі сельскі Савет, дзе было зарэгістравана 9 дзяцей.
– Тэндэнцыя росту нараджальнасці ў рэгіёне ў апошнія некалькі гадоў – вынік мэтанакіраванай працы па выкананні Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, – падкрэсліла Ала Канстан-цінаўна .
«Сярод насельніцтва паўсюдна вядзецца работа па фарміраванні здаровага ладу жыцця. Гэтыя меры станоўча ўплываюць на змяненне дэмаграфічных паказчыкаў . Вялікую ролю грае і матэрыяльная падтрымка шматдзетных сем’яў з боку дзяржавы. А калі дзяржавай прымаюцца меры, накіраваныя на паляпшэнне матэрыяльных умоў жыцця сям’і , гэта важна і трэба», – лічыць Ала Канстанцінаўна. Аднак у цяперашні час у большасці насельніцтва маецца патрэба ў адным-двух дзецях. Трэцяе дзіця і больш цяпер мала ў каго ёсць. А для выхаду краіны з дэпапуляцыі трэба, каб, па крайняй меры, 50 працэнтаў сем’яў у краіне былі з траімі дзецьмі. І тут на першае месца выходзяць духоўныя арыенціры , пераемнасць пакаленняў.