Спецпроект

К 70-ЛЕТИЮ ВЕЛИКОЙ ПОБЕДЫ

СЛОВА АБ РОДНЫМ ЧАЛАВЕКУ

20 марта 2015 | 70143 | Надзея КОЖАР | 293971 | 397 | 0 | 0 | 56 | 97 | 172

Ужо даўно няма на зямлі дарагой маёй цёці Ніны Сяргееўны Шалаевай, з якой так цесна было звязана жыццё, пачынаючы з самага маленства. Памятаю яе пасылкі з цацкамі і дзіцячымі кніжкамі з Барысава, дзе яна жыла і працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Дзякуючы цёці я ўжо ў чатыры гады ведала на памяць безліч вершаў і гэтым здзіўляла ўсіх, хто яе акружаў. Памятаю, як пазней яна падарыла нам з сястрой першую, хвалюючую ў сваёй непаўторнасці сустрэчу з Ленінградам, Пушкінагор’ем, дзе чытала творы любімых паэтаў «сярэбранага веку» і натхнёна распавядала пра іх лёс і лёс дзекабрыстаў.

​Ніна Сяргееўна была на дзіва  рознабаковым і развітым чалавекам.  Магла свабодна разважаць пра палітыку, гісторыю, мастацтва, любіла сказаць яскравую прамову, вырошчвала цудоўныя хатнія лімоны і заўсёды захаплялася сваімі вучнямі.

​Але больш за ўсё яе сэрца належыла мілай радзіме – Расоншчыне. Сюды прыязджала  кожны год, наведвала родныя мясціны і магілы блізкіх, абавязкова прыходзіла да месца расстрэлу падпольшчыкаў на беразе возера Расона. Аднойчы, стоячы там, ля помніка, з букетам рамонкаў у руках, яна раскрыла перада мной адну са старонак свайго нялёгкага жыцця, звязаную з Вялікай Айчыннай вайной.
Незадоўга да вайны Ніна Сяргееўна Шалаева закончыла Гомельскі настаўніцкі інстытут і прыехала выкладаць родную мову і літаратуру ў вёску Клясціцы нашага раёна. Вучні тады былі амаль што аднагодкамі з 19-гадовай настаўніцай, але заўсёды  пабойваліся і паважалаі яе, называючы між сабой “мадоннай” за незвычайную прыгажосць.

​У той час дырэктарам школы працаваў брат Пятра Міронавіча Машэрава Павел Міронавіч. Абодва браты былі высокія, прыгожыя, пры касцюмах і капелюшах. Моладзь у тыя часы вечарамі часта ладзіла вечарыны з  вясёлымі танцамі і песнямі.  Усе збіраліся разам.
У Клясціцы нярэдка прыходзіла маці братоў Машэравых Дар’я Пятроўна, якая жыла з Пятром у Расонах. Гэта была бойкая, гаваркая, простая жанчына. Любіла выступаць на школьных сходах, дзялілася вопытам выхавання сваіх дзяцей. А яшчэ Дар’я Пятроўна пякла вельмі смачныя пірагі і частавала імі сяброў сваіх сыноў. Не аднойчы і Ніна была сярод іх.
Але неўзабаве вайна злавесным чорным ценем паўстала ля дзявочага акна.

​З першых яе месяцаў амаль уся сям’я Шалаевых прыняла ўдзел у барацьбе з лютым ворагам, гэта была ў поўным сэнсе слова партызанская сям’я. Бацька Сяргей Сямёнавіч стаў сувязным брыгады імя І. В. Сталіна, яго старэйшая дачка Еўфрасіння – кухарам у брыгадзе імя К. К. Ракасоўскага, потым у брыгадзе імя. І. В. Сталіна. Міша змагаўся ў гэтай жа брыгадзе, затым па добрай волі пайшоў на фронт, дзе і загінуў пры вызваленні Латвіі ў 1944 годзе, Пётр ваяваў сярод партызан брыгады імя К. К. Ракасоўскага, быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, 14-гадовы Валодзя стаў кулямётчыкам Камсамольскага атрада, у час баёў з карнікамі быў кантужаны. А Еўдакіі з маленькай дачкой давялося перажыць блакаду ў Ленінградзе.

​За тое, што сям’я была партызанскай, гітлераўцы ледзь не забілі маці Марфу Давыдаўну: ужо вялі расстрэльваць з Бірузова ў  Альбрэхтава, але партызаны адбілі няшчасных людзей.
Ніна дапамагала расонскім падпольшчыкам, потым, з пачатку стварэння партызанскага атрада імя Шчорса, далучылася да яго. Атрадам камандаваў Пётр Машэраў. Так яны сустрэліся ўжо на баявых дарогах вайны.
Увосень 1942 года, імкнучыся  перарваць сувязь жыхароў Расон з народнымі мсціўцамі, фашысты праводзілі арышт за арыштам. У ліку першых была арыштавана і сувязная Ніна Шалаева.

Дзяўчыну вельмі жорстка катавалі і здзекваліся з яе. Да апошніх дзён жыцця яна помніла тыя жудасныя допыты, калі яе білі нагамі, гумавымі палкамі, адфутбольвалі, нібы мяч, адзін да аднаго два дужыя, начышчаныя, цынічныя гітлераўцы. Адзін з іх быў вельмі прыгожы, ну проста анёл з каляднай паштоўкі. Толькі чорная звярыная душа была ў гэтага анёла смерці. Невыносныя катаванні пакінулі свой адбітак на ўсім жыцці маладзенькай дзяўчыны: яна не магла мець дзяцей.

У камеры, куды яе кінулі, ужо было некалькі чалавек. Сярод іх знаходзілася і Дар’я Пятроўна Машэрава. Ніна не магла паварушыцца. Тады Дар’я Пятроўна, якая сама ледзь-ледзь прыйшла ў сябе пасля допытаў, падпаўзла да дзяўчыны, стала суцяшаць...


“Расплюшчыла ў камеры вочы:
Дзяўчо на падлозе стагнала,
Да рук перабітых, дзявочых
Пятроўна з жалем прыпала:
Няўжо то Шалаева?
Ніна!
Паслухай, я перад табою!
О, Божа, якая скаціна
Глумілася так над красою?
Устань жа, мая дачушка!
О, колькі зазнала ты мукі!
Хай вецер цябе пагушкае,
Хай дожджык абмые рукі…
О, так вось… А слёзы салёныя…
Схіліся, а я пагайдаю,
Вярбінка мая ты зялёная,
Бярозка з расонскага гаю!”

Так пісаў паэт Мікола Нагнібеда ў сваім творы “Расонскім матулям” аб тых жудасных хвілінах.


Ніна Сяргееўна ўспамінала пазней, што здзекі Дар’я Пятроўна пераносіла спакойна. Сказаць “гераічна» –  не зусім правільна, дакладней будзе – неяк па-сялянску мудра. Голас яе заўсёды быў нейкі асаблівы, роўны. Ім яна супакойвала тых, хто быў у камеры, як некалі спявала калыханкі сваім сынам…  

Як расказвала мая цёця, яе вельмі ўразіла мужнасць і іншых жанчын-маці, дзяўчат. Аднойчы да акна камеры следчы-гітлеравец падвёў траіх маленькіх дзяўчынак – дачок арыштаванай падпольшчыцы П. Я. Дзяружынай. Яны прасілі есці, звалі маці дамоў. А яна спакойна і ласкава ўгаворвала дзяцей  і ўсё прасіла, каб яны не разлучаліся ніколі. Калі дзяўчынкі, ўзяўшыся за рукі, пайшлі, маці доўга глядзела ім услед і раптам упала, страціўшы прытомнасць. А ў кутку камеры трынаццацігадовая Глаша Язутава, арыштаваная разам з бацькамі, чыстым і звонкім галаском напявала песню аб сіняй хусцінцы.
На досвітку 9 верасня фашысты ўзялі з камеры некалькі чалавек. Машэрава выйшла з горда паднятай галавой, паспеўшы сказаць: “Бывайце, дарагія мае! Перадайце нашым, што мы былі і засталіся людзьмі!” Патрыётам скруцілі рукі калючым дротам і павялі на бераг возера, дзе паставілі на краі выкапанай ямы. Ніна чула, стоячы ля  акна, як яны заспявалі рэвалюцыйную песню, а затым ранішнюю цішыню разарвалі стрэлы. Чакала, што вось-вось прыйдуць за ёю, але лёс распарадзіўся інакш…

У канцы 1995 года ў адной з рэспубліканскіх газет быў надрукаваны артыкул “Адысея расонскай мадонны”. Напісаў яго выкладчык Мінскага радыётэхнічнага каледжа Уладзімір Аўчук, былы вучань Ніны Сяргееўны Шалаевай. Словамі сваёй настаўніцы ён пераносіць нас у 10 верасня 1942 года. “Выклікаюць раненька з камеры – і на грузавую машыну. Прывязалі рукі дротам да кабіны, два аўтаматчыкі на лаўках, так і едзем – стоячы і седзячы.
І цэлая калона ахоўвае расонскага  каменданта, нейкага там фюрэра – “француза”, бо размаўляў і па-французску…
Як прыпыніўся рух з-за партызанскай міны, “француз” з легкавушкі вылез, да мяне падняўся, валасы агледзеў, нават падзёргаў – ці не парык – і пытаецца на цысцюткай, нават без акцэнту, рускай мове: “Кто ты такая, красавица?”
Адказваю: “Настаўніца беларускай мовы, якую без аніяках падстаў абвінавацілі ў сувязі з партызанамі”.
Паківаў  недаверліва галавой, агледзеў падазрона мяне і маю ахову – і зноў паехалі. Новы прыпынак з-за міны – зноў раённы фюрэр ля мяне. Як пабачыў на шыі чорныя пісагі ад палкі – расхвасталася хустка, а рукі прывязаны, не паправіш, – гаворыць: “Я пра цябе, паненка, патэлефаную каменданту турмы, а лепей прасіся ў Faterland, калі жыць хочаш!”

Прыехалі ў Полацк аж падвячоркам – ехалі амаль дзень, – хацелі адправіць каменданта дадому жывым, гэта ён ехаў, аказваецца, у адпачынак пасля «працы праведнай» у Расонах.
Першую ноч я адстаяла, прытуліўшыся да сцяны бетоннага “мяшка”, не лягла на голы бетон падлогі, але адчуваю, што болей не выстаю…
І тут чую: “Шалаева – на выхад!” Прывялі да каменданта, ён праз перакладчыка кажа: “Званіў ваш камендант, гаварыў, што цябе трэба адправіць у Германію. Да серады, да адпраўкі эшалона, будзеш прыбіральшчыцай на базе. Weg!» – пераводзіць не трэба, зразумела.

А база, аказваецца, – дом і пабудовы  для  аховы: трэба вымыць восем (мо дзесяць) пакояў, начысціць да глянцу дзве пары афіцэрскіх ботаў, накарміць аўчарак, паліць увесь час пліту. Спіш тут жа, падклаўшы пад галаву палена, усё ж не бетон.
Але думка аб тым, як уцячы з гэтай турмы, не давала спакою. Аднойчы пашчасціла выбегчы на вуліцу, толькі потым я не змагла выйсці з руін Полацка. Мяне схапілі і зноў білі так, што ўсё цела было карычневага колеру.
Прыйшла і серада. Павесілі на грудзі фанерку з адрасам майго Wr  ite  у Франкфурце, прыкруцілі дротам – не знімеш без кусачкаў…
Вядуць да эшалона некалькі соцень гаротных хлопцаў і дзяўчат…І раптам сярод ахоўнікаў я бачу расонскага “паліцая”, з якім трымала сувязь для перадачы звестак партызанам. І ён мяне ўбачыў!

Падыходзіць, дакладвае, што мяне трэба яшчэ раз завесці на допыт, бярэ мяне ад маёй варты і вядзе зноў на базу. Даў па дарозе 25 марак, паказаў мне на хлопца і кажа: “Заўтра ў яго напрасіся на базар, ён цябе адпусціць, – і ўцякай!

…Ужо добра адышоўшы ад Полацка, пачула за спіной трэск матацыкла. Паглядзела назад, і абамлела сэрца, бо за мной ехаў немец з аўчаркай, а на шыі ж фанерка… На шчасце, ён праехаў далей, а я тады збегла з дарогі – і ў лес.
Потым сустрэча партызан – каб не прыезд камісара, дык расстралялі б як “шпіёнку”, так гэтая фанерка з Франкфуртам мяне падвяла. Ужо ставілі тварам да сцяны».

У кастрычніку 1942 года  Ніна Шалаева была ўжо ў  атрадзе імя Шчорса. Яна і расказала Пятру Міронавічу аб апошніх днях і гадзінах яго маці. А вайна, нібы лютая пачвара, прадаўжала адбіраць у людзей іх родных і блізкіх. Зімой 1943 года  даведалася Ніна, што па-геройску загінуў яе любімы брат Рыгор Дзямідавіч Шалаеў,  які да вайны працаваў настаўнікам у Гарбачэўскай школе. Гэта быў вельмі прыгожы, разумны і сціплы юнак.
Ён узначальваў разведку ў атрадзе імя М. І. Калініна брыгады імя І. В. Сталіна. Выконваючы заданне, трапіў у рукі ворагаў, прайшоў неверагодныя катаванні. Без вопраткі, босага яго вадзілі фашысты па вёсках і рэзалі на спіне рамяні са скуры, пыталіся, дзе знаходзяцца партызаны. Юнак не сказаў ні слова і коштам свайго маладога жыцця збярог  жыцці некалькім дзясаткам сваіх таварышаў.

…Да канца вайны Ніна Сяргееўна ваявала разам с Машэравым, працавала побач з ім на Вілейшчыне, у Мінску. Вельмі сябравала з яго сям’ёй, блізкімі. І назаўсёды пранесла ў сваім сэрцы глыбокую павагу і шчырую цеплыню да гэтага цудоўнага чалавека.

… Прайшлі гады, а я і сёння сумую па маёй мілай цёці, мне так не хапае яе строгасці і дабрыні! Часта перачытваю дарагія пісьмы, нязменна напісаныя на беларускай мове, часта ў думках раюся з ёю.
Калі я працавала ў музеі баявой садружнасці, то, праходзячы па залах з экскурсантамі, нярэдка чула ад іх: “Раскажыце, калі ласка, пра гэту прыгожую жанчыну, што на фотаздымку”. І тады зноў, здаецца, бачыла яе высокую постаць, залацістыя валасы, сустракала родную ўсмешку. Сэрца маё трымцела ад  успамінаў.
Яе няма на зямлі, але Ніна Сяргееўна Шалаева жыве ў памяці тых, хто яе ведаў, каго яна вучыла, з кім сябравала. Яна жыве на старонках кніг С. Аслёзава «Взрыв на рассвете», Н. Масолава «Срока у подвига нет», У. Якутова «Пётр Миронович Машеров», у паэме М. Нагнібяды “Расонскім матулям», яна зусім побач у жаўтавокіх рамонках на расонскіх лугах, якія вельмі любіла, і ў яркіх сунічных россыпах на лясных палянках.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ