Спецпроект

ВЛАСТЬ

ВЯЛІКАЯ ЛЫЖКА ДЗЁГЦЮ

17 августа 2010 | 56117 | Маргарита Алексеева | 190649 | 181 | 1 | 0 | 82 | 127 | 349
Сельская гаспадарка – галіна, якая мае не толькі адзін з найбольшых  уплываў на развіццё таго ці іншага  рэгіёна, а яшчэ і дастатковую  колькасць самых розных праблем.
Як павысіць якасць праводзімых работ па сяўбе азімых культур? Як  забяспечыць грамадскі статак кармавой базай не менш 21 кармавой адзінкі на ўмоўную галаву  буйной рагатай жывёлы? Як стварыць годныя  ўмовы працы для  жывёлаводаў Расоншчыны? Хто віноўны ў нездавальняючых тэмпах праводзімых работ па падрыхтоўцы жывёлагадоўчых памяшканняў да зімова-стойлавага перыяду?

Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваліся на пазачарговым пасяджэнні райвыканкама.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Шубскі прычыну  кожнай з вышэйпералічаных і іншых праблем  бачыць у чалавечым фактары.

Калі спецыяліст або просты рабочы з душой і адказнасцю падыходзіць да выканання сваіх службовых абавязкаў, праяўляе ініцыятыву, а не раўнадушша, шукае выхад нават з самай складанай сітуацыі, тады і праблемы здаюцца не такімі сур’ёзнымі і невырашальнымі.

Напрыклад, узяць правядзенне сельскагаспадарчай кампаніі па сяўбе азімых культур, якая хутка набірае абароты. На сённяшні дзень ужо пасеяна крыжакветнымі  1 600 гектараў. Сяўба збожжавай групы на 4 100 гектарах пачынаецца на днях і павінна быць закончана да 25 верасня. Старшыню райвыканкама не столькі турбуе тэмпы правядзення работ, колькі іх якасць.

З гэтай нагоды Аляксандр Мікалаевіч даручыў спецыялістам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання больш адказна падыходзіць да правядзення праверак і складання  актаў прыёмкі пасяўных плошчаў, у якіх даецца адзнака якасці  ўзворванню, апрацоўцы, сяўбе, унясенню гліфасатаў. І калі выяўляюцца  хоць невялікія парушэнні, яны павінны выпраўляцца ў самыя сціслыя тэрміны.

У раёне працягваецца і корманарыхтоўка. Галоўная задача сяльчан – увайсці ў зіму з  21 кармавой адзінкай на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы. З ёй ужо справіліся гарбачэўцы (22,17 кармавой адзінкі), набліжаюцца дварышчанцы (18,67). А вось найбольш  горшая сітуацыя з кармамі ў сакалішчанцаў  і сяляўшчынцаў (13,89  і 12,62 кармавыя адзінкі адпаведна). Іх надзеі звязаны з уборкай і закладкай у ямы кукурузы. Наколькі яны здзейсняцца хутка пакажа час. Але той факт, што пры роўных умовах нехта паспеў нарыхтаваць кармы, а хтосьці толькі палову  ад патрэбнага, гаворыць пра многае. 

Не задавальняе кіраўніка мясцовай выканаўчай улады і ўмовы  працы на некаторых жывёлагадоўчых аб’ектах раёна, у тым ліку і на новай  малочнатаварнай ферме ў вёскі Янкавічы. Тут ёсць памяшканні для прыняцця душа, аднак яны на сённяшні дзень не працуюць. Асабліва гэтае пытанне актуальна па прычыне сёлетняга спякотнага лета. Каб жывёлаводы змаглі мыцца пасля працы не толькі зімой, а яшчэ і летам, неабходна закупіць і ўсталяваць электраводанагравальнік. Адпаведнае даручэнне было дадзена старшыні раённай  прафсаюзнай арганізацыі аграпрамысловага комплексу Т. Я. Лузгіновай.

Шмат было выказана нараканняў і ў бок спецыялістаў раённай ветэрынарнай станцыі і ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, якія нясуць непасрэдную адказнасць за захаванне маладняку. Але ж па прычыне іх абыякавасці здараюцца факты, калі цяляты ўзростам ад 20 дзён і да 4 месяцаў не атрымоўваюць  неабходнай колькасці вады. Як гэта нядаўна здарылася на ферме ў вёсцы Гараўцы.

Што датычыцца падрыхтоўкі жывёлагадоўчых памяшканняў да зімова-стойлавага перыяду, то і тут не ўсё добра. Самыя значныя праблемы ў сельгаспрадпрыемства «Краснаполле». А калі канкрэтна, то практычна ў разабраным стане знаходзіцца ферма ў вёсцы Забор’е, на цэнтральнай сядзібе марудна ідзе рэканструкцыя былога бычніка пад цялятнік і цялятніка пад кароўнік, шмат яшчэ трэба зрабіць на малочнатаварнай ферме ў вёсцы Крашуты.

І ўсе гэтыя праблемы ўзмацняюцца тым  фактам, што, па ўсяму відаць, па прычыне дрэннага травастою пачатак зімова-стойлавага перыяду будзе перанесены на верасень. Таму куды краснапольцы будуць ставіць кароў, як дабівацца прыросту  сельскагаспадарчай прадукцыі – пытанні, якія на сённяшні дзень застаюцца адкрытымі?

 А іх таксама магло і не быць, калі б спецыялісты, што займаюцца дадзенай работай, не сядзелі склаўшы рукі, а білі ва ўсе званы, бо сітуацыя насамрэч складаная.
Няшмат зацікаўленасці і з боку прадпрыемстваў і арганізацый, якія замацаваны за тым ці іншым жывёлагадоўчым памяшканнем і павінны дапамагаць сяльчанам. Рэальная і эфектыўная дапамога пакуль відаць толькі з боку філіяла Обальскага керамічнага завода, райспажыўтаварыства і яшчэ некалькі шэфаў, астатнія пакуль бездзейнічаюць.

Кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання атрымалі вялікую лыжку дзёгцю і ад начальніка вытворчага ўчастка «Энерганагляд» Уладзіміра Пятровіча Гаўрылава. Пералічаныя ім негатыўныя факты, выяўленыя работнікамі  структуры ў час праверкі падрыхтоўкі жывёлагадоўчых памяшканняў да зімы, сталі   непрыемным  напамінам. Толькі некаторыя з іх. На свінакомплексе сельгаспрадпрыемства «Дворышча-Рас» не праведзены іспыты абсталявання, няма пастаяннага дзяжурнага электрычнага персаналу, не ўсталявана крыніца рэзервовага сілкавання, не зроблена замена кабельнага ўводу ў некалькіх памяшканнях. Шмат прэтэнзій да краснапольцаў.

Тут і безграматнае правядзенне электраправодкі ў жывёлагадоўчыя памяшканнік, адсутнасць зазямлення, шчыты не зачыняюцца на замок і многае іншае. Гэты спіс можна працягваць па ўсім гаспадаркам. Большасць заўваг кіраўніка вытворчага ўчастка «Энерганагляд» знайцшлі сваё адлюстраванне ў прынятым членамі райвыканкама рашэнні. 

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ