Спецпроект

ИСТОРИЯ РОДНОГО КРАЯ

ЛЕГЕНДА ПРА НЕШЧАРДУ, АБО ГІСТОРЫЯ ПАДАННЯ ПРА ВОЛАТА КНЯЖУ Ў «ШЛЯХЦІЦУ ЗАВАЛЬНІ» ЯНА БАРШЧЭЎСКАГА

14 апреля 2016 | 83537 | Алёна Бородулькина | 3863533 | 181 | 3 | 15 | 1277 | 230 | 1596

Этнограф і літаратуразнаўца Мікола Каспяровіч пісаў, што “пазнаць творчасць таго ці іншага выхадца з краю (літаратара, музыкі, мастака) без пазнання культурнага гнязда, з якога ён выйшаў, яго краю – немагчыма”. Напэўна, адным з найбольш яскравых прыкладаў гэтага выказвання можа быць спадчына Яна Баршчэўскага.
170 год таму у Пецярбургу пабачыў свет апошні, чацвёрты, том яго знакамітага твора “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. Гэта і стала нагодай, каб звярнуцца да творчасці Яна Баршчэўскага.

Ян Баршчэўскі зрабіў значны ўклад у развіццё новай беларускай літаратуры. Многія яго  творы маюць канкрэтную геаграфічную прывязку  да знаёмых з дзяцінства пісьменніка краявідаў – ваколіц мястэчка Мурагі і возера Нешчарда.  Безумоўна, гэта ўсё можна прасачыць на прыкладзе галоўнай працы творцы – кнігі “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. Гэты твор проста зразумець таму, хто добра ведае краязнаўчы аспект гісторыі Расоншчыны. Напрыклад, Ян Баршчэўскі занатаваў ў кнізе адно з паданняў пра ваколіцы славутага возера:
       “На паўднёвым баку возера Нешчарда ёсць гара, якую з трох бакоў амывае вада. (Гэтая гара знаходзіцца амаль пасярод Нешчарды, на выгнутым мысе ўсходняга берагу. – Заўвага аўтара.) На той гары – маленькая драўляная царква и некалькі хвояў. Там часта знаходзяць у пяску сцёртыя вяками срэбныя манеты, шкляныя прадметы, якія выкарыстоўваліся як упрыгожанні, іржавыя рэшткі зброі. Кажуць, на той паўвыспе быў некалі горад. Аднак чый горад, хто ў ім уладарыў, невядома. Тамтэйшы люд, які жыве ў аддаленых лясістых ваколіцах, доўга не ведаў нападаў розных плямёнаў, што блукалі ў гэтым краі дзеля рабунку. Праз некаторы час страшны волат, якога звалі Княжа, прываблены да берагоў Нешчарды надзеяй на багаты рабунак, аблажыў з велізарнай хеўраю разбойнікаў гэты горад, адужаў слабую абарону, абрабаваў дамы, пазабіваў жыхароў, у цэрквах паабдзіраў абразы и спляжыў ахвяравальны посуд, нават царкву зруйнаваў. А званы ўтапіў у возеры і з натоўпам сяброў атабарыўся ў спустошаным горадзе. Аднак Бог дзівосным чынам абвясціў сваю кару блюзнерцам. Званы, затопленыя на дне возера, штодзень на захадзе і ўсходзе сонца абуджалі глухое маўчанне на дзікіх берагах Нешчарды так, што птушкі, напалоханыя енкам гэтага звону, уцяклі паветранымі шляхамі, а сарны и ласі, дрыжучы ад страху, пахаваліся ў далёкіх пушчах. Апоўначы лётала чума, падобная да чорнага шара, і дзе  яна дакранулася да сцяны, з гэтага дому ўжо ніхто не выходзіў жывы, и такім чынам вымерла ўся дружына Княжы; сам ён, перапалоханы, пакінуўшы ўсе багацці, закапаныя ў гары, уцёк з некалькімі сябрукамі, але недалёка за возерам яго напаткала смерць. Народ і зараз паказвае вялікі курган, які называецца Магілай Княжы”.
Насамрэч, у гэтым паданні прагледжваюцца дакладныя гістарычныя падзеі і імёны дзейных асобаў, што ляжаць у яго аснове.
Нешчарда – адно з найбуйнейшых азёраў паўночнай часткі полацкіх зямель.Яшчэ ў  перыяд зараджэння Старажытнарускай дзяржавы гэтая «краіна вялікіх азёр і пераплеценых рэчак», як занатавана ў “Гістарычнай геаграфіі” Серадоніна, набыла важнае значэнне на шляху «з варагаў у грэкі». Менавіта тут пралягалі волакі, якія злучалі Полацк з Ноўгарадам і  Псковам. Кантроль гэтых шляхоў ажыццяўляўся з дапамогаю ўмацаваных паселішчаў, і гара  з усходняга боку Нешчарды, пра якую напісаў Баршчэўскі, была вельмі зручным месцам для гэтай мэты.
Звесткі, датаваныя XIV стагоддзем, сведчаць, што каля возера месціўся горад Нешчарда (ці Нешчарва), які быў сталіцай нейкага князя, магчыма, сваяка ці хаўрусніка Гедыміна). Менавіта на яго ўладанні ў 1333 годзе і напаў лівонскі магістр. Чым скончыўся гэты паход, на жаль, гісторыя не занатавала звестак.
Напрыклад, Пскоўскі летапіс пад 1403 годам паведамляе пра яшчэ адзін напад крыжакоў на гэтыя мясціны, падчас якога былі забіты пскоўскія купцы. Не адмаўляецца і той факт, што гэтыя падзеі сталі наступствам дамовы Свідрыгайлы Альгердавіча і крыжакоў, паводле якой Полацкая зямля мусіла быць пазначанай за крыжакамі. Такім чынам, і на пачатку XV стагоддзя Нешчарда адыгрывала значную ролю ў захаванні бяспекі  гандлёвых шляхоў з пскоўскага кірунку.

З пачатку XVI стагоддзя Нешчарда неаднаразова згадваецца ў дыпламатычных дакументах з-за памежных канфліктаў паміж Вялікім княствам Маскоўскім і Польска-Літоўскай дзяржавай і пазначаецца як воласць.
Напрыклад, звесткі Полацкай рэвізіі 1552 года сведчаць пра тое, што Нешчарда было сялом на 15 дымоў, у якім жылі прыгонныя Полацкага замка. Пасля Полацкага паходу ў 1563 годзе Іван IV , замацоўваючы за сабой спрэчныя землі, паставіў у іх драўляныя крэпасці Сокал, Нешчарду, Сітна, Каз’яны и Усвяты на правым беразе Дзвіны, а  Туроўлю, Сушу и Краснае – на левым. Нешчарда было пабудавана ў 1570-1571 гадах. «На Нещерде город ставили боярин Никита Романович да воевода Фёдор Васильевич Шереметьев» (Разрядная книга 1475-1598гг.). Паводле звестак Георгія Штыхава сляды разбуранага культурнага слою прасочваюцца тут на плошчы 2 гектараў, на вяршыні гары ёсць пляцоўка, а на поўночным баку – рэшткі вала. На жаль, выяваў крэпасці не захавалася. Даследчыкі мяркуюць, што крэпасць найхутчэй была пабудавана з сасновага бярвення. Калі меркаваць па рэльефе мясцовасці, перыметр пабудовы павінен быў мець форму няправільнага чатырохкутніка, выцягнутага з поўдня на поўнач. Заходняя і паўйночная сцены абапіраліся на стромкія берагі паўвыспы.
Пра тое, што Нешчарда было даволі вялікім горадам, сведчыць запіс у Літоўскай метрыцы, дзе адлюстроўваецца выдзяленне зямлі данскім казакам:
«Лета 7080 г. (1571-1572 гг.), по государеве цареве и великого князя Ивана Васильевича всея Русии грамоте, нещардские писцы Иван Тимофеевич Мясоедов да подъячий Иван Иванов сын Стоянов отделили нещардской казацкой голове Макару Ляпунову сыну Мусурского и его прибору сотником 4 человеком детем боярским, да пятидесятником казаком 8 челов., да десятником 32 челов., да рядовым казакам 356 челов. места под дворы в городе на Нещерде на Болшой улице в Казацкой слободе ..., а сотником 4 челов. по конец Стрелецкой слободы, у Болших ворот у Благовещенских ..., да пятидесятником 8 челов. и десятником и рядовым казаком к Благовещенским воротам направе для осадного времяни дано места под дворы. ...Да Макару Мусурскому и его прибору сотником и пятидесятником и десятником и рядовым казакам дано места под дворы за городом от Егорьеских ворот за Ямскою слободою к Мысу озеру ... а всего Макару Мусурскому и его прибору сотником и пятидесятником и десятником и рядовым казаком 400 человеком отделили места под огороды в длину 1 708 саж., а поперег 1 278 саж.»
З запісу бачна, што горад быў вялікі. Адных толькі данскіх казакоў у гарнізоне было 400 чалавек. Відавочна, што ў горадзе былі і іншыя жыхары, пра гэта можна меркаваць з наяўнасці, апроч Казацкай, яшчэ дзвюх слабодаў – Стралецкай і Ямской. Разам жа жыхароў да 1579 года, магчыма, было не меней 3 тысяч (!) чалавек .   
Амаль сямнаццать гадоў, на працягу якіх Іван IV валодаў Полацкам, не былі мірнымі. Адносны спакой устанавіўся пасля падпісання міру ў 1570 годзе. Аднак мірнае пагадненне часта парушалася: разбойныя атрады рабавалі на дарогах, наязджалі на селішчы, забівалі і бралі ў палон людзей.
Пасля абрання Стэфана Баторыя на польскі трон ваенныя дзеянні актывізаваліся, і да канца 1579 года Полацк і ўсе прылеглыя рускія землі былі ўзяты. Нешчарда пала 13 снежня 1579 года. Частка ўмацаванага замка была спалена. У пазнейшых дыпламатычных дакументах Нешчарда ўзгадваецца горадам і замкам адначасова. Аднак з сярэдзіны XVII стагоддзя Нешчарда было не горадам, а невялікай вёскай. Пазней селішча ўвогуле заняпала.  Да канца XVIII стагоддзя яно страціла нават сваю назву: на карце Полацкага павета 1780-х гадоў на месцы, дзе змяшчалася крэпасць, пазначаны толькі пагост Гарадок з царквою, магчыма, гэта тая царква, пра якую пісаў Ян Баршчэўскі ў паданні пра волата Княжу.
Такім чынам, паданне ў «Шляхціцу Завальні» грунтуецца на гістарычных падзеях, якія разгарнуліся падчас штурму крэпасці Нешчарда войскамі Стэфана Баторыя. Так, гэтыя падзеі адстаюць ад часу фіксацыі падання Янам Баршчэўскім на два стагоддзі, а значыць, яны маглі захавацца ў народнай памяці, тым больш што паданне звязана з трыма ключавымі гістарычнымі фактамі: існаваннем на паўвыспе возера ўмацаванага горада, яго разбурэннем узброеными людзьмі і іх уцёкамі.
Мае месца на існаванне і той факт, што пад імем Княжы ў народнай памяці застаўся кароль Стэфан Баторый. Ён пражыў даволі доўга, да 1586 года, але, магчыма, народнае ўяўленне своеасабліва адпомсціла яму за знішчэннне горада і царквы. Менавіта гісторыя крэпасці, якая стаяла за чатыры кіламетры ад роднага дому Яна Баршчэўскага ў Мурагах, і легла ў аснову падання пра волата Княжу.
P.S. Пры падрыхтоўцы матэрыялу да друку выкарыстаны артыкул «Як Нешчарда стала легендай» даследчыка творчасці Яна Баршчэўскага Дзмітрыя Вінаходава.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ