Спецпроект

ЗДРАВООХРАНЕНИЕ

МЕДЫЦЫНСКІЯ РАБОТНІКІ АДЗНАЧАЮЦЬ СВАЁ ПРАФЕСІЙНАЕ СВЯТА

17 июня 2011 | 50903 | Ольга Лебедева | 77883 | 179 | 2 | 0 | 23 | 129 | 278
19 чэрвеня сваё прафесійнае свята адзначаць усе работнікі аховы здароўя нашай краіны. У гэты дзень мы віншуем усіх медыкаў, праца якіх на карысць людзей была і ёсць штодзённы подзвіг, годны павагі і пакланення.

У апошнія гады на развіццё медыцыны накіраваны значныя рэсурсы. Сёння ахова здароўя – бясспрэчны прыярытэт дзяржаўнай палітыкі сацыяльнага развіцця. Як і для ўсіх медыкаў, асноўны арыенцір работнікаў аховы здароўя Расонскай ЦРБ – павышэнне якасці жыцця кожнага жыхара раёна.

У медыцынскіх установах раёна пад кіраўніцтвам галоўнага ўрача ЦРБ Аляксандра Уладзіміравіча Бійчука працуюць 20 урачоў, 115 медыцынскіх сясцёр, акушэрак і фельчараў, 56 супрацоўнікаў малодшага медыцынскага персаналу. Усе яны нястомна нясуць вахту па ахове нашага здароўя ў бальніцах, сельскіх урачэбных амбулаторыях, ФАПах.

 Сёння ў сваёй рабоце медыкі выкарыстоўваюць новыя рэсурсазберагальныя, стацыянаразамяшчальныя тэхналогіі, пашырыўся пералік спецыяльнасцяў, па якіх здзяйсняецца прыём пацыентаў. Але самым галоўным рэсурсам ва ўсе часы былі і застаюцца людзі, якія прысвяцілі сябе такой патрэбнай прафесіі. Менавіта іх вочы, якія ўсё разумеюць,  іх аўтарытэтныя словы лечаць больш эфектыўна, чым пілюлі і ін’екцыі.

У Расонскай ЦРБ працуюць такія прызнаныя спецыялісты, як урач-неўролаг Г. І. Бабіч, загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення Т. М. Васкрасенская, участковы тэрапеўт А. М. Аленіцкая, раённы педыятр Н. П. Краснова, акушэр-гінеколаг І. Л. Марозава, стаматолаг-хірург А. А. Коткін, загадчык сельскай амбулаторыі А. У. Пуртаў, выконваючая абавязкі загадчыка Заборскай бальніцы сястрынскага догляду В. А. Петрачэнка, медыцынскі рэгістратар раённай паліклінікі А. Л. Бабіч, фельчары хуткай дапамогі М. І. Аўласевіч, Ю. К. Цімафеева,  медыцынскія сёстры цэнтральнай раённай паліклінікі С. С. Шадурская, В. І. Сідорык, рэнтген-лабарант А. М. Сальнікава і іншыя.

 Маладыя спецыялісты – урач-тэрапеўт А. Г. Шарапаева, медсёстры інфекцыйнага аддзялення А. С. Мялешка, Г. У. Рубіс дастойна працягваюць лепшыя традыцыі і здабыткі раённай медыцыны.

Па-ранейшаму з дапамогай і ўдзелам раённага выканаўчага камітэта вядзецца работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, укамплектаванні кваліфікаванымі кадрамі лячэбна-прафілактычных устаноў раёна. Так, у гэтым годзе на новыя месцы работы ў Расонскую ЦРБ прыедуць урач-тэрапеўт, урач-анастэзіёлаг.

Набываецца сучаснае абсталяванне і медыкаменты, вышукваюцца больш эфектыўныя, перадавыя спосабы лячэння захворванняў, павялічваюцца аб’ёмы і павышаецца якасць медыцынскай дапамогі. У 2011 годзе амбулаторна за медыцынскай дапамогай у ЛПУ раёна звярнулася 49 000 пацыентаў, у стацыянары пралечана 1100 хворых, здзейснена 1500 выездаў на дом, на дзённых стацыянарах пры амбулаторна-паліклінічных установах пралечана 456 чалавек. 

Сучасная айчынная медыцына ўпэўнена крочыць па шляху перабудоўвання і прагрэсу, накіраваных на павышэнне якасці медыцынскай дапамогі. Паспяховаму вырашэнню гэтай важнай задачы спрыяе высокі прафесіяналізм, веды работнікаў сістэмы аховы здароўя нашага раёна і гатоўнасць аказаць кваліфікаваную дапамогу людзям.

Кампетэнтныя
ўважлівыя прафесіяналы

Гэтыя словы поўнасцю характарызуюць медыцынскую сястру тэрапеўтычнага аддзялення Жанну Барысаўну Трафімаву (на здымку ўнізе)  і фельчара-лабаранта паліклінікі Наталлю Уладзіміраўну Зянькову
Жанна Барысаўна працуе ў аддзяленні тэрапіі трыццаць два гады і дасканала ведае ўсе тонкасці справы. А яна мае сваю спецыфіку–   хворых шмат, прычым рознага профілю, хапае  цяжкіх, якім патрэбны і дзённы, і начны догляд. 

Усе 40 койкамесцаў амаль заўсёды занятыя. Розныя назначэнні, усё трэба запомніць і ўсюды паспець. Капельніцы, уколы, таблеткі... І так кожную змену – заўсёды на нагах. А вось ільгот у медыцынскіх сясцёр тэрапеўтычнага аддзялення  няма ніякіх, і заробак пакідае жадаць лепшага...

Пасля заканчэння медвучылішча паехала працаваць па размеркаванні не ў Віцебск, як ёй прапанавалі, а пажадала вярнуцца на радзіму матулі – на Расоншчыну. І не пашкадавала ні разу. Тут знайшла свой лёс, любімую справу.
Прасцей, чым 19 год таму, стала працаваць Наталлі Зяньковай дзякуючы новаму абсталяванню. Калі жанчына пасля заканчэння Полацкага медыцынскага вучылішча прыйшла на працу ў лабараторыю раённай паліклінікі  па мэтавым накіраванні, усё рабілі рукамі і вачамі.

Асноўным інструментам быў мікраскоп. Так, на кожную “колбачку” затрачвалася 10-20 хвілін. Уявіць немагчыма: эрытрацыты, трамбацыты, лейкацыты, формулы! А вынік патрабуе дакладнасці і не даруе памылак. Цяпер жа на дапамогу прыйшла сучасная апаратура. У мінулым годзе лабараторыя папоўнілася біяхімічным аналізатарам крыві “Кліма”. Наталлі прыносяць кроў, затым лабарант “давярае” яе  цэнтрыфузе.

Атрымліваецца сываратка – матэрыял, які і падвяргаецца далейшым даследаванням. Заліваюцца рэагенты ў спецыяльныя колбы, дадаецца сываратка, і рознакаляровыя прабіркі памяшчаюцца ў аналізатар. Далей ён сам выконвае замеры па формулах і выдае вынік. Такім чынам, за паўгадзіны магчыма атрымаць заключэнне не на аднаго чалавека, а адразу на два дзесяткі, якія здалі сваю кроў для даследаванняў.


А  днямі лабараторыя паліклінікі папоўнілася японскім гематалагічным аналізатарам, якіх у рэспубліцы ўсяго 97. У бліжэйшы час ён будзе ўстаноўлены і значна палегчыць працу супрацоўнікаў лабараторыі. “Разумная” тэхніка будзе займацца агульным аналізам крыві: і формулы выведзе, і вынік выдасць, толькі “грузі” рэагенты.
Наталля Зянькова лічыць сваю работу цікавай, і каб прадставілася магчымасць ізноў выбіраць прафесію, не сумняваючыся ні хвіліны, стала б фельчарам-лабарантам. Хаця ў сям’і Наталлі Уладзіміраўны медыкаў да яе не было, малодшая сястра, “заразіўшыся” справай жыцця старэйшай, таксама атрымала спецыяльнасць фельчара-лабаранта і цяпер працуе ў адной з полацкіх паліклінік.

Яшчэ шмат такіх, адданых нялёгкай прафесіі людзей стаяць на варце аховы нашага з вамі здароўя. Колькім людзям яны збераглі здароўе, захавалі жыццё, немагчыма пералічыць. Не па чутках ведаючы, што такое смерць, медыкі штодзённа здзяйсняюць свой маленькі подзвіг – даследуюць, выяўляюць, лечаць, ратуюць. І хай не будзе сярод іх раўнадушных.

Жадаем усім медыцынскім работнікам раёна цярплівасці, моцнага здароўя, удзячных пацыентаў і дабрабыту! 

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ