Спецпроект

СЕЛЬСКОЕ ХОЗЯЙСТВО

У РАСОНАХ АДСВЯТКАВАЛІ ДАЖЫНКІ

17 октября 2011 | 101447 | Ольга Лебедева | 380632 | 291 | 1 | 0 | 33 | 410 | 649
З самага ранку суботняга дня 15 кастрычніка, нягледзячы на халодны ветрык і восеньскія хмары,  паветра ў Расонах поўнілася пахам свята.  А дакладней, хлебнага Караваю-2011, які ў гэтым годзе ў раёне заважыў 14 тысяч тон! Роўна столькі зерня намалацілі сёлета нашы хлебаробы – лепшыя працаўнікі раёна, яго гонар. 


Менавіта яны, усхваляваныя, у парадных касцюмах, пачыналі святочную калону раённых “Дажынак-2011”, якая ўзяла пачатак ад Гандлёвага цэнтра і завяршыла яго каля  раённага Дома культуры.

Сімвал новага ўраджаю – прыгожыя снапы – неслі наперадзе дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах. Хлебаробаў шасці гаспадарак раёна, іх кіраўнікоў, а таксама прадстаўнікоў працоўных калектываў райцэнтра, кіраўніцтва раёна і запрошаных гасцей  віталі расонцы, удзельнікі  калектываў “Спадчына”, “Вечарына” аграгарадкоў Сяляўшчына, Клясціцы. 

Цёплая і ўтульная канцэртная зала РДК чакала галоўных герояў “Дажынак-2011”. І вось кульмінацыя святочнага дня, урачыстае імгненне – гучаць фанфары і вядучыя Ларыса Уласава і Ігар Агееў абвяшчаюць пра адкрыццё “Дажынак”, вітаюць удзельнікаў і гасцей.  Ганаровае права ўзняць сцяг раённага свята прадаставілі дырэктару камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Дворышча-Рас” Мікалаю Муравейку і лепшаму камбайнеру-2011 Аляксандру Ліцвінаву.

Каравай ад шчодрай зямлі Расонскай, выпечаны з намалоту зерня новага ўраджаю, прымалі шаноўныя госці раёна – старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтву Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Белавус, начальнік упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Найдэнка, начальнік ГУ Нацбанка Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Лілія Іванова, намеснік генеральнага дырэктара “Полацксельбуд” Аляксандр Жаўнерка.

Член Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Найдэнка, узяўшы слова, падзякаваў гасціннаму раёну і яго кіраўніцтву за радушны прыём, адзначыў усё станоўчыя змены, што адбыліся на Расоншчыне за апошнія гады, пажадаў расонцам надалейшага працвітання і  дабрабыту.

На сцэну быў запрошаны старшыня Расонскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Шубскі. Ён выказаў словы шчырай падзякі працаўнікам сяла, дзякуючы якім  Каравай Расоншчыны сёлета атрымаўся такім важкім. Такая ўраджайнасць, як сёлета – 22 цэнтнеры з гектара, – за 46-гадовую бытнасць раёна атрымана сёмы раз.

Глава раёна адзначыў, што дзякуючы крапатлівай працы земляробаў, іх адданасці справе, ў гэтым годзе на кожную ўмоўную галаву жывёлы мы атрымалі 29 кармавых адзінак.  Таму асаблівая ўдзячнасць, як прагучала з вуснаў старшыні райвыканкама, – сяльчанам. За іх сялянскую мудрасць, залатыя рукі і высокую грамадзянскую адказнасць.

Каравай з мукі зерня новага ўраджаю Аляксандр Шубскі прымаў з рук дырэктара камунальнага ўнітарнага сельгаспрадпрыемства “Сокал” Уладзіміра Фядотава.
Далей наступіў самы хвалюючы момант раённых “Дажынак-2011”– цырымонія ўзнагароджання лепшых з лепшых.

Першымі на сцэну былі запрошаны ветэраны працы – тыя, хто шмат год працаваў на карысць роднага краю, не пакладаючы рук. Дружнымі апладысментамі, стоячы, віталі  жывёлавода  сельгаспрадпрыемства “Дворышча-Рас”, узнагароджаную ордэнам Працы 3 ступені, Аляксандру Васільеўну Трашчанку, даярку сельгаспрадпрыемства “Дворышча-Рас” Маю Кірылаўну Малахаву, трактарыста сельгаспрадпрыемства “Сяляўшчына” Генадзя Іванавіча Анцэна, трактарыста сельгаспрадпрыемства “Сяляўшчына”, двойчы ўдастоенага высокіх узнагарод – ордэна Працоўнага Чырвонага Сцягаі і ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі, –  Франца Францавіча Кандрацьева, трактарыста адкрытага акцыянернага таварыства “Клясціцы”, узнагароджанага ордэнам Леніна і ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга
Аляксандра Аркаддзевіча Прохарава, жывёлавода ААТ “Клясціцы”, узнагароджанага ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга Яўгенію Кандрацьеўну Бондараву, агранома камунальнага ўнітарнага сельгаспрадпрыемства “Краснаполле” Валянціна Уладзіміравіча  Ціхановіча, трактарыста сельгаспрадпрыемства “Краснаполле” Віктара Аляксандравіча Нікалаева, агранома ААТ “Расонскі аграсервіс” Вольгу Сільвестраўну Прыстаўку, трактарыста ААТ “Расонскі аграсервіс” Леаніда Уладзіміравіча Какорына, узнагароджанага медалём “За працоўную доблесць”. Усе яны прымалі словы падзякі, кветкі і грашовыя прэміі ад старшыні райвыканкама.


Па выніках раённых спаборніцтваў сярод сельгаспрадпрыемстваў на ўборцы зерневых, нарыхтоўцы кармоў для грамадскага статку Ганаровымі Дыпломамі  і грашовымі прэміямі ўзнагароджвалі кіраўнікоў гаспадарак. Намінанты – Мікалай Муравейка (“Дворышча-Рас”), Уладзімір Фядотаў (“Сокал”), Валерый Мінчанка (“Расонскі аграсервіс”), Віктар Амосаў (“Сяляўшчына”), Сяргей Карпенка (“Краснаполле”), Уладзімір Бандарэнка (“Клясціцы”) былі запрошаны на сцэну. У намінацыі “За павелічэнне ўраджайнасці зерневых культур”  лепшым названа камунальнае ўнітарнае прадпрыемства “Дворышча-Рас”.

За павелічэнне вытворчасці зерневых узнагароду атрымала сельгаспрадпрыемства “Сокал”. У намінацыі “За выкананне дзяржзаказу па здачы зерня дзяржаве» пераможцам вызначана адкрытае акцыянернае таварыства “Расонскі аграсервіс”.  Лідэрам па  павелічэнні ўраджайнасці, павелічэні вытворчасці насення рапсу  стала сяльгаспрадпрыемства “Сяляўшчына”. У намінацыі “Гападарка, нарыхтаваўшая найбольшую колькасць кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы” перамагло сяльгаспрадпрыемства “Краснаполле”.

Лаўры лідэра ў намінацыі “За ўцягванне дадатковых пасяўных плошчаў ў севазварот”  дасталіся ААТ “Клясціцы”.
Далей віталі авацыямі пераможцаў раённага спаборніцтва сярод экіпажаў і камбайнераў, занятых на ўборцы зерневых і зернебабовых. Дыпломы і грашовыя ўзнагароды з рук старшыні райвыканкама атрымалі камбайнер сельгаспрадпрыемства “Сяляўшчына”, які заняў 1 месца на ўборцы зерневых з намалотам у 635 тон Аляксандр Ліцвінаў, камбайнер сельгаспрадпрыемства “Сяляўшчына” Уладзімір Падложны, які заняў другую прыступку п’едэстала з намалотам 576 тон;

камбайнер сельгаспрадпрыемства “Краснаполле” Аляксандр Іваненка з трэцім вынікам і намалотам у 552 тоны. 

Заслужаныя ўзнагароды і віншаванні атрымалі і вадзіцелі транспартных сродкаў, якія здзяйснялі перавозку зерня ад камбайнаў. Дыпломамі і грашовымі прэміямі ўзнагародзілі Уладзіміра Хільманава – вадзіцеля  раённых электрычных сетак, які на аўтамабілі МАЗ перавёз ад камбайнаў у сельгаспрадпрыемстве “Сяляўшчына“ 1152 тоны зерня і заняў першае месца ў спаборніцтве; Віктара Сяльчонка, вадзіцеля сельгаспрадпрыемства “Сокал”, які заняў 2 месца  на перавозцы з вынікам 946 тон; вадзіцеля сельгаспрадпрыемства “Краснаполле” Віктара Румянцава, які на аўтамабілі МАЗ перавёз 856 тон і заняў 3 месца.

Лепшым у намінацыі “Работнікі сельскагаспадарчай вытворчасці сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія здзяйсняюць перавозку зерня для здачы дзяржаве” стаў Мар’ян Пашкевіч, вадзіцель ААТ “Расонскі аграсервіс”, перавёзшы 907 тон зерня.
Вызначыўся лідэр і сярод механізатараў, занятых на касьбе шматгадовых траў. Ганаровы Дыплом і грашовую прэмію атрымаў трактарыст ААТ “Клясціцы” Уладзімір Мядзель, які на трактары МТЗ-920-КДН-2/7 скасіў 463 гектары шматгадовых траў.

Пераможцамі сярод механізатараў, якія дасягнулі лепшых вынікаў па найбольшай выпрацоўцы на кормаўборачны камбайн,  сталі трактарысты сельгаспрадпрыемстваў “Краснаполле” і “Клясціцы” Пётр Раманоўскі і Мікалай Галіяд  з вынікамі 9 910 тон і 16 117 тон нарыхтаванай зялёнай масы.

На сцэну запрасілі пераможцаў раённага спаборніцтва, механізатараў, якія дасягнулі лепшых паказчыкаў па колькасці перавезеных кармоў. Дыпломамі і грашовымі прэміямі ўзнагароджаны Андрэй Фядотаў з сельгаспрадпрыемства “Краснаполле”, які на МТЗ-1221  перавёз 4 442 тоны зялёнай масы, Віктар Сухарукаў, працаўнік той жа гаспадаркі, перавёзшы на МТЗ- 3022 5 060 тон зялёнай масы, Арцём Лычнікаў, трактарыст ААТ “Клясціцы”, які на МТЗ-82 перавёз 2 165 тон зялёнай масы і вадзіцель сельгаспрадпрыемства “Дворышча-Рас” Мікалай Герасімаў , на рахунку якога 3 183 тоны перавезенай зялёнай масы.

Важкі ўклад у своечасовую і якасную ўборку ўраджаю ўнеслі маладыя работнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Гэта ў сваёй прамове адзначыла начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Наталля Дзедзінец. Менавіта яна ўручала Дыпломы і грашовыя ўзнагароды пераможцам раённых спаборніцтваў сярод маладых камбайнераў і вадзіцеляў транспартных сродкаў, занятых на адвозцы зерня ад камбайнаў і ўборцы ўраджаю. На сцэну запрашалі  Вадзіма Данчанку, які працаваў камбайнёрам  на сяльгаспрадпрыемстве “Дворышча-Рас” і намалаціў 396 тон зерня; Андрэя Данчанку, паказаўшага добры вынік, 616 тон, на перавозцы зерня ад камбайнаў таго ж прадпрыемства.

Шчыра віталі на свяце кіраўнікоў арганізацый райцэнтра, якія пастаянна аказваюць шэфскую дапамогу сельгаспрадпрыемствам раёна. Лісты падзякі Аляксандру Пятровічу (УП ЖКГ), Івану Казлову (Расонскі лясгас), Віктару Папову (Расонырайгаз), Надзеі Петуховай (раённы вузел электрычнай сувязі), Цярэнцію Падвіцельскаму (аўтапарк №10),  Людміле Печкуровай (раённае спажывецкае таварыства), Аркадзю Гарохаву (Расонскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях), Мікалаю Скавародку (ДРБУ-109), Анатолю Ардусу (ПМК-63), Мікалаю Канарскаму (ПМС), Іне Шакола (раённы вузел паштовай сувязі), Аляксандру Уншчыкаву (Расонскі раён электрычных сетак), Ірыне Мірановіч ( Расонская сярэдняя школа імя П. М. Машэрава), Таццяне Кандрацьевай (Янкавіцкая школа-сад імя Павалішына),  Таццяне Мельман (Клясціцкая школа-сад імя Хамчаноўскага), Мікалаю Вараб’ёву  (Сакалішчанская школа-сад імя Я. П. Кульнева) уручаў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гаўрыльчык.

Па традыцыі лепшых працаўнікоў сельскагаспадарчай нівы раёна ўшаноўвалі не толькі прэміямі і дыпломамі, а і вершамі, харэаграфічнымі нумарамі, песнямі. Музычныя падарункі чакалі ўдзельнікаў раённых “Дажынак-2011” у другой частцы ўрачыстай праграмы.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ