Спецпроект

ОБЩЕСТВО

БЕЗ РЕЗИНОВЫХ САПОГ ДО КВАРТИР И СОВЕСТИ НЕ ДОБРАТЬСЯ

18 июня 2012 | 57150 | Ольга Лебедева | 53309 | 187 | 3 | 0 | 3 | 134 | 237
Днямі ў рэдакцыю раённай газеты патэлефанавала жыхарка райцэнтра  і паскардзілася, што па вуліцы імя Суворава каля дома №8 немагчыма раўнадушна ісці. Занепакоенасць пенсіянеркі выклікаў забруджаны знешні выгляд вуліцы, “дзякуючы” гэтаму самаму дому №8 барачнага тыпу на некалькі сямей. Жанчына паведаміла, што вакол пабудоў бур’ян у рост чалавека і нікому да гэтага няма справы.

Выехаўшы на месца, карэспандэнты “раёнкі” ўпэўніліся, што сітуацыя на самой справе не з прыемных – акрамя бур’яну, вакол пабудовы барачнага тыпу складзіруюцца жалезабетонныя слупы, дваровая тэрыторыя “размыта” так, што без гумавых ботаў увогуле не падыдзеш да кватэр.
– Дык гэта лета, – гавораць жыхары кватэры №1. – А ўяўляеце, што творыцца тут восенню і вясной?..
Жанчына не прамінула адзначыць, што тэрыторыю вакол самога дома яны косяць сваімі сіламі, а вось далей – справа УП ЖКГ.  
Пасля размовы жыхарка першай кватэры запрасіла ўвайсці ў пакоі. Там “карціна” намалявалася яшчэ “цікавейшая”. Печка – у аварыйным стане, як і столь, якая таго і глядзі рухне на галовы. Хто павінен за гэтым сачыць?

–    Мы плацім  за камунальныя паслугі, нам абавязаны усё рабіць супрацоўнікі УП ЖКГ, – сцвярджае жанчына. Пры гэтым яе сын прыкладна 25-30 гадоў спакойна пакурвае на ганку (прычым у нецвярозым выглядзе з самага ранку). Пытаюся: “А сын што, прыкласці мужскую руку не можа да кватэры, у якой пражывае разам з Вамі? Ці абкасіць так цяжка далей, чым у сябе пад носам?” На што зноў пачула: “Мы плацім за кватэру, нам абавязаны…”

 Згодна, УП ЖКГ павінна сачыць за парадкам на падведамасных тэрыторыях. Але ж жыць у брудзе і чакаць, пакуль табе штосьці зробяць, не прыкладаючы да таго рукі і намаганні самому, – для мяне ўвогуле незразумела.  Усе мы плацім за камунальныя паслугі, і гэта не гаворыць пра тое, што калі ў мяне праваліцца падлога, я буду сядзець і чакаць, пакуль мне яе прыйдуць і адрамантуюць. А можа, абавязаны новую, паркетную, пакласці?

Смешна і адначасова сумна – якія ўсё ж такі людзі іншы раз трапляюцца і як жывуць. Абкасіў свой кавалачак метр на метр і сядзіць задаволены.  А да таго, што яшчэ праз метр бур’ян у чалавечы рост, – няма і справы. Не абавязаны.  Ён не абавязаны, а яму ўсе абавязаны. Вось такая “жалезная” логіка.

 І гэта не адзінкавы выпадак. Такіх  дзесяткі, а то і сотні набяруцца. Калі да людзей дойдзе, што месца пражывання не абмяжоўваецца сценамі пакояў? (І тыя  нават  можна ўмудрацца прывесці ў небывалае запусценне). Наш  пасёлак – наш агульны дом. Тут жывём і працуем мы, нашы дзеці. Працягнуць нашы справы і праўнукі. І што б было з гэтым агульным домам, каб у кожнага складваліся толькі ўтрыманскія адносіны да  ўсяго? А нічога б не было. У сэнсе, добрага і станоўчага. Так што перш, чым усю дарогу скардзіцца, задумайцеся: а можа, мы ў першую чаргу самі абавязаны рабіць сваё жыццё лепшым?..

 УП ЖКГ, па словах дырэктара Аляксандра Пятровіча, у бліжэйшы час навядзе  парадак на тэрыторыі дома №8 па вуліцы  імя Суворава, а таксама будзе трымаць сітуацыю пад кантролем і надалей.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ