Дзень 19 ліпеня для старшыні Расонскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандра Шубскага стаў асаблівым і хвалюючым.
І таму было некалькі прычын: па-першае, Аляксандр Мікалаевіч адзначаў 50-гадовы юбілей, які суправаджалі шматлікія віншаванні і кветкі. Па-другое, за значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Расонскага раёна, актыўны ўдзел у грамадскай дзейнасці юбіляр быў адзначаны Ганаровай граматай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. Каб уручыць заслужаную ўзнагароду, на Расоншчыну прыехаў член Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, першы намеснік старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Алег Генрыхавіч Меркушаў (на здымку злева). Ён павіншаваў Аляксандра Мікалаевіча з юбілеем і ўзнагародай, а таксама пажадаў здароўя і плённай працы на карысць Расонскага раёна.