Спецпроект

ТЕМА НОМЕРА

ПШАНІЦА - ВАЖНЕЙШАЯ КУЛЬТУРА ДВАРЫШЧАНСКАГА АЗІМАГА КЛІНУ

30 августа 2012 | 51511 | Маргарита Алексеева | 97103 | 188 | 0 | 0 | 39 | 97 | 254
Агранамічная служба сельгаспрадпрыемства «Дворышча-Рас» азімай групе збожжавых культур сёлета адвяла 750 гектараў, з якіх 550 зойме пшаніца, а 200 – трыцікале. Дварышчанцы хвалююцца, каб укласціся ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны. Таму 22 жніўня аднымі з першых на Расоншчыне вывелі сучасны пасяўны агрэгат на поле. А на сённяшні дзень на рахунку мясцовых механізатараў 20 засеяных азімай пшаніцай гектараў.
Чаму менавіта
       пшаніца?

Азімая пшаніца з’яўляецца адной з самых распаўсюджаных харчовых культур, каштоўнасць збожжа якой вызначаецца высокім утрыманнем бялку, тлушчу, вугляводаў і г.д. Па ўтрыманні бялку ёй наогул няма роўных сярод збожжавых. Таму  пшанічная мука шырока выкарыстоўваецца ў хлебапячэнні, кандытарскай прамысловасці.
Акрамя таго, азімая пшаніца – дастаткова высокаўраджайная культура. Пры захаванні ўсіх агратэхнічных патрабаванняў яе ўраджайнасць у нашым рэгіёне можа даходзіць да 35 цэнтнераў з гектара. Што датычыцца сельгаспрадпрыемства «Дворышча-Рас», то сёлета ў час уборкі азімай пшаніцы мясцовыя аграрыі на некаторых палях атрымоўвалі па 27 цэнтнераў з гектара.
Вось чаму стаўка аграномамі была зноў зроблена менавіта на гэтую культуру, хаця азімая пшаніца больш  патрабавальная да ўмоў вырастання, чым, напрыклад, жыта.

Многае залежыць
   ад папярэднікаў



Размяшчэнне азімай пшаніцы пасля  ячменю або пшаніцы вядзе да моцнага пашкоджання яе пасеваў каранёвай гніллю і іншымі хваробамі, рэзкага зніжэння ўраджаю. Страты збожжа пасля гэтых папярэднікаў дасягаюць 40 працэнтаў. Таму  спецыялісты агранамічнай службы сельгаспрадпрыемства ў якасці папярэднікаў для азімай пшаніцы ў асноўным абралі рапс і шматгадовыя травы. 
Яшчэ да пачатку сяўбы каля 150 гектараў плошчаў ужо былі падрыхтаваны прыняць насенне. Іх узворваннем на трактары  займаўся Аляксандр Уладзіміравіч Кажамячанка, а дыскаваннем – Андрэй Міхайлавіч Кізікаў.
Паралельна ішло ўнясенне пад  сяўбу азімай пшаніцы фосфарных і калійных угнаенняў, якія спрыяюць актыўнаму развіццю каранёвай сістэмы, дастатковаму назапашванню  цукру ў раслінах  і, як следства, іх добрай перазімоўцы.
Па падобнай схеме праводзіцца падрыхтоўка глебы пад азімыя і ў гэтыя дні.

І спяшацца нельга,
і спазняцца дрэнна


Для паўночных рэгіёнаў Беларусі, да якіх адносіцца і Расонскі раён, аптымальныя тэрміны сяўбы азімых складаюць  з 25 жніўня па 20 верасня. Што датычыцца азімай пшаніцы, то яе трэба пасеяць да 10 верасня, бо ўраджайнасць гэтай культуры памяншаецца як пры ранніх, так і пры позніх тэрмінах сяўбы. Пры ранніх тэрмінах азімая пшаніца развівае вялікую вегетатыўную масу, пры гэтым выкарыстоўваючы дадатковыя каштоўныя рэчывы. У выніку пабегі становяцца менш стойкія  да неспрыяльных умоў, хвароб, шкоднікаў.
Азімая пшаніца, якая трапляе ў глебу ў больш позні тэрмін, не паспявае раскусціцца, развіць дастатковую каранёвую сістэму і надземную масу. 

Прыступілі да сяўбы з добрым настроем



... Апошнія хвіліны да пачатку сяўбы азімых збожжавых культур. Энерганасычаны трактар «МТЗ-28.22» з пасяўным агрэгатам «АПП-6А» ужо стаіць у пачатку поля каля аграгарадка.  Аграном Сяргей Мікалаевіч Арлоў і вопытны механізатар Уладзімір Уладзіміравіч Седуноў ( на здымку на 1 -й старонцы) чакаюць, пакуль на поле прывязуць пратручанае насенне азімай пшаніцы гатунку «Сюіта» высокай першай рэпрадукцыі.
Уладзімір Уладзіміравіч у выдатным настроі рыхтуецца прыступіць да сяўбы. Напярэдадні ён закончыў сяўбу азімага рапсу на плошчы 170 гектараў, а цяпер, пакуль не вызваляцца механізатары з іншых неадкладных  работ, адзін будзе сеяць збожжавыя.
– Колькі плануеце гектараў у дзень? – пытаюся ў хлебароба.
– Пры спрыяльным надвор’і засеяць каля 30 гектараў рэальна. Аднак, працуючы ў сельскай гаспадарцы, загадваць складана.
– Да слова, колькі гадоў Вы ёй ужо прысвяцілі?
– Нават цяжка падлічыць (смяецца). А калі сур’ёзна, то  працаваць механізатарам я пачаў адразу пасля службы ў войску. А гэта амаль 28 гадоў. На трактары, што Вы бачыце, займаюся веснавой і восеньскай сяўбой, а таксама корманарыхтоўкай  ужо чацвёрты год.
– Тады застаецца толькі пажадаць Вам і іншым механізатарам «Дворышча-Рас» на сяўбе азімых і не толькі ўдачы.
– Дзякуй за добрае слова.  

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ